Хто такі Госпад Баларама?

img

Вярхоўная Асоба Бога, Крышна, ёсць крыніцай усіх увасабленняў. Госпад Баларама – Ягоная першая экспансія. Яны абодва ёсць адной і той жа асобай і адрозніваюцца толькі формай і настроем. Баларама заўсёды дапамагае ў трансцэндэнтных гульнях Госпада Крышны, Ён ёсць крыніцай усяго духоўнага свету і адзі-гуру, першапачатным духоўным настаўнікам.

 

Баларама прымае пяць іншых формаў, каб служыць Госпаду Крышну. Ён удзельнічае ў гульнях Госпада Крышны і мае формы, якія называюцца чатур-в’юха (чатырохрукія) і вядомыя як Васудэва, Санкаршана, Прадзьюмна і Аніруддха. Баларама выконвае загады Госпада Крышны ў форме Госпада Шэшы. Ва ўсіх Сваіх формах Ён адчувае трансцэндэнтную асалоду служэння Крышну. Ніхто не можа наблізіцца да Крышны, не атрымаўшы папярэдне міласці Баладэвы.

Навігацыя: