Паходжанне Баларамы

Кожны раз, калі Крышна з’яўляецца ў матэрыяльным свеце, Яго суправаджаюць Ягоныя паплечнікі і параферналіі (асабістыя атрыбуты). Перад тым, як пяць тысяч гадоў таму ў матэрыяльны свет сышоў Госпад Крышна, спачатку прышоў Госпад Баладэва. Такі парадак –  толькі пасля таго, як Баладэва даруе Сваю міласць, прыходзіць Крышна.

Калі Баладэва з’явіўся сёмым дзіцём ва ўлонні Дэвакі, яна зразумела, што гэта боскае дзіця, і гэта прымусіла яе яшчэ больш турбавацца аб Ягонай бяспецы. Нават Камса мог адчуць Ягоную моц, і ён спалохаўся, падумаўшы, што яго, магчыма, падманула прароцтва, быццам яго заб’е толькі восьмае дзіця Дэвакі. У гэты час Крышна даручыў Ёгамаі, Сваёй унутранай энэргіі, перанесці ненароджанае дзіця з улоння Дэвакі ва ўлонне Рахіні, іншай жонкі Васудэвы, якая хавалася ад Камсы ў доме Нанды Махараджа ў Гакуле.

Такім чынам, Баларама нарадзіўся ў Гакуле пад аховай Нанды Махараджа. Гарга Муні, шаноўны кулагуру (сямейны жрэц) з дынастыі Яду, адкрыў Рахіні, што дзіця, якое яна выношвала, сапраўды было ад ейнага мужа Васудэвы. Падчас цырымоніі імянарачэння ён назваў дзіця Рамам, што азначае «той, хто дае ўсе асалоды». Спасылаючыся на велізарную сілу дзіцяці, Гарга Муні прадказаў, што Ён таксама будзе вядомы як Баларама («бала» азначае «сіла»). Паколькі Ён быў цудадзейна перанесены з улоння Дэвакі да Рахіні, Яго таксама назвалі Санкаршанам. Як сын Рахіні, Ён быў вядомы як Рахіні-нандан. А як старэйшага брата Крышны, Яго таксама звалі Даўдзі.

Навігацыя: