Форма Госпада Баларамы

img

Магутнаму Госпаду Балараму шаснаццаць гадоў, Ён поўны бляску маладосці і мае светлы, як крышталь, колер твару. Ён носіць блакітнае адзенне і гірлянду з лясных кветак. Ягоныя прыгожыя валасы завязаныя ў элегантны пучок. Дзівосныя завушніцы ўпрыгожваюць Ягоныя вушы, а шыя грацыёзна ўнізана гірляндамі кветак і ніткамі каштоўных камянёў. Непаўторныя ручныя ўпрыгожанні і бранзалеты аздабляюць вытанчаныя і вельмі моцныя рукі Даўдзі. Ягоныя ногі прыхарошаны цудоўнымі бранзалетамі з каштоўнымі камянямі.

 

Прыгажосць Госпада Баларамы ўзмацняецца завушніцамі, якія датыкаюцца да Ягоных шчок. На Ягоным твары цудоўны тылак з мускусу, а шырокія грудзі ўпрыгожаны гірляндай з гунджа. Голас Баларамы вельмі глыбокі, а рукі такія доўгія, што дакранаюцца да сцёгнаў.

 

Бляск трансцэндэнтнай формы Госпада Баларамы зацямняе многія мільёны яскравых узыходных месяцаў, і найменшага водару Ягонай бязмежнай сілы дастаткова, каб знішчыць мноствы армій дэманаў. Нягледзячы на тое, што Ён ведае звышнатуральную сілу Свайго малодшага брата Крышны, з любові да Яго Ён ніколі, нават на імгненне, не пакідае Крышну аднаго ў лесе. Баларама – самы дарагі сябар Шры Крышны і найвялікшы захавальнік нектару многіх відаў трансцэндэнтных гульняў.

Навігацыя: