Дарагі Прабхупада!
Прыміце, калі ласка, мае шаноўныя паклоны.
Зараз я падтрымліваю зносіны з адданымі нью-йоркскага храма. Я спадзяюся, што дзякуючы зносінам з такімі цудоўнымі і дасканалымі адданымі, я пачну прагрэсіраваць у свядомасці Крішны. Мая нявеста таксама прыходзіць у храм і трошкі паўтарае мантру. Яна нічога не ведала пра свядомасць Крішны, пакуль я не напісаў ёй пра гэта з Індыі. Атрэйя Рішы ветліва запрасіў нас да сябе дамоў, каб мы маглі ўбачыць ідэальнае сямейнае жыццё.
У канцы красавіка я ездзіў у Бамбей, каб скончыць сваю справу ў Корпусе Свету. Мне вельмі пашанцавала – у Бамбеі я трошкі захварэў і быў вымушаны застацца там яшчэ на два тыдні. Гэты час я правёў у Джуху разам з цудоўнымі, дасканалымі адданымі. На жаль, Вы пакінулі гэта месца за пяць дзён да майго прыбыцця.
Я вельмі мала разумею, але ў мяне ёсць цвёрдая вера ў працэс свядомасці Крішны, і я спадзяюся, што далей буду разумець больш і больш.
Я з нецярплівацю чакаю расказаў Атрэйі Рішы пра храм у Лос-Анжэлесе і спадзяюся, што асабіста пабачу вас у Нью-Йорке.
Дзякую за тую дабрыню, што Вы выказалі вельмі нявартаму маладому чалавеку.
Мой дарагі Боб!
Калі ласка, прыміце мае благаславенні. Вялікі дзякуй Вам за ліст ад 12 чэрвеня 1972 года. Пачуцці, якія Вы выказалі там, прынеслі мне вялікае задавальненне. Я быў вельмі рады пачуць, што Вы падтрымліваеце зносіны з намі. Я ведаю, што Вы вельмі добры малады чалавек, разумны і выхаваны. Таму я ўпэўнены, Крішна вельмі хутка адорыць Вас усімі Сваімі благаславеннямі, і Вы адчуеце глыбокае задавальненне і шчасце ў свядомасці Крішны. Прагрэсіраваць у свядомасці Крішны можна толькі тады, калі вы дабраахвотна адмаўляецеся ад сваіх прыхільнасцей да матэрыяльнай прыроды, або маі. Такое адрачэнне завецца тапасьяй. Але мы не імкнемся да выканання аскез, якія не маюць сэнсу, таму любы чалавек з навуковым і філасофскім вобразам мыслення, такі як Вы, спачатку павінен зразумець сэнс трансцэндэнтных ведаў. Калі ў Вас з’явяцца веды, аўтаматычна прыйдзе тапасья і прагрэс у духоўным жыцці. Такім чынам, атрыманне ведаў – гэта першае, што неабходна таму, хто жадае дасягнуць дасканаласці ў жыцці. Таму раю Вам кожны дзень як мага болей чытаць нашыя кнігі і спрабаваць зразумець іх з розных пунктаў гледжання, а потым рэгулярна абмяркоўваць гэта разам з адданымі нью-йоркскага храма. Паступова да Вас прыйдзе ўпэўненасць, а Ваша шчырасць і адданае служэнне дапамогуць Вам дабіцца поспехаў.
Так, верыць у мяне і працэс свядомасці Крішны – гэта адзінае, што патрабуецца для атрымання сапраўднай мудрасці. Калі ёсць вера – прыходзіць разуменне. І чым больш будзе павялічвацца ваша разуменне, тым больш Вы будзеце гадзіцца чараў ілюзорнай энергіі, а калі Вы ўжо дабраахвотна адмовіцеся ад прыхільнасцей да матэрыяльнага свету, прагрэс забяспечаны.
Думаю, што зараз адданыя перадрукоўваюць запісы нашых з Вамі гутарак у Майяпуры. Мы жадаем выдаць іх асобнай кнігай, якая будзе называцца «Дасканалыя пытанні, дасканалыя адказы». Я адпраўлю Вам экземпляр, як толькі яго падрыхтуюць для распаўсюджвання. Па дарозе на фестываль Ратха-ятры ў Лондане я, магчыма, спынюся на два-тры дні ў Нью-Йорке. Я яшчэ не ведаю дакладнай даты свайго прыбыцця ў Нью-Йорк, але гэта павінна адбыцца дзесьці ў пачатку ліпеня. Каб даведацца пра дзень майго прыезду, вы можаце падтрымліваць рэгулярную сувязь з Балі Марданам. Я быў бы вельмі рады ізноў сустрэцца з Вамі ў Нью-Йорке. І калі ў Вас з’явіліся нейкія пытанні, мы зноў абмяркуем іх.
Спадзяюся, што гэты ліст сустрэне Вас у добрым здароўі і шчаслівым настроі.