У 11 песнi «Шрымад Бхагаватам» Крышна азначае, чаму яг’я, дана i тапа ёсць галоўнымi фактарамi нашага жыцця.
Яг’я, ахвярапрынашэнне, вылучае нашы адносiны з Богам.
Дана, ахвяраванне, вылучае нашы адносiны да людзей.
Тапа, аскеза, вылучае нашы адносiны да самога сябе.
Абапiраючыся на гэтыя тры формы адносiнаў, мы павiнны будаваць сваё жыццё. Кожны чалавек, калi ён хоча, каб ягонае жыццё стала паўнавартасным, павiнен быць звязаным з Богам, з жывымi iстотамi i правiльна адносiцца да сябе. Як мы павiнны адносiцца да сябе? Мы павiнны абмяжоўваць сябе. Крышна дае генiяльнае азначэнне гэтых трох рэчаў.
Дана – гэта адсутнасць гвалту ў любой ягонай праяве. Нярэдка ўвесь наш крышнаiзм ператвараецца ў просты эгаiзм, калi мы практыкуем толькi дзеля самiх сябе. Таму Крышна кажа, што самае вялiкае ахвяраванне, нiкога ня гвалцiць.
У чым сутнасць тапы? Чалавек павiнен абмяжоўваць сваю каму, пажадлівасць.
Што такое ахвярапрынашэнне? Калi мы здзяйсняем сапраўдную яг’ю, у нас адчыняецца канал сувязi з Богам, мы адчуваем, што Крышна побач.
Гэта тры рэчы, якiя мы павiнны здзяйсняць цiха, непрыкметна. Мы робiм гэта для Крышны, мы iмкнемся зрабiць нешта карыснае для iншых, мы iмкнемся дапамагчы iм, чым можам, – у гэтым палягае наша дана. Кожнаму, хто каля нас пакутуе, мы павiнны дапамагчы.
Тапа - самога сябе мы трымаем у яжовых рукавiцах, мы абмяжоўваем сябе, не даём волю сваiм прыхамацям i пажаданкам. Калi чалавек будзе рабiць гэта цiха, каб нiхто ня ведаў, сэрца ягонае будзе ачышчацца. Ён будзе ўсё больш шчаслiвым, i на душы ў яго будзе ўсё лягчэй. Калi ж ён будзе рабiць гэта з прыхiльнасцю, то яна ў рэшце рэшт звядзе яго з духоўнага шляху, сцягне ўнiз, зробiць расчараваным i прымусiць абвiнавачваць усiх вакол акрамя сябе. Пакуль у нас будзе заставацца прыхiльнасць, мы ня будзем паспяховымi.