Частка 9

Выбар будучыні
(Нью-Йорк, 4 ліпеня 1972 года)

Боб: Я атрымаў ваш пяшчотны ліст.

Шріла Прабхупада: О-о.

Боб: Каля тыдня назад.

Шріла Прабхупада: Ведаеце, вы вельмі разумны малады чалавек. Паспрабуйце зразумець гэту філасофію. Гэта вельмі значна. Людзі марнуюць столькі энергіі дзеля пачуццёвай асалоды. Яны нічога не ведаюць пра тое, што іх чакае ў наступным жыцці. Наступнае жыццё абавязкова прыйдзе, але недасведачаныя людзі не ведаюць пра гэта. Цяперашняе жыццё – падрыхтоўка да наступнага. На жаль, яны не ведаюць гэтага. Для сучаснай адукацыі з яе універсітэтамі самыя патрэбныя і простыя веды цалкам захаваны ў цемры. Мы змяняем целы кожнае імгненне – гэта медыцынскі факт. Пакінуўшы сваё цяперашняе цела, мы атрымліваем наступнае. Як мы набываем новае цела? Як яно будзе выглядаць? Пра гэта таксама мажна даведацца. Напрыклад, калі чалавек вучыцца, ён разумее, што, здаўшы экзамены, ён зробіцца інжынерам ці ўрачом. Падобна да гэтага, у нашым цяперашнім жыцці мы рыхтуемся да таго, каб зрабіцца кімсьці ў наступным.

Барбара [жонка Боба]: А ці можна самім вырашаць, кім мы жадаем зрабіцца ў будучым?

Шріла Прабхупада: Так, можна. Мы вырашылі, што ў наступным жыцці пойдзем да Крішны. Вось нашае вырашэнне – вярнуцца дамоў, назад да Бога. Напрыклад, вы жадаеце атрымаць адукацыю. Прыняўшы вырашэнне зрабіцца інжынерам ці ўрачом, вы пачынаеце рыхтавацца да гэтага і тады робіцеся кваліфікаванай. Падобна да гэтага, вы вырашаеце, куды вы пойдзеце ў наступным жыцці. А калі не вырашыце вы, за вас гэта зробіць матэрыяльная прырода.

Барбара: А ці была я ў свядомасці Крішны ў сваім мінулым жыцці?

Шріла Прабхупада: Гэта нязначна, але зараз вы можаце зрабіцца адданай. Скарыстайцеся нашым рухам свядомасці Крішны.

Адданы: Яна спытала ў вас, ці магчыма тое, што яна ў мінулыя жыцці была адданай Крішны і зараз ізноў вырнулася да гэтага.

Шріла Прабхупада: Калі чалавек быў дасканалым адданым Крішны, ён не вяртаецца назад. Аднак калі ў адданага захаваліся нейкія заганы, то ён зноў нараджаецца ў матэрыяльным свеце. Але негледзячы на ўсе свае недахопы, ён паяўляецца ў самай цудоўнай сям’і. Ш́учіна̄м̇ ш́рīмата̄м̇ гехе йога-бхрашт̣о ’бхіджа̄йате. [«Непаспяховы ёг нараджаецца ў рэлігійнай або арыстакратычнай сям’і».] Такім чынам. Розум чалавека здольны прымаць вырашэнні на будучыню. Жывёлы не маюць такой магчымасці, чалавек жа, насупраць, можа абмеркавана выбіраць. Калі я зраблю так, мяне чакае поспех, а калі не – нічога добрага не атрымаецца. У чалавечай істоты ёсць такая магчымасць, таму мы павінны верна скарыстацца ёю. Нам трэба ведаць мэту свайго жыцця і адпаведна гэтаму прымаць вырашэнні. Вось якой павінна быць чалавечая цывілізацыя.

Барбара: А вы калі-небудзь бачылі Крішну?

Шріла Прабхупада: Так.

Барбара: Вы можаце Яго бачыць?

Шріла Прабхупада: Кожны дзень. Кожнае імгненне.

Барбара: Але ж не ў матэрыяльным целе?

Шріла Прабхупада: У Яго няма матэрыяльнага цела.

Барбара: У храме ёсць столькі выяваў Крішны…

Шріла Прабхупада: Гэта не матэрыяльныя целы. Вы маеце матэрыяльнае бачанне, таму што вашыя вочы матэрыяльны, і імі вы не можаце бачыць духоўныя рэчы. Вось чаму Крішна міласціва выяўляе Сябе ў целе, зробленым з матэрыі, а інакш вы б ніколі не ўбачылі Яго. Хаця Ён і выяўляе Сябе ў даступным вам вобразе, гэта не значыць, што Яго цела матэрыяльна. Напрыклад, калі прэзідэнт Злучаных Штатаў ветліва завітае ў вашу хату, гэта яшчэ не значыць, што ваша з ім становішча аднолькавае. Гэта проста яго ветлівасць. Мабыць, з любві ён прыйшоў да вас, але вы не можаце знаходзіцца з ім на адным узроўні. Падобна да гэтага, мы не можам бачыць Крішну нашымі цяперашнімі вачамі, таму Ён з’яўляецца перад намі на карціне, або ў форме, зробленнай з камення ці дрэва. І Крішна не адрозніваецца ні ад гэтых карцін, ні ад драўляных статуэтак, бо ўсё ёсць Крішна.

Барбара: Што здараецца з нашым духам пасля смерці?

Шріла Прабхупада: Атрымлівае наступнае цела.

Барбара: Адразу?

Шріла Прабхупада: Так. Гэта падобна таму, як вы змяняеце кватэру. Спачатку вы шукаеце новую, а потым ужо пераязджаеце з адной кватэры на другую.

Барбара: Дык ці можам мы ведаць, які тып цела мы атрымаем у наступным жыцці?

Шріла Прабхупада: Так, калі ў вас ёсць дастатковая кваліфікацыя, каб зрабіць гэта. А інакш сама прырода падрыхтуе для вас новае цела. Калі вы не ведаеце, як можна гэта зрабіць, значыць, вы не падрыхтаваліся да наступнага жыцця, і тады ў момант смерці вашы думкі створаць нейкае цела, а прырода дасць яго вам.

Барбара: А паўтарэнне… што дае нам паўтарэнне мантры?

Шріла Прабхупада: Спытайцеся ў тых юнакоў [адданых]. Яны вам растлумачаць.

Боб: Калі Крішна кіруе ўсім, то як Ён кіруе не-адданымі?

Шріла Прабхупада: Праз майю. Як, напрыклад, у краіне кіруе ўрад, а ў царстве ўсё кантралюецца царскімі міністрамі.

Боб: А як тады Крішна кіруе адданымі?

Шріла Прабхупада: Так, як вы б кантралявалі таго, каго кахаеце. Напрыклад, вы любіце сваё дзіця, таму вы кантралюеце яго дзеля яго ж дабра. Калі дзіця імкнецца дакрануцца да агню, вы неадкладна гаварыце яму: «Не, не, мой даражэнькі, не рабі гэтага». Адданы, або чалавек, які знаходзіцца ў свядомасці Крішны, ніколі не заблытваецца, таму што Сам Крішна накіроўвае яго. Тымі ж, хто не знаходзіцца ў свядомасці Крішны, кіруе майя, і яна, як вы, напэўна, заўважылі, робіць з імі ўсё, што ёй патрэбна.

Боб: Пры нараджэнні, час нашай смерці ўжо вызначаны?

Шріла Прабхупада: Што вы сказалі?

Боб: Ці вызначаны час маёй смерці і смерці іншых людзей? Ці вядома гэта яшчэ да нашага нараджэння? Калі я нараджаюся, я ўжо маю пэўны тэрмін, адведзены мне на жыццё?

Шріла Прабхупада: Так.

Боб: І яго нельга змяніць?

Шріла Прабхупада: Не, гэта можа толькі Крішна.

Боб: А калі чалавек учыняе самагубства, гэта таксама вызначана?

Шріла Прабхупада: Не. Вы можаце зрабіць гэта, таму што маеце некаторую незалежнасць. Але ўчыненне самагубства – гэта ненатуральная рэч, хутчэй, супрацьнатуральная. Таму, маючы незалежнасць, мы пераходзім ад натуральнага да ненатуральнага. Зняволены не можа выйсці з турмы па-свайму жаданню, але ён можа пераскочыць мур і ўцячы. Аднак гэтым ён толькі працягне свой тэрмін зняволення. Звычайна зняволены не можа пакінуць турму раней за тэрмін свайго вызвалення, але калі ён уцячэ, гэтым ён здзейсніць новае злачынства. Яго зноў арыштуюць і яшчэ больш павялічуць тэрмін зняволення, тым самым яму даецца горшае пакаранне. Такім чынам, нам немагчыма сілаю змяніць свой лёс, і тыя, хто спрабуюць зрабіць гэта, толькі павялічваюць свае пакуты. Аднак наш лёс лёгка мяняецца Самім Крішнай, калі мы знаходзімся ў свядомасці Крішны. Гэта залежыць не ад нас, а толькі ад Крішны. Крішна гаворыць: ахам̇ тва̄м̇ сарва-па̄пебхйо мокша̄йішйа̄мі: «Я абараню цябе». Гэтыя змяненні Ён робіць дзеля нашай абароны.

Ёсць два тыпу людзей: адданыя і не-адданыя. Не-адданыя знаходзяцца пад кантролем матэрыяльнай прыроды, а адданыя – пад непасрэдным кірункам Крішны. У канторы вялікага бізнесмэна, кіраўніка вялікай фірмы, працуе шмат служачых, якія знаходзяцца пад непасрэдным кантролем кіраўнікоў розных аддзелаў. Хаця па-за хатай служачы можа нічым не кіраваць, але дома ён будзе з’яўляцца непасрэдным кіраўніком сваіх дзяцей. Так ці інакш ён заўсёды чымсьці кіруе. Падобна да гэтага, Бог – вечны кіраўнік. Калі чалавек робіцца адданым, ён будзе знаходзіцца пад кантролем Бога, а калі – не-адданым, то пад наглядам агента Бога – майі. Так ці інакш ён будзе знаходзіцца пад чыімсьці кірункам. Напрыклад, кожны грамадзянін Амерыкі знаходзіцца пад кірункам урада. Калі ён не парушае законаў, то знаходзіцца пад кантролем грамадзянскіх ведамстваў, а калі ўчыняе злачынствы, то трапіць пад кантроль судовай улады. Але ён не можа сказаць: «Мяне ніхто не кантралюе». Гэта немагчыма. Кожны знаходзіцца пад кантролем. Калі хтосьці гаворыць: «Мною ніхто не кіруе», – значыць, ён проста страціў розум і зрабіўся вар’ятам. Усе знаходзяцца пад кірункам або Самога Бога, або Яго агента – майі. Калі вамі кіруе майя, значыць, ваш жыццёвы час марнуецца дарэмна, і вы будзеце заставацца ў матэрыяльным існаванні адно жыццё за другім, проста змяняючы целы. Але калі вам больш падабаецца знаходзіцца пад кантролем Бога, то пасля гэтага жыцця вы трапіце дамоў, назад да Бога, і вашае жыццё будзе паспяховым. Вы не можаце існаваць, не знаходзячыся пад нейкай уладай. Гэта проста немагчыма. Той, хто ўсвядоміў гэта – сапраўды разумны. Так сцвярджаецца ў «Бхагават-гіце»: бахӯна̄м̇ джанмана̄м анте джн̃анава̄н ма̄м̇ прападйате: «Пасля мноства нараджэнняў, праведзенных у падарожжах ці роздуму, чалавек аддаецца Мне». Ва̄судевах̣ сарвам іті – «Крішна, Ты – усё, таму я прыйшоў. Прымі мяне. Цяпер я цалкам аддаўся Табе, кіруй мной. Я у Тваёй уладзе. Я так доўга кіраваўся нягоднікамі, але ад гэтага не было ніякай карысці. Мною кіравалі мае пачуцці, і, знаходзячыся пад іх кантролем, я служыў так званай сям’і, грамадству, краіне, нацыі і нават дайшоў да служэння свайму сабаке. Але нішто з гэтага не прынесла мне задавальнення. Таму зараз я адумаўся і аддаю сябе ў Тваю ўладу. Замест таго, каб падпарадкоўвацца сабаке, я жадаю пакарыцца Богу». У гэтым заключаецца свядомасць Крішны. А вы калі-небудзь бачылі, як чалавек падпарадкоўваецца сабаке? Сабака ідзе па вуліцы, спыняецца, выпаражняецца, а яе гаспадар стаіць і чакае. Хіба не? Сабака выпаражняецца і мочыцца, а чалавек тым часам думае: «Я яго гаспадар». Але на самой справе ён падпарадкаваны. Гэта майя. Ён робіцца слугой сабакі, але лічыць сябе яго гаспадаром. Да таго часу, пакуль чалавек не прыйдзе ў свядомасць Крішны, ён гэтага не зразумее. Мы бачым, што гэты махляр падпарадкоўваецца свайму сабаке, а выстаўляе сябе за гаспадара. Мы разумеем гэта. А вы як думаеце, ён падпарадкаваны сабаке?

Боб: Так.

Шріла Прабхупада: Ён жа ліча: «Я гаспадар гэтага сабакі». Сямейны чалавек таксама знаходзіцца пад кірункам жонкі, дзяцей, слуг, кожнага, але ўсё роўна ліча: «Я гаспадар». Прэзідэнт Ніксан думае, што ён гаспадар гэтай краіны, але сапраўды ён яе падпарадкаваны. У любы момант ён можа быць зняты народам, яго слугамі! Атрымліваючы ўладу, ён сцвярджае: «Я буду добра служыць вам», або: «Я буду першакласным слугой». Таму людзі галасуюць за яго: «Добра, будзь нашым прэзідэнтам». Потым ён заклікае: «Выбірайце мяне зноў! Выбірайце мяне!» Гэта значыць, што ён на самой справе проста слуга. Але ён лічыць: «Я гаспадар». Вось якое становішча. Майя. Той, хто знаходзіцца пад кірункам майі, лічыць сябе гаспадаром, але з’яўляецца слугой. Адданы ніколі не думае: «Я гаспадар», а толькі: «Я слуга». У гэтым адрозненне паміж майяй і рэчаіснасцю. Прынамсі, адданы заўсёды ўсведамляе: «Я ніколі не гаспадар, у любым выпадку я толькі слуга». Калі ж слуга лічыць сябе гаспадаром, то гэта завецца ілюзіяй. Але калі слуга думае: «Я слуга», – то гэта ўжо не ілюзія, гэта мукті, вызваленне. Такі чалавек не знаходзіцца пад уладай ілжывых уяўленняў. Ён ведае сваё сапраўднае становішча. Сварӯпен̣а вйавастхітіх̣. Мукті, вызваленне, азначае, што чалавек знаходзіцца ў сваім натуральным становішчы. Я – слуга. І калі я ўсведамляю сябе як слугу, то ў гэтым маё вызваленне; а калі я лічу сябе гаспадаром, то ў гэтым будзе маё рабства. Вось у чым заключаецца адрозненне паміж абумоўленным і вольным жыццём.

Адданыя ў свядомасці Крішны заўсёды лячаць сябе слугамі Крішны, і яны вызваленыя. Аднак самі яны не імкнуцца да вызвалення, бо яны ўжо вызваленыя, знаходзячыся ў сваім натуральным становішчы. Адданыя не спрабуюць роблена думаць, што з’яўляюцца гаспадарамі, у той час, калі амаль што кожны лічыць сябе чымсьці значным і знаходзіцца ў ілюзіі. Але ні пры якіх умовах, ніколі ў жыцці вы не зробіцеся гаспадаром, вы павінны заўсёды заставацца слугой. Такое ваша натуральнае становішча. Калі чалавек роблена думае, што ён гаспадар, то ў гэтым праяўляецца яго абумоўленасць; калі ён дабраахвотна аддаецца вярхоўнаму гаспадару, то атрымлівае вызваленне. Адданы не імкнецца да незалежнага вызвалення. Як толькі ён аддаецца Крішне ці Яго прадстаўніку, ён аўтаматычна вызваляецца.

Боб: Прабхупада, некаторыя людзі, занятыя ў рэлігійным руху, напрыклад, «Дзеці Бога», абвяшчаюць, што іх вядзе Іезус. Ці гэта магчыма?

Шріла Прабхупада: Так, але яны не трымаюцца яго кіравання, зрэшты, як і ўсе астатнія хрысціяне. Іезус гаворыць ім: «Не забі», – але яны па-ранейшаму забіваюць. Дзе ж тады тут падпарадкаванасць указанням Іезуса. Проста сказаць: «Мной кіруе Іезус», – хіба гэтага дастаткова? «А што ён там гаварыў, мяне не цікавіць». І гэта называецца ў іх падпарадкаваннем? Ніхто не жадае трымацца яго ўказанняў. А іх абвяшчэнні проста хлуслівыя. Вельмі цяжка знайсці чалавека, які б сапраўды трымаўся ўсіх павучанняў Хрыста. Хрыстос можа весці за сабой кожнага, але не кожны жадае ісці за ім. Яны лічаць, што Іезус проста падпісаў кантракт на ўсе іх грахі. Вось іх філасофія. Яны агідна грашаць, а адказваць за іх павінен бедны Іезус Хрыстос. Такая іх рэлігія. Таму яны гавораць: «У нас вельмі добрая рэлігія. За ўсе нашыя грахі памрэ Іезус Хрыстос». Дык хіба гэта добра? У іх няма нават ні кроплі жалю да Іезуса Хрыста, які памёр за нашы грахі. Дык чаму тады мы здзяйсняем іх зноў? Такое вялікае жыццё было аддана за нас, таму нам проста неабходна пакарыцца ўказанням Іезуса Хрыста. Аднак калі вы робіце іначай: «О, мы будзем працягваць грашыць, а потым падпішам кантракт з Іезусам, каб ён зняў з нас усе гэтыя грахі. Дастаткова проста пайсці ў царкву і пакаяцца, а, вярнуўшыся да дому, зноў пачаць рабіць усялякія глупствы», – хіба гэта гаворыць пра вялікі розум такіх людзей?

Боб: Не.

Шріла Прабхупада: Той, кім сапраўды кіруе Хрыстос, безумоўна, дасягне вызвалення. Але вельмі цяжка знайсці такога чалавека.

Боб: А што вы скажаце пра гэтых «Дзяцей Бога», маладых людзей, якія далучыліся да руху Хрыста? Яны чытаюць Біблію і спрабуюць…

Шріла Прабхупада: Аднак насілле супярэчыць павучанням Іезуса. Як яны могуць забіваць і адначасова трымацца Бібліі?

Боб: Я спытаў пра гэта аднаго чалавека, і ён адказаў, што Іезус таксама еў мяса, і што пра гэта гаварыцца ў Бібліі.

Шріла Прабхупада: Добра. Ён мог есці ўсё. Ён усемагутны. Але ён загадаў: «Не забі. Вы павінны спыніць забойства». Ён быў вельмі магутны. Ён мог з’есці ўвесь свет. Але вы не можаце параўноўваць сябе з Іезусам Хрыстом. Вы не можаце рабіць тое, што рабіў Хрыстос. Вы павінны проста трымацца запаведзяў Іезуса, і тады вы сапраўды можаце лічыцца яго паслядоўнікам. Вось у чым заключаецца ісцінная вернасць. Гэта тлумачыцца ў «Бхагаватам». Той, хто надзелены ўладай, ішвара, можа рабіць усе, але нам нельга параўноўвацца з ім. Мы павінны трымацца яго павучэнняў: «Усё, што ён загадае, я выканаю». Але вы не можаце наследваць ішвару. Вы сказалі, што Іезус Хрыстос еў мяса. Дапускаючы гэта, вы нават не ведаеце, у якіх умовах ён еў яго. Сам ён спажывае мяса, а іншым раіць не забіваць. Дык што, па-вашаму, Іезус пярэчыць сам сабе?

Боб: Не.

Шріла Прабхупада: Ён не мог гэтага рабіць. Сапраўды верыць у яго, значыць, разумець, што ён не мог гэтага рабіць. Чаму ён еў мяса? Гэта ведае толькі ён сам, але мне ён сказаў не забіваць. Я павінен трымацца яго запаведзі. Вось якім павінен быць верны шлях. Вы не Іезус Хрыстос, вам немагчыма рабіць тое, што рабіў ён. Ён паахвяраваў сваім жыццём у імя Бога. Хіба вы можаце так аддаць сваё жыццё? Дык чаму вы імкнецеся імітаваць Іезуса Хрыста? Вы імітуеце Іезуса Хрыста, калі ясцё мяса, аднак, чаму б, імітуючы Хрыста, вам не паахвяраваць сваім жыццём дзеля распаўсюджвання свядомасці Бога? Як вы лічаце? Так, калі вы прапаведуеце, вы можаце гаварыць усё, што пажадаеце. Тыя, хто называюць сябе хрысціянамі, што яны робяць для Бога? Напрыклад, сонца можа выпарваць мачу, аднак, хіба вы п’еце мачу? Калі вы жадаеце імітаваць сонца: «О, сонца паглынула мачу, дык дайце і я паспрабую зрабіць гэта». Хіба вы зробіце такое? Іезус Хрыстос быў усемагутны, ён мог зрабіць усё. Але нам немагчыма імітаваць яго, мы можам проста выконваць яго загады. Гэта і будзе сапраўдным хрысціянствам. Мы не можам імітаваць магутную асобу. Лічыць інакш проста памылкова. У ведычных пісаннях гаворыцца, што некалі быў цэлы акіян яду, і людзі не ведалі, што з ім рабіць. Тады Госпад Шыва сказаў: «Добра, я вып’ю яго». Так ён выпіў цэлы акіян яду і трымаў яго ў сваім горле. Вы можаце выпіць яд? Не, не акіян, а хаця б шклянку? Дык як тады магчыма імітаваць Госпада Шыву? Госпад Шыва ніколі не раіў нам, каб мы пілі яд. Таму мы павінны трымацца парад, а не імкнуцца імітаваць яго. Людзі, што прымаюць ЛСД і марыхуану, гавораць, што Госпад Шыва курыў ганджу. Але Госпад Шыва выпіў цэлы акіян яду. Хіба вы можаце зрабіць гэта? Трэба трымацца загадаў Госпада Шывы. Ён гаварыў, што найлепшы метад пакланення – гэта пакланенне Вішну: вішн̣ор а̄ра̄дханам̇ парам. Калі Парваці спытала Госпада Шыву, які шлях пакланення найлепшы, ён адказаў: «Лепш за ўсё пакланяцца Госпаду Вішну [Крішне]». Вядома, існуе шмат паўбагоў, але Шыва раіць нам пакланяцца менавіта Вішну. Яшчэ лепш за пакланенне Вішну лічыцца пакланенне вайшнаву. Тадзійянам – Яго слугам, або тым, хто мае з Ім асабістыя адносіны. Так, напрыклад, мы пакланяемся гэтаму дрэўцу, туласі. Мы не пакланяемся ўсім дрэвам, але паколькі туласі мае вельмі блізкія адносіны з Крішнай, Вішну, мы пакланяемся ёй. Падобна да гэтага, калі штосьці інтымна злучана з Крішнай, то пакланенне гэтаму будзе лепш за пакланенне Вішну.

Боб: А чаму?

Шріла Прабхупада: Таму што гэта вельмі задавальняе Крішну. Напрыклад, вы маеце сабаку, і вось да вас прыходзяць сябры і пачынаюць гладзіць яго (Шріла Прабхупада робіць гладзячыя рухі рукой). Вам гэта будзе прыемна. Вы задаволены: «О, ён мой лепшы сябар». Разумееце, як яны думаюць. Мы ўжо бачылі такое – да чалавека прыходзіць нейкі сябар і гаворыць: «О-о, які ў цябе цудоўны сабака» (Смяецца. У пакой уваходзіць некалькі індыйскіх гасцей). Калі ласка, паспытайце нашага прасаду (Шріла Прабхупада працягвае размаўляць з гасцямі – часам па-англійску, часам на хіндзі. Гэта яго апошні дзень у Нью-Йорке. Да яго самалёта, які ляціць у Лондан, застаецца некалькі гадзін. Боб збіраецца адвезці Шрілу Прабхупаду на сваёй машыне ў аэрапорт імя Кенэдзі. Адданыя спяшаюцца, пераносяць у машыну багаж, збіраюць рукапісы апошняга перакладу Шрілы Прабхупады і робяць канчатковыя падрыхтаванні).

Шьямасундара: Усё гатова, Шріла Прабхупада. Нас чакае машына.

Шріла Прабхупада: Мы ўжо можам ехаць? Добра. Харе Крішна!

Навігацыя: