Ілюстрацыі

img Шрыла Прабхупада разам з вучнямі.
img Вярхоўны Госпад знаходзіцца ў сэрцы кожнага.
Ён знаходзіцца таксама ў кожным атаме, і ўсё ж Ён адзін. Такі Бог.
img У нас на Зямлі сканчаюцца запасы нафты, і гэта становіцца пагрозлівай праблемай, але Сонца па-ранейшаму свеціць і будзе свяціць бясконцую колькасць гадоў. Крышна можа стварыць мільёны сонцаў – насамрэч Ён ужо гэта зрабіў.
img Заўсёды думай пра Мяне, стань Маім адданым, пакланяйся Мне і ўшаноўвай Мяне. Так ты абавязкова прыйдзеш да Мяне. Я абяцаю табе гэта, бо ты – Мой дарагі сябар. (Бг. 18.65)
img Той, хто нарадзіўся, абавязкова памрэ, а пасля смерці зноў з’явіцца на свет. Гэта непазбежна, таму, выконваючы свой абавязак, ты не павінен аддавацца смутку. (Бг. 2.27)
img Бог сказаў: «Хай будзе свет», – і працэс стварэння пачаўся. Калі паглядзець на функцыянаванне прыроды ў такім кантэксце, то яе будзе зусім не цяжка зразумець. Бог валодае такімі дзіўнымі энергіямі, што як толькі Ён чагосьці загадае, адразу ж пачынаецца працэс стварэння.
img Але спасцігнуць, якім парадкам на зямлі самі сабой растуць і плоданосяць расліны, мы не можам. Мы можам зразумець намаляваную кветку, але не разумеем сапраўдную. У існасці, навукоўцы не могуць растлумачыць з’яву біялагічнага росту. Яны толькі жанглююць словамі: «малекула», «храмасома», – але насамрэч не могуць растлумачыць гэтае з’явы.
img Толькі паглядзіце, як дзівосна дзее энергія Крышны. Ніводзін навуковец не можа стварыць такую кветку ў сваёй лабараторыі. Яны не могуць стварыць нават некалькі пясчынак і ўсё ж заяўляюць, што ўва ўсім сусвеце з імі ніхто не можа параўнацца ўзроўнем інтэлекту. Гэта глупства.
img А я кажу ім: «Калі жыццё паўстала з хімічных рэчываў і вашая навука дасягнула такога высокага ўзроўню развіцця, то чаму ж вы не можаце стварыць жыццё біяхімічным спосабам у сваіх лабараторыях?»
img Ніжэйшая энергія сама сабою, без умяшання вышэйшай, не валодае сілай. Гэтае мора (Шрыла Прабхупада паказвае на Ціхі акіян) спакойнае і ціхамірнае. Але калі вышэйшая стыхія, паветра, прыводзіць яго ў рух, падымаюцца высокія хвалі. Само мора без умяшання вышэйшае сілы не здольнае на гэта. Аналагічна гэтаму, ёсць і іншая, вышэйшая ў дачыненні да паветра сіла, за ёй ідзе іншая, за той яшчэ адна, пакуль, нарэшце, мы не прыйдзем да Крышны. Так павінна праводзіцца сапраўднае даследаванне.
Навігацыя: