А
Абумоўленасць – стан залежнасці ад законаў матэрыяльнай прыроды, у якім знаходзяцца ўсе жывыя істоты ў матэрыяльным свеце.
Абхідхея – дзейнасць, якая дазваляе дасягнуць вышэйшай духоўнай мэты; адданае служэнне Богу.
Аватара – увасабленне Госпада ў матэрыяльным свеце.
Ав’якта – непраяўленае.
Авідз’я – невуцтва; ілюзорная энэргія Вярхоўнага Госпада.
Адвайта Прабху – увасабленне Маха-Вішну, адзін з найблізкіх спадарожнікаў Шры Чайтаньі Махапрабху.
Адданае служэнне – служэнне Вярхоўнаму Госпаду з любоўю і адданасцю.
Адданы (бхакта) – адданы слуга Вярхоўнага Госпада.
Адхібхаўціка – пакуты, якія прычыняюцца іншымі жывымі істотамі.
Адхідайвіка – пакуты, якія прычыняюцца сіламі прыроды.
Адх’ятміка – пакуты, якія прычыняюцца жывой істоце ягоным ўласным целам і вумом.
Акарма, ці найшкарма – дзейнасць, якая пазбаўляе чалавека ад пагрозы застацца ў колазвароце народзінаў і смерці.
Амара – неўміручасць.
Амбарыша Махараджа – вялікі святы кароль і вялікі адданы Госпада, які выконваў усе дзевяць формаў адданага служэння Госпаду. Пра Махараджа Амбарышу расказваецца ў Дзявятай песні «Шрымад-Бхагаватам».
Ананда – асалода, аспект Вярхоўнага Госпада.
Ананта (Ананта-Шэша) – першая экспансія Госпада Вішну ў выглядзе тысячагаловага змея.
Аніруддха – адна з формаў Госпада, якая адносіцца да Ягонай чацвярной экспансіі.
Анубхава – вонкавыя праявы экстатычнай любові да Бога.
Анумана – веды, атрыманыя з дапамогай індукцыйнай логікі.
Апапа-віддха – чысты і неапаганены; той, каго ня можа крануць грэх.
Апара пракрыці – ніжэйшая энэргія Госпада.
Апаурушэя – тое, што распаведзена не матэрыяльнай асобай; словы Вярхоўнага Госпада.
Араці – цырымонія вітання Госпада, падчас якой пад спеў мантраў Яму прапануюць ежу, агніцу, веер, кветкі і вохнасці.
Арджуна – блізкі сябар Крышны, якому Крышна распавёў «Бхагавад-гіту».
Ароха – узыходны працэс спазнання.
Арча-віграха – форма Госпада, якой пакланяюцца ў храме.
Ар’ян – паслядоўнік ведычнае культуры; той, мэтай жыцця якога з’яўляецца духоўнае дасканаленне.
Асана – поза ў практыцы ёгі; пастава седзячы.
Асура – дэман-атэіст, закаранелы матэрыяліст.
Атма – у залежнасці ад кантэксту, цела, вум ці душа.
Атма-ха – забойца душы.
Ахам брахмасмі – ведычны афарызм, які азначае «Я – чыстая вечная душа».
Ахімса – непрычыненне шкоды жывому.
Ачар’я – дасканалы духоўны настаўнік, які вучыць сваім прыкладам.
Ачынцья-бхедабхеда-таттва – дактрына «неспасціжнай тоеснасці і адрознення» Бога і жывых істотаў (Ягоных энэргіяў).
Ашвамедха-яг’я – ахвярапрынашэнне каня, апісанае ў Ведах.
Ашрамы – этапы духоўнага жыцця (гл. таксама Брахмачар’я, Ванапрастха, Грыхастха, Саньяса); ашрамам таксама называецца месца, дзе займаюцца духоўнай практыкай, альбо абіцель, у якой жыве гуру са сваімі вучнямі.
Аштанга-ёга – васьміступеністая ёга, асновы якой заклаў Патанджалі. Сінонім містычнае і медытацыйнае ёгі.
Аюрведычны – які адносіцца да ведычнай медыцыны.
Б
Бабаджы – адданы, які зрокся ад свету і які жыве ў адзіноце.
Баларама – першая экспансія Госпада Крышны.
Басмаці – гатунак рысу самай высокай якасці.
Боства (санскр.: мурці) – увасабленне Госпада ў выглядзе фігуры, усталяванай на алтары.
Брахма – першая створаная істота ў сусвеце, паўбог, які кіруе гунай жарсці; другасны творца сусвету.
Брахмадж’ёці – духоўнае ззянне, якое зыходзіць ад цела Вярхоўнай Асобы Бога.
Брахмалока – вышэйшая планета сусвету, на якой жыве паўбог Брахма.
Брахман – чалавек, які ведае пра духоўнае прызначэнне жыцця і здольны вучыць іншых.
Брахман – Найвышэйшы дух, Абсалютная Ісціна, галоўным чынам у Яе безасабовым аспекце.
Брахмананда – духоўная асалода, якую адчувае той, хто ўсвядоміў безасабовы Брахман.
Брахманы – саслоўе людзей інтэлектуальнай працы і жрацоў, першае саслоўе ў ведычнай сістэме дзялення грамадства.
Брахма-пада – пост Брахмы.
Брахма-рандхра – адтуліна на верхавіне галавы, праз якую ёг, які дасягнуў дасканаласці, пакідае сваё цела, каб адправіцца на любую планету па сваім выбары.
«Брахма-самхіта» – малітвы Брахмы, звернутыя да Вярхоўнай Асобы Бога, Говінды, у якіх апісваецца духоўны свет і працэс стварэння матэрыяльнага сусвету.
«Брахма-сутры» – гл. «Веданта-сутра».
Брахмачары – вучань, які вывучае духоўную навуку пад кіраўніцтвам духоўнага настаўніка і захоўвае бясшлюбнасць.
Брахмачар’я – лад жыцця нежанатага вучня; паводле Ведаў першы этап духоўнага жыцця; зарок бясшлюбнасці.
Буддхі-ёга – сінонім бхакці-ёгі (адданага служэння Крышну), які ўказвае на тое, што бхакці-ёга мае на ўвазе поўнае падначаленне розуму (буддхі) волі Ўсявышняга.
Бурфі – прысмакі, прыгатаваныя са згушчанага малака.
Бхава – пачатковая ступень любові да Бога, на якой у адданага праяўляюцца азнакі экстазу.
Бхагаван – Вярхоўная Асоба Бога.
Бхаджан – спеў традыцыйных малітваў пад акампанемент музычных інструментаў.
Бхакта – адданы слуга Вярхоўнага Госпада.
Бхакці-ёга – метад аднаўлення адносінаў з Вярхоўным Госпадам з дапамогай адданага служэння Яму.
«Бхакці-расамрыта-сіндху» – твор Шрылы Рупы Госвамі, у якім дэталёва апісваюцца ўсе аспекты бхакці-ёгі.
Бхарата – знакаміты старажытны ўладнік, нашчадкамі якога былі Пандавы.
Бхарата-бхумі – традыцыйная назва Індыі.
Бхішма – самы стары і магутны ваяр у бітве на Курукшэтры. Лічыцца адным з дванаццаці аўтарытэтаў у навуцы адданага служэння Госпаду.
В
Вайкунтха – духоўны свет, даслоўна «месца, дзе няма трывогаў».
Вайкунтхалокі – планеты духоўнага неба.
Вайшнаў – адданы Вярхоўнага Госпада, Вішну ці Крышны.
Вайш’і (у адз. л. вайш’я) – фермеры і гандляры; трэцяе саслоўе ў ведычнай сістэме дзялення грамадства.
Ванапрастха – той, хто адмовіўся ад сямейнага жыцця; паводле Ведаў трэці этап духоўнага жыцця.
Варнашрама-дхарма – ведычная сістэма дзялення грамадства на чатыры саслоўі і чатыры этапы духоўнага жыцця. Гл. таксама Ашрамы, Варны.
Варны (у адз. л. варна) – чатыры саслоўі ведычнага грамадства. Гл. таксама Брахманы, Вайш’і, Кшатрыі, Шудры.
Васудэва – бацька Крышны, адзін з каралёў роду Яду.
Веда-вада-раты – тыя, хто дае ўласныя тлумачэнні Ведам.
Веданта – філасофія «Веданта-сутры» Шрылы В’ясадэвы, якая абагульняе філасофскую навуку Ведаў і абвяшчае Крышну яе мэтай.
«Веданта-сутры» ці «Брахма-сутры» – твор Шрылы В’ясадэвы, у якім вельмі сцісла выкладзена філасофія Ведаў.
Веды – спрадвечныя святыя пісанні, якія распавёў людзям Сам Госпад Крышна.
Ведычны – які адносіцца да культуры, заснаванай на настаўленнях Ведаў.
Вібхіннамша – аддзеленыя экспансіі Вярхоўнага Госпада, жывыя істоты.
Вібхуці – багацці і сіла Вярхоўнага Госпада.
Вібхуці-бхіннам – умовы жыцця на розных планетах. На кожнай з іх свая асаблівая атмасфера, таму каб прыстасавацца да ўмоваў жыцця на якой-небудзь планеце, насельнікам іншых планетаў неабходна зведаць цялесныя або псіхалагічныя змены.
Відз’я – веды.
Вікарма – дзеянні, забароненыя святымі пісаннямі.
Вірат-рупа, ці вірат-пуруша – канцэпцыя, паводле якой увесь матэрыяльны сусвет уяўляе сабою цела Госпада; сусветная форма Госпада.
Вішну – Вярхоўны Госпад; экспансіі Госпада Крышны на Вайкунтхалоках, а таксама экспансіі Госпада, якія адказваюць за стварэнне і падтрыманне матэрыяльных сусветаў (пуруша-аватары). У матэрыяльным сусвеце Вішну кіруе гунай даброці.
Вішну-мурці – форма Вярхоўнага Госпада Вішну, усталяваная ў храме.
«Вішну-пурана» – адна з васямнаццаці асноўных Пуранаў.
Вішну-таттва – катэгорыя Бога; тэрмін адносіцца толькі да непасрэдных экспансіяў Вярхоўнага Госпада.
Вішуддха-саттва – узровень духоўнага быцця, чыстай даброці.
Врындаван – вечная абіцель Госпада Крышны, дзе Ён у поўнай меры праяўляе Сваю прывабнасць; вёска на Зямлі, у якой Ён пяць тысячаў гадоў таму праводзіў Свае дзіцячыя гульні.
В’ясадэва – увасабленне Госпада Крышны, вялікі мудрэц. На пачатку Калі-югі запісаў Веды і склаў большасць Пуранаў, «Веданта-сутру» і «Махабхарату».
В’яса-пуджа – цырымонія ўшаноўвання духоўнага настаўніка як прадстаўніка В’ясадэвы.
В’ясасана – адмысловае сядзенне, прызначанае для духоўнага настаўніка.
Г
Галока Врындавана – вышэйшая духоўная планета, абіцель Госпада Крышны.
Ганджа – марыхуана.
Гандхарвы – напаўбагі, спевакі й музыканты на райскіх планетах.
Гарбхадхана-самскара – ведычны ачышчальны абрад, які выконваецца бацькамі перад зачаццем дзіцяці.
Гарбхадакашаі Вішну – другая пуруша-аватара, якая ляжыць на водах акіяна Гарбхадака і якая спараджае Брахму.
Гаруда – гіганцкі арол, адзін з сыноў Каш’япы Муні, які носіць на плячах Госпада Вішну.
Гаўдыя-вайшнаў – адданы Госпада Крышны (Вішну), прыналежны да ланцуга вучнёўскай пераемнасці, якая ідзе ад Госпада Чайтаньі Махапрабху.
Гаўдыя-матх – місія, заснаваная Шрылам Бхакцісіддхантам Сарасваці.
Говінда – адно з імёнаў Вярхоўнага Госпада Крышны, якое азначае «той, хто дастаўляе асалоду зямлі, каровам і пачуццям».
Гопала Бхатта Госвамі – адзін з шасці духоўных настаўнікаў вайшнаваў, блізкіх вучняў і пераемнікаў Госпада Шры Чайтаньі Махапрабху, якія сістэматызавалі Ягонае вучэнне.
Гопі – дзяўчыны-пастушкі, сяброўкі Крышны, Ягоныя самыя верныя і адданыя слугі.
Госвамі – той, хто валодае сваім вумом і пачуццямі; тытул саньясі.
Грыхастха – сямейнае жыццё, якое будуецца ў адпаведнасці з правіламі і прадпісаннямі Ведаў; другі этап духоўнага жыцця.
Гулабджамуны – салодкая страва; шарыкі з малочнага парашку, абсмажаныя ў топленым масле і вымачаныя ў араматызаваным цукровым сіропе.
Гульні (Госпада і Ягоных адданых) – трансцэндэнтная дзейнасць, якой заняты Госпад і Ягоныя адданыя.
Гуны (у адз. л. гуна) – у даслоўным перакладзе з санскрыту «вяроўка», а таксама «якасць, уласцівасць». Саттва-гуна (гуна даброці), раджо-гуна (гуна жарсці) і тамо-гуна (гуна невуцтва). Катэгорыя філасофіі санкх’і. Пад гунамі разумеюць тры асноўныя пачаткі матэрыяльнае прыроды, тры «рэжымы дзейнасці» ілюзорнай матэрыяльнай энэргіі, якая абумоўлівае жывыя істоты. Гуны вызначаюць лад жыцця, мысленне і дзейнасць душы, на якую яны ўплываюць.
Гуру – духоўны настаўнік.
Гурудэў – паважлівы зварот да духоўнага настаўніка.
Гурукула – школа духоўнага настаўніка.
Г’яна (санскр.: джняна) – веданне, найперш, духоўнае веданне.
Г’яна-ёга (санскр.: джняна-ёга) – шлях спазнання Абсалютнай Ісціны з дапамогай разважанняў і вывучэння філасофіі.
Г’яні (санскр.: джняні) – чалавек, які спрабуе спасцігнуць Абсалютную Ісціну сілай свайго розуму.
Д
Дал – вострая страва з розных гатункаў індыйскай сачавіцы (далу).
Дандават – паклон, якім адданы выказвае сваю павагу Боству ці духоўнаму настаўніку, падаючы ніцма перад імі.
Даршан – сузіранне Боства ці святога чалавека.
Двапара-юга – трэцяя юга ў цыкле з чатырох югаў, доўжыцца 2 400 гадоў паўбагоў, ці 864 000 сонечных гадоў.
Дваістасць – характэрная рыса матэрыяльнага свету, якая праяўляецца ў тым, што кожная з’ява, уласцівасць, дзеянне і г. д. тут мае сваю процілегласць (напрыклад: цяпло – холад, шчасце – гора, дабро – зло).
Двіджа-бандху – той, хто нарадзіўся ў сям’і брахмана, але не валодае якасцямі брахмана.
Джаганатха – Госпад Сусвету, форма Госпада Крышны, якой пакланяюцца ў знакамітым храме Джаганатхі ў Пуры (штат Арыса).
Джапа – паўтарэнне мантры Харэ Крышна на пацерках.
Джапа-мала – пацеркі з 108 бусінаў, на якіх паўтараюць мантру Харэ Крышна.
Джыва – жывая істота, драбнюткая часцінка Вярхоўнага Госпада, індывідуальная душа.
Джыва-шакці – жыццёвая сіла.
Джыва Госвамі – адзін з шасці Госвамі Врындавана, блізкіх вучняў і пераемнікаў Госпада Чайтаньі. Аўтар многіх філасофскіх твораў.
Дзівалі – штогадовае свята ў гонар багіні росквіту Лакшмі.
Дроначар’я – вайсковы настаўнік Пандаваў. Ваяваў супраць іх у бітве на Курукшэтры.
Дурваса Муні – ёг-містык, сын Атры Муні. Частковае ўвасабленне Госпада Шывы.
Душкрыці – «той, хто робіць блага», бязбожнік.
Дхама – абіцель Вярхоўнага Госпада.
Дхарма – літаральна перакладаецца як «тое, што ўтрымлівае або падтрымлівае» – рэлігійнасць; абавязак, абавязкі чалавека.
Дхармашала – гаспода для паломнікаў у Індыі.
Дхіра – спакойны чалавек, які не зважае на матэрыяльную ілюзію.
Дхоці – традыцыйнае індыйскае мужчынскае адзенне, якое ўяўляе сабой кавалак тканіны, асаблівым чынам абгорнуты вакол сцёгнаў.
Дхрува Махараджа – вялікі адданы, сын Махараджы Ўттанапады. Праз суровую аскезу атрымаў ад Госпада ўладу над цэлай планетай.
Дх’яна-ёга – медытацыйная ёга.
Ё
Ёг – трансцэндэнталіст, які імкнецца да ўз’яднання з Усявышнім.
Ёга – уз’яднанне свядомасці жывой істоты з Богам.
Ёга-бхрашта – чалавек, які сышоў са шляху самаўсведамлення.
Ёга-мая – унутраная энэргія Госпада, якая пануе ў духоўным свеце.
Ёгешвара – Вярхоўны Госпад Крышна, валадар усіх містычных сілаў.
І
Ішавасья – канцэпцыя богацэнтрычнага грамадства.
Ікшваку – сын Ману, які некалі кіраваў Зямлёй.
Імперсаналісты – гл. Маявадзі.
Індра – кароль паўбагоў, кіруе райскімі планетамі і загадвае дажджом.
Ініцыяцыя – абрад духоўнага пасвячэння ў вучні.
Ішапанішад – адна з 108 Упанішадаў, якая ўваходзіць у склад «Яджур-веды».
К
Кавіраджа – аюрведычны доктар.
Калі-юга – бягучая эпоха, эпоха варожасці і крывадушнасці; апошняя ў цыкле чатырох югаў, якія перыядычна змяняюць адна адну. Калі-юга доўжыцца 1 200 гадоў напаўбагоў, ці 432 000 сонечных гадоў, і пачалася яна каля пяці тысячаў гадоў таму.
Калпа – дзень Брахмы, які складае 4 320 000 000 гадоў, ці тысячу цыклаў з чатырох югаў.
Камса – дэманічны кароль з роду Бходжаў, дзядзька Крышны па матчынай лініі.
Каніштха-адхікары – адданы-пачатковец; чалавек, які стаіць на ніжэйшай ступені ўсведамлення Бога.
Кантхі-мала – бусы з дрэва туласі, якія адданыя Госпада Крышны носяць на шыі.
Капіла – увасабленне Вярхоўнага Госпада; з’явіўся на зямлі як сын Кардамы Муні і Девахуці і адкрыў людзям тэістычную філасофію санкх’і.
Каранадакашаі Вішну – Маха-Вішну, першая пуруша-аватара; ляжыць на водах Прычыннага акіяна і Сваім дыханнем спараджае сусветы.
Караталы (у адз. л. каратала) – ударны музычны інструмент у выглядзе дзвюх невялікіх бронзавых талерачак.
Карма – матэрыяльная дзейнасць дзеля асалоды ейнымі пладамі, а таксама наступствы гэтай дзейнасці.
Карма-бандхана – дзейнасць, якая прывязвае чалавека да матэрыяльнага свету.
Карма-ёга – дзейнасць у адданым служэнні; дзейнасць у адпаведнасці з правіламі і прадпісаннямі Ведаў.
Кармі – той, хто дзейнічае дзеля атрымання асалоды ад пладоў сваёй працы; матэрыяліст.
Кармічная дзейнасць – гл. Карма.
Картыкея – малодшы сын Госпада Шывы і Парваці, бог вайны.
Качаўры – піражок з вострым гароднінным начыннем.
Кешы – дэман-пярэварацень, які, прыняўшы вобраз дзікага каня, нападаў на жыхароў Врындавана. Забіты Госпадам Крышнам.
Кіртан – адзін з метадаў адданага служэння, які складаецца з спеваў святых імёнаў Вярхоўнага Госпада і ўслаўлення Яго.
Кічры – страва з далу і рысу.
Крышна – Вярхоўная Асоба Бога ў Сваім спрадвечным духоўным вобразе. Крыніца ўсіх экспансіяў і аватараў.
Крышналока – гл. Галока Врындавана.
Кувэра – скарбнік паўбагоў.
Кулашэкхара – вялікі адданы-кароль, аўтар «Мукунда-мала-стотры», малітваў, звернутых да Госпада Крышны.
Кумары (у адз. л. Кумара) – чатыры мудрацы, сыны Брахмы, якія вечна захоўваюць выгляд пяцігадовых дзяцей.
Куньці – цётка Госпада Крышны і маці Пандаваў.
Курта – простая мужчынская кашуля навыпуск.
Куру – заснавальнік дынастыі, да якой адносіліся Пандавы і іхныя супернікі, сыны Дхрытараштры.
Кхір – салодкае згушчанае малако.
Кшатрыі (у адз. л. кшатрый) – ваяры ці кіраўнікі; другое саслоўе ў ведычнай сістэме дзялення грамадства.
Кшырадакашаі Вішну – трэцяя пуруша-аватара. Ляжыць у малочным акіяне і ўваходзіць у сэрца кожнай жывой істоты як Параматма.
Л
Ладду – прысмакі з нутавай мукі.
Лакх – сто тысячаў.
Лілы (у адз. л. ліла) – гл. Гульні (Госпада і Ягоных адданых).
Лока – планета.
М
Мадхвачар’я – вялікі духоўны настаўнік-вайшнаў, які прапаведваў тэістычную філасофію дуалізму ў XIII стагоддзі.
Мадх’яма-адхікары – той, хто знаходзіцца на сярэдняй ступені ўсведамлення Бога.
Манвантара-аватары (у адз. л. манвантара-аватара) – увасабленні Вярхоўнага Госпада, якія прыходзяць у перыяд кіравання кожнага Ману.
Манвантара – перыяд праўлення аднаго Ману, доўжыцца каля сямідзесяці двух цыклаў з чатырох югаў.
Мандзір – храм.
Мантра – трансцэндэнтны гук, які вызваляе розум ад уплыву ілюзіі.
Ману – прабацькі чалавецтва. За адзін дзень Брахмы ў сусвеце змяняецца чатырнаццаць Ману.
«Ману-самхіта» – збор законаў, згодна з якімі павінны будаваць сваё жыццё цывілізаваныя людзі. Складзены Ману, родапачынальнікам чалавецтва.
Матэрыяліст – той, чые інтарэсы цалкам засяроджаны на задавальненні сваіх матэрыяльных патрэбаў.
Матх – місія, місіянерская арганізацыя.
Матхура – абіцель Госпада Крышны каля Врындавана. У Матхуры Ён нарадзіўся і вярнуўся туды, скончыўшы Свае дзіцячыя гульні ў Врындаване.
Маха-бхагавата – адданы, які дасягнуў дасканаласці.
«Махабхарата» – эпічны твор, напісаны Шрылам В’ясадэвам. 100 000 строфаў «Махабхараты» апісваюць гісторыю варожасці паміж Пандавамі і Каўравамі, якая скончылася бітвай на Курукшэтры. У склад «Махабхараты» ўваходзіць «Бхагавад-гіта».
Маха-Вішну – гл. Каранадакашаі Вішну.
Маха-мантра – вялікая песня вызвалення: Харэ Крышна, Харэ Крышна, Крышна Крышна, Харэ Харэ / Харэ Рама, Харэ Рама, Рама Рама, Харэ Харэ.
Махатма – «вялікая душа», узнёслы адданы Госпада.
Махат-таттва – спрадвечны, недыферэнцыяваны стан сукупнай матэрыяльнай энэргіі, з якой фармуецца матэрыяльны свет.
Мая – ніжэйшая, ілюзорная энэргія Вярхоўнага Госпада, якая кіруе матэрыяльным светам; забыццё сваіх вечных адносінаў з Крышнам.
Маявада – філасофія імперсаналізму.
Маявадзі – філосафы-імперсаналісты, якія мяркуюць, што Абсалют у сваёй вышэйшай праяве безасабовы і ня мае формы, а жывая істота тоесная Богу.
Маяпур – месца народзінаў Госпада Чайтаньі, горад у Заходняй Бенгаліі.
Маяяпахрыта-г’яні – тыя, хто вераць, што яны з’яўляюцца Богам.
Млеччхі – нецывілізаваныя людзі, якія звычайна ўжываюць у ежу мяса. Не ўваходзяць у ведычную сістэму грамадскага ўтварэння.
Мрыданга – двухмембранавы гліняны барабан, які выкарыстоўваецца для акампанементу ў кіртане.
Мрыцьюлока – абіцель смерці, матэрыяльны свет.
Мудха – чалавек, падобны да асла.
Мукці – вызваленне ад матэрыяльнага рабства. Пад мукці, зазвычай, разумеюць растварэнне ў безасабовым Брахмане.
Мукунда – Вярхоўны Госпад, які даруе мукці.
Муні – мудрэц.
Мурці – выява Боства для пакланення ў храме.
Мэнака – знакамітая куртызанка з райскіх планетаў, якая спакусіла мудраца Вішвамітру.
Н
Наймішаранья – святы лес у Цэнтральнай Індыі.
Найшкарма – гл. Акарма.
Нарада Муні – вялікі адданы, адзін з сыноў Брахмы. Гісторыя яго жыцця апісана ў Першай песні «Шрымад-Бхагаватам».
«Нарада-панчаратра» – кніга правілаў пакланення Боству і мантра-медытацыі, напісаная Нарадам Муні.
Нарадхама – ніжэйшыя з людзей.
Нараяна – экспансія Госпада Крышны, Госпад на планетах Вайкунтхі ў Сваім чатырохрукім вобразе.
Нірвана – спыненне матэрыяльнай дзейнасці і існавання, што ў філасофіі вайшнаваў не прадугледжвае адмаўлення ад духоўнай дзейнасці.
Ніргуна – які ня мае матэрыяльных якасцяў.
Нрысімхадэва – увасабленне Вярхоўнага Госпада ў выглядзе чалавекаільва. Прыйшоў на зямлю, каб абараніць Свайго адданага Прахладу і забіць ягонага бацьку, дэмана Хіраньякашыпу.
О
Омкара (омкара) – святы гук ом, з якога пачынаюцца многія ведычныя мантры і які з’яўляецца гукавым увасабленнем Вярхоўнага Госпада.
П
Падманнае эга – уяўленне пра сябе як пра цела; самы тонкі элемент матэрыяльнае прыроды.
Пакоры – гародніна ў цесце з нутавай мукі, абсмажаная ў топленым масле.
Пандавы – Юдхіштхіра, Бхіма, Арджуна, Накула і Сахадэва, пяць братоў, каралёў дынастыі Куру, вялікія адданыя і сябры Госпада Крышны.
Пандал – вялікі шацёр.
Пандыт – навуковец, знаўца Ведаў.
Панду – кароль дынастыі Куру, чые пяцёра сыноў ваявалі з сынамі Дхрытараштры ў бітве на Курукшэтры.
Панча-махаяг’я (санскр.: панча-махаяджня) – пяць штодзённых ахвярапрынашэнняў, якія грыхастхі выконваюць, каб пазбавіцца наступстваў ненаўмысных грахоў.
Пападамы (у адз. л. пападам) – вялікія тонкія аладкі з далавай мукі.
Парабрахман – Вярхоўны Дух.
Параматма – Звышдуша, форма Вярхоўнага Госпада Вішну, у якой Ён знаходзіцца ў сэрцы кожнай жывой істоты.
Парампара – ланцуг духоўных настаўнікаў. Гл. таксама Сампрадая.
Пара пракрыці – вышэйшая форма энэргіі, якая творыць антыматэрыяльны свет.
Пара-в’ёма – сістэма разнастайных духоўных планетаў, якая ахоплівае значную частку (тры чвэрці) стваральнай энэргіі Вярхоўнага Госпада. Пара-в’ёма таксама называецца Вайкунтхалокай.
Парваці – жонка Госпада Шывы, дачка караля Гімалаяў.
Парыкрама – паломніцтва па святых месцах.
Патанджалі – аўтар «Ёга-сутраў», у якіх выкладзена сістэма містычнае ёгі.
Паўбагі (напаўбагі) – уладары сусвету і насельнікі райскіх планетаў.
Пітрылока – планета продкаў, якая адносіцца да райскіх планетаў.
Піты (у адз. л. піта) – душы памерлых продкаў, якія існуюць на вышэйшых планетах сусвету.
Прабху – спадар.
Праджапаці – паўбагі, якім даручана павялічваць колькасць насельнікаў сусвету, прабацькі ўсіх жывых істотаў.
Пракрыці – прырода, матэрыяльная энэргія Госпада.
Прана – жыццёвая энэргія; адзін з паветраных струменяў.
Прана-ваю – паветраныя струмені ў целе, якія забяспечваюць ягонае функцыяванне.
Пранаяма – кіраванне дыханнем у практыцы містычнай ёгі.
Прасад – міласць Госпада; асвячоная ежа ці якія-небудзь прадметы, што былі паднесены Госпаду.
Працьякша – веды, атрыманыя падчас наўпроставага назірання.
Працьяхара – адцягненне пачуццяў ад непажаданай дзейнасці.
Прахлада Махараджа – вялікі адданы Госпада, сын дэмана Хіраньякашыпу. Гісторыя жыцця Махараджы Прахлады апісана ў Сёмай песні «Шрымад-Бхагаватам».
Праяг – святы горад у Паўночнай Індыі блізу зліцця рэк Гангі і Ямуны.
Праяшчытта – адкупленне грахоў.
Прытха – Куньці, цётка Госпада Крышны, маці Пандаваў.
Прэма – любоў да Бога, найвышэйшая мэта чалавечага жыцця.
Пуджа – цырымонія пакланення Боству ў храме.
Пуджары – жрэц, які служыць Боствам і выконвае абрады пакланення.
Пураны (у адз. л. Пурана) – васямнаццаць святых пісанняў, якія дапаўняюць Веды. У Пуранах апісваюцца дзеянні ўвасабленняў Госпада Крышны і Ягоных адданых. Адносяцца да смрыці-шастраў.
Пуруша-аватары (у адз. л. пуруша-аватара) – тры ўсемагутных увасаблення Вярхоўнага Госпада, якія адказваюць за стварэнне матэрыяльнага свету (Гарбхадакашаі Вішну, Каранадакашаі Вішну і Кшырадакашаі Вішну).
Пуруша – той, хто атрымлівае асалоду, альбо носбіт мужчынскага пачатку; жывая істота ці Вярхоўны Госпад.
Пуры – аладкі з пшанічнай мукі, абсмажаныя ў топленым масле.
Р
Равана – магутны дэман, забіты Госпадам Рамачандрам.
Рагхунатха Бхатта Госвамі – адзін з шасці Госвамі Врындавана, блізкіх вучняў і пераемнікаў Госпада Шры Чайтаньі Махапрабху, якія сістэматызавалі Ягонае вучэнне.
Рагхунатха дас Госвамі – адзін з шасці Госвамі Врындавана, блізкіх вучняў і пераемнікаў Госпада Шры Чайтаньі Махапрабху, якія сістэматызавалі Ягонае вучэнне.
Раджа-гуна (раджас) – жарсць, адна з трох гунаў матэрыяльнай прыроды.
Раджаршы – вялікі святы кароль.
Радха-Кунда – святое возера ў Врындаване.
Радхарані (Радха) – вечная жонка Госпада Крышны, увасабленне ўнутранай энэргіі асалоды Госпада.
Ракшасы – дэманы-людажэры.
Рама – адно з увасабленняў Вярхоўнага Госпада.
Рама-навамі – дзень з’яўлення Госпада Рамы.
Рамануджа (1017–1137) – вялікі ачар’я, які належыць да Шры-сампрадаі.
Рама-радж’я – ідэяльная ведычная манархія, кіраўнік якой паводзіцца прыкладам Госпада Рамачандры.
Рамачандра – увасабленне Вярхоўнага Госпада ў вобразе ідэальнага караля. Прыходзіў на зямлю ў Трэта-югу.
Раса-ліла – чыстая духоўная праява любоўных адносінаў Крышны з Ягонымі самымі ўзнёслымі і блізкімі слугамі, дзяўчынамі-пастушкамі Врындавана.
Раса – пэўны від адносінаў паміж адданым і Крышнам; асалода, якую адданы адчувае, калі служыць Крышну.
Ратха – калясніца.
Ратха-ятра – свята калясніцаў, якое праводзіцца ў гонар Госпада Джаганатхі.
Рудра – гл. Шыва.
Рупа Госвамі – адзін з шасці Госвамі Врындавана, блізкіх вучняў і пераемнікаў Госпада Чайтаньі, якія сістэматызавалі Ягонае вучэнне. Аўтар «Бхакці-расамрыта-сіндху» і многіх іншых філасофскіх і паэтычных твораў.
Рышы – мудрэц.
С
Сабджы – тушаная ці печаная гародніна.
Сагуна – той, хто валодае якасцямі.
Садху – святы.
«Сама-веда» – адна з чатырох спрадвечных Ведаў. У ёй сабраны гімны ў гонар паўбагоў і Вярхоўнага Госпада, якія выконваюцца падчас здзяйснення ахвярапрынашэнняў.
Самадхі – стан трансу, калі ёг цалкам пагружаецца ў духоўнае быццё, парываючы ўсе сувязі з матэрыяльным светам.
Самоса – печаны піражок з гароднінным ці фруктовым начыннем.
Сампрадая – ланцуг духоўных настаўнікаў, праз які перадаецца навука Ведаў.
Самсара – цыкл паўторных нараджэнняў і смерцяў, праз які праходзіць жывая істота ў матэрыяльным свеце.
Санатана – вечны.
Санатана Госвамі – адзін з шасці духоўных настаўнікаў вайшнаваў, блізкіх вучняў і пераемнікаў Госпада Шры Чайтаньі Махапрабху, якія сістэматызавалі Ягонае вучэнне.
Санатана-дхарма – прызначэнне ўсіх жывых істотаў, вечная рэлігія, якая адпавядае іх спрадвечнаму становішчу, адданае служэнне Вярхоўнаму Госпаду.
Санкіртана – супольнае спяванне святых імёнаў Госпада.
Санкх’я – філасофская сістэма, якая тлумачыць розніцу паміж матэрыяй і духам і аналізуе матэрыяльныя элементы, з якіх пабудаваны матэрыяльны свет. Асновы гэтай сістэмы выкладзены Госпадам Капілам Сваёй маці Девахуці.
Саньяса – адрачэнне ад свету; згодна з Ведамі, чацвёрты этап духоўнага жыцця.
Саньясі – чалавек, які прыняў саньясу, то бок які адрокся ад свету.
Сарасваці – багіня вучонасці, жонка Госпада Брахмы.
Сары – традыцыйнае адзенне індыйскіх жанчынаў.
Сат – аспект вечнасці Вярхоўнага Госпада.
Саттва-гуна – даброць, адна з трох гунаў матэрыяльнай прыроды.
Сацьялока, ці Брахма-лока – вышэйшая планетная сістэма сусвету, на якой жыве Брахма.
Сацья-юга – першая юга ў цыкле з чатырох югаў, доўжыцца 4 800 гадоў напаўбагоў, ці 1 728 000 сонечных гадоў.
Сач-чыд-ананда-віграха – вечнае, трансцэндэнтнае цела Госпада, споўненае ведання і асалоды.
Свамі – той, хто ўтаймаваў свой розум і пачуцці; тытул саньясі.
Свамша – поўная экспансія Госпада.
Сваргалока – райскія планеты.
Сварупа – спрадвечная, духоўная форма жывой істоты.
Сіддхалока – сістэма планетаў, населеных дасканалымі ў матэрыяльным сэнсе істотамі, якім падуладныя прастора, час, сіла прыцягнення і г. д.
Сіддхі – містычныя здольнасці, якія можна атрымаць падчас заняткаў аштанга-ёгай; насельнікі адной з вышэйшых планетаў сусвету, Сіддхалокі, якія ад нараджэння валодаюць містычнымі здольнасцямі.
Сімхасана – трон для Бостваў, усталяваны на алтары.
Смаранам – памятанне пра Крышну, адзін з дзевяці асноўных метадаў адданага служэння.
Смрыці – богаадкрытыя пісанні, якія дапаўняюць шруці – спрадвечныя ведычныя пісанні (Веды і Ўпанішады).
Сома-раса – напой, які падаўжае жыццё і якім цешацца напаўбагі на райскіх планетах.
Субхадра – сястра Крышны, увасабленне Ягонай унутранай энэргіі.
Сура – праведны чалавек.
Сурабхі – каровы, якія жывуць у духоўным свеце і даюць неабмежаваную колькасць малака.
Сута Госвамі – вялікі мудрэц-адданы, які пераказаў размову Махараджы Парыкшыта і Шукадэвы Госвамі мудрацам, падчас іхнай сустрэчы ў лесе Наймішаранья.
Т
Тама-гуна (тамас) – невуцтва, адна з трох гунаў матэрыяльнай прыроды.
Тапасья – аскеза, самаахвотнае накладанне на сябе тых ці іншых абмежаванняў дзеля дасягнення вышэйшае мэты.
Тонкае цела – тонка-матэрыяльная абалонка душы, якая складаецца з розуму (манасу), інтэлекту (буддхі) і падманнага эга (аханкары).
Трансцэндэнтнае – тое, што немагчыма ўспрыняць матэрыяльнымі ворганамі пачуццяў.
Трыпад-вібхуці – духоўная прырода, што складае тры чвэрці энэргіі Госпада.
Трэта-юга – другая з югаў у цыкле з чатырох югаў, якая доўжыцца 3 600 гадоў напаўбагоў, ці 1 296 000 сонечных гадоў.
Туласі – святая расліна (Ocimum sanctum), увасабленне адной з гопі. Туласі вельмі дарагая Госпаду Крышну, таму Ягоныя адданыя пакланяюцца ёй.
Тылак – святыя знакі з гліны, якія наносяць на цела паслядоўнікі розных рэлігійных плыняў у Індыі. Па форме тылака можна вызначыць прыналежнасць чалавека да той ці іншай філасофска-рэлігійнай плыні.
У
Ума (Ума) – адно з імёнаў багіні Парваці.
Упанішады – філасофскія тэксты, якія апісваюць галоўным чынам безасабовы аспект Абсалютнай Ісціны (Брахман). Адносяцца да шруці. У кананічны спіс уваходзіць 108 Упанішадаў.
Уттама-адхікары – чалавек, які дасягнуў вышэйшай ступені ўсведамлення Бога.
Уттараяна – перыяд, калі Сонца праходзіць па паўночным баку небасхілу, а кантроль за атмасферай ажыццяўляюць боствы агню й святла. Тыя, хто ўсвядомілі трансцэндэнтнае, могуць пакінуць свае матэрыяльныя целы ў гэты спрыяльны перыяд і дасягнуць антыматэрыяльнага свету.
Х
Халава – салодкая страва, прыгатаваная з абсмажаных у сметанковым масле манных круп.
Хануман – слуга Госпада Рамачандры, адзін з правадыроў войска малпаў, якія ўдзельнічалі ў вызваленні жонкі Госпада, Сіты.
Харэ Крышна мантра – гл. Маха-мантра.
Харэ – форма звяртання да энэргіі Госпада.
Хары – Вярхоўны Госпад, які знішчае ўсе перашкоды са шляху духоўнага развіцця чалавека.
«Хары-бхакці-віласа» – кніга, напісаная Санатанам Госвамі і прысвечаная правілам жыцця вайшнаваў.
Харыбол! – вітанне ці ўсклік, якое азначае: «Паўтарайце імёны Хары (Крышны)!»
Харыдас Тхакур – вялікі адданы і блізкі паплечнік Госпада Шры Чайтаньі Maхапрабху, які штодня паўтараў трыста тысячаў імёнаў Бога.
Хатха-ёга – фізічныя і дыхальныя практыкаванні для ачышчэння і ўтаймавання розуму і пачуццяў.
Хіранмая патра – асляпляльнае ззянне, што хавае аблічча Вярхоўнай Асобы Бога.
Хіраньякашыпу – дэманічны кароль, якога забіў Госпад у вобразе Нрысімхадэвы.
Ц
Ціртха – святое месца.
Ч
Чадар – шаль, накідка.
Чайтанья Махапрабху (1486–1534) – аватара Госпада Крышны. Ён прыходзіў у вобразе адданага, каб вучыць людзей любові да Бога.
«Чайтанья-чарытамрыта» – паэтычны твор Крышнадаса Кавіраджы Госвамі на бенгалі, які апісвае жыццё і вучэнне Госпада Чайтаньі. Завершана ў 1616 г.
Чанак’я Пандыт – брахман, дарадца Махараджы Чандрагупты, аднаго з каралёў дынастыі Маўр’яў.
Чандала – недатыкальны, сабакаед.
Чандра – бог Месяца.
Чапаці – тонкія аладкі з пшанічнай мукі, якія пякуць на адкрытым агні.
Чатурмасья – чатыры месяцы сезону дажджоў у Індыі. У гэты перыяд адданыя даюць асаблівыя зарокі.
Чынтамані – філасофскі камень.
Ш
Шабда – метад спазнання Трансцэндэнтнага, заснаваны на слуханні аўтарытэтных ведычных пісанняў.
Шакцьявеша-аватара – жывая істота, якую Госпад надзяліў адменнай магутнасцю.
Шанкара – гл. Шыва.
Шанкарачар’я – вялікі духоўны настаўнік, асноватворац філасофіі імперсаналізму. Лічыцца ўвасабленнем Госпада Шывы.
Шастры (у адз. л. шастра) – богаадкрытыя пісанні; ведычныя пісанні.
Шаўнака Рышы – мудрэц, які ўзначальваў пустэльнікаў падчас іхнага сходу ў лесе Наймішаранья, калі Сута Госвамі расказваў «Шрымад-Бхагаватам».
«Шветашватара-ўпанішад» – адна з 108 Упапанішадаў.
Шыва – напаўбог, які кіруе гунай невуцтва ў матэрыяльным свеце.
Шравана – слуханне аповедаў пра Вярхоўнага Госпада ці святога імя Бога, адзін з метадаў адданага служэння.
Шраванам кіртанам вішнох – метад адданага служэння: слуханне аповедаў пра Госпада Вішну ці Крышну і ўслаўленне Яго.
Шруці – веданне, якое атрымліваюць падчас слухання духоўнага настаўніка; спрадвечныя ведычныя пісанні (Веды і Ўпанішады), якія даў чалавецтву Сам Вярхоўны Госпад.
Шрыман, Шрымаці – паважнае звяртанне да вайшнаваў – мужчынаў і жанчынаў.
Шрымат – вайш’я, чалец саслоўя гандляроў.
Шрымаці Радхарані – галоўная гопі Врындавана, вечная жонка Госпада Крышны, увасабленне Ягонай энэргіі асалоды.
Шудры (у адз. л. шудра) – рабочыя; чацвёртае саслоўе ў ведычнай сістэме дзялення грамадства.
Шукадэва Госвамі – вялікі мудрэц-адданы, сын Шрылы В’ясадэвы, які расказаў «Шрымад-Бхагаватам» Махараджу Парыкшыту.
Шукра – усёмагутны.
Шучы – духоўна развіты брахман.
Шыкха – пучок валасоў, які мужчыны-вайшнавы пакідаюць на патыліцы.
Э
Экадашы – адзінаццаты дзень пасля поўні і маладзіка, які асабліва спрыяльны для духоўнай дзейнасці. У гэты дзень рэкамендуецца ўстрымлівацца ад ужывання ў ежу вырабаў з зерня й бабовых.
Экспансія Госпада – увасабленне, праява Вярхоўнага Госпада.
Эмпірычная філасофія – філасофія, заснаваная на ўяўленні пра тое, што Абсалютную Ісціну можна спасцігнуць падчас разважання над ейнай прыродай.
Ю
Юга – эпоха ў жыцці Сусвета. Поўны цыкл з чатырох югаў называюць дзіўя-югай.
Юдхіштхіра Махараджа – старэйшы з братоў Пандаваў, законны спадчыннік трону Куру.
Я
Яг’я (санскр.: йаджня) – ахвярапрынашэнне, а таксама адно з імёнаў Вярхоўнага Госпада («той, хто цешыцца ўсім, што прыносіцца ў ахвяру»).
Яг’я-пуруша (санскр.: йаджня-пуруша) – той, хто атрымлівае асалоду ад усіх ахвярапрынашэнняў.
Яду – каралеўскі род, які належыць да Месяцовай дынастыі і ў якім з’явіўся Крышна.
Якшы – падданыя напаўбога Кувэры.
Ямараджа – валадар пякельных планетаў, бог смерці, які прызначае пакаранне грэшнікам.
Ямуначар’я – вялікі духоўны настаўнік у вайшнаўскім ланцугу вучнёўскай пераемнасці, які паклаў пачатак Шры-сампрадаі.
Яшода – прыёмная маці Крышны, каралева Ўраджа і жонка Махараджы Нанды.
Яшода-нандана – эпітэт Вярхоўнага Госпада Крышны, «умілаваны сын Яшоды».