19 ліпеня 1976 года Яго Боская Міласць Шріла Прабхупада прыняў маю жонку і мяне сваімі вучнямі і даў нам ініцыяцыю. Мы атрымалі імёны Бхакці дэві дасі і Брахмаціртха дас. Калі я мыслена вяртаюся да гэтых дзён, я разумею, якое шчасце мне выпала сустрэць Шрілу Прабхупаду і ўсіх маіх братоў у Боге ў гэтым руху Харе Крішна.
Калі ў час ініцыяцыі мне былі ўручаны цоткі, я паабяцаў кожны дзень паўтараць на іх святыя імёны і заўсёды трымацца рэгулюючых прынцыпаў. Шріла Прабхупада параіў мне трымацца гэтых прынцыпаў, і сказаў, што так праз шэсць месяцаў я зраблюся падобным да астатніх адданых, і мяне не буддуць больш цікавіць розныя непатрэбныя рэчы (анартхі), такія як людскія фільмы, рэстараны і гэтак далей, – з таго часу прайшло ўжо чатыры гады. «Чалавечае жыццё прызначана для ачышчэння», – гаварыў ён. Я жадаў ачысціцца, але не ведаў, што гэта сабой уяўляе. Я паехаў у Індыю як супрацоўнік Корпуса Свету, у надзеі знайсці там больш высокі ўзровень свядомасці. Я не верыў, што задавальненне пачуццяў з’яўляецца вышэйшай радасцю і сэнсам жыцця, але сам заставаўся рабом сваіх пачуццяў. Пазней я зразумеў, што ёга – гэта працэс вызвалення з-пад улады матэрыяльных пачуццяў.
Вярнуўшыся ў Амерыку, я паступіў у аспірантуру, каб паглыбіць свае веды ў геалогіі. Потым ажаніўся, і мала-памалу ўцягнуўся ў кола сваіх сямейных абавязкаў, але ўсё роўна часта абмяркоўваў нашы размовы з Шрілай Прабхупадай і яго настаўленні. Першае, што ён папрасіў мяне зрабіць – гэта ўсталяваць зносіны з адданымі, і я працягваю выконваць яго загаду з вялікім шчасцем. Адданыя вельмі адрозніваюцца ад іншых людзей: зразумеўшы, што канчатковая мэта жыцця – любоўнае служэнне Госпаду, яны пазбягаюць непатрэбных спраў, якія патураюць пачуццёваму задавальненню і несапраўднаму эгу. Частае наведванне храму вельмі ажыўляла мяне. Паступова мы з жонкай пасябраваліся з многімі адданымі, і нам таксама захацелася рабіць нейкае служэнне для руху свядомасці Крішны. Я арганізаваў клуб бхакці-йогі пры універсітэце, а ў нашай кватэры спыняліся групы адданых-падарожнікаў.
Мы трымаліся павучэнняў Шрілы Прабхупады, і дзякуючы гэтаму нашая ежа таксама ачысцілася. У Індыі я сказаў Шріле Прабхупадзе, што не прапаную ежу, як гэта робяць адданыя, таму што не ўсведамляю, што Крішна – Бог. Тады ён параіў мне проста дзякаваць Бога за ежу, перад тым як я сам пачну есці. Так мы і рабілі, пакуль наша адданасць не павялічылася, і тады мы сапраўды пачалі прапанаваць ежу Вярхоўнаму Госпаду. Якое цудоўнае адчуванне прыйшло да нас, калі мы гатавалі для Госпада! Гэта сапраўды дапамагло нам пакарыць свой язык.
І вось у рэшце мы былі сапраўды падрыхтаваны для ўдзельнічання ў храмавым жыцці. Ласкаю Крішны я знайшоў працу недалёка ад храма ў Цехасе і прымаў удзел ва ўсіх праграмах, якія толькі праводзіліся там. Такім чынам, як і прадказаў Шріла Прабхупада, усе мае анартхі зніклі. Як быццам нейкі цяжар зваліўся з нашых плячэй. Мы больш не з’яўляліся слугамі сваіх пачуццяў. Мы сталі слугамі Бога, Яго адданымі, і нам зрабілася відавочнай уся каштоўнасць настаўленняў Шрілы Прабхупады. Чалавек не павінен працаваць падобна аслу, і цешыцца як сабака. Ачысціцца – значыць прыйсці да вышэйшага ўзроўню свядомасці.
Я ўжо ініцаваны вучань, але і зараз я захапляюся глыбінёй свядомасці маіх духоўных братоў і жадаю ісці далей і далей па гэтым шляху. Сапраўды, ініцыяцыя – гэта толькі пачатак.