Слоўнік імёнаў і тэрмінаў

Авідзья – невуцтва.

Ав’якта – непраяўлены стан стварэньня.

Акарма, ці найшкарма – дзейнасьць, якая пазбаўляе чалавека ад пагрозы застацца ў колазвароце нарадзінаў і сьмерці.

Амара – неўміручасьць.

Ананда – асалода, аспэкт Вярхоўнага Госпада.

Ананта (Ананта-Шэша) – першая экспансія Госпада Вішну ў выглядзе тысячагаловага зьмея.

Анумана – веды, атрыманыя пры дапамозе індукцыйнае лёгікі.

Апапа-віддха – чысты і неапаганены; той, каго ня можа крануць грэх.

Апара пракрыці – ніжэйшая энэргія Госпада.

Апаўрушэя – тое, што расказана нематэрыяльнай асобай; словы Вярхоўнага Госпада.

Ароха – узыходны працэс спазнаньня.

Арча-віграха – форма Госпада, якой пакланяюцца ў храме.

Асур – дэман.

Атма – душа.

Атма-ха – забойца душы.

Ачар’я – духоўны настаўнік, які вучыць уласным прыкладам.

 

Брахма – першая з створаных жывых істотаў у сусьвеце, стваральнік плянэтаў і біялягічных відаў.

Брахмадж’ёці – зьзяньне, што зыходзіць ад цела Вярхоўнага Госпада, і якое асьвятляе духоўны сьвет.

Брахман – безасабовы аспэкт Абсалютнае Праўды.

Брахманы – носьбіты ведаў, жрацы; першы з чатырох станаў ведыйскага грамадзтва.

Брахма-рандхра – адтуліна на верхавіне галавы, празь якую ёг, які дасягнуў дасканаласьці, пакідае сваё цела, каб выправіцца на розныя плянэты паводле свайго выбару.

Бхагаван – Вярхоўная Асоба Бога.

Бхакты – адданыя.

Бхакці – адданае служэньне Вярхоўнаму Госпаду.

 

Вайкунтхалокі – плянэты духоўнага неба.

Вайш’і – стан гандляроў; трэці з чатырох станаў ведыйскага грамадзтва.

Варнашрама – сыстэма падзелу грамадзтва на чатыры станы і чатыры ступені духоўнага жыцьця.

Веда – веды.

Веда-вада-раты – тыя, хто дае ўласныя тлумачэньні Ведам.

Веды – спрадвечныя сьвятыя пісьмы, расказаныя Самім Госпадам.

Відзья – веды.

Вікарма – дзеяньні, забароненыя сьвятымі пісьмамі.

Вішну-татва – поўная экспансія Вярхоўнага Госпада.

Врындаван – мясцовасьць у Індыі, дзе 5 000 гадоў таму назад Госпад Крышна правёў Свае дзіцячыя гады.

 

Гуны – іх налічваецца тры: саттва-гуна (даброць), раджа-гуна (жарсьць) і тама-гуна (невуцтва). Пад гунамі разумеюць тры асноўныя пачаткі матэрыяльнай прыроды, тры «рэжымы дзейнасьці» ілюзорнай матэрыяльнай энэргіі, якая абумоўлівае жывыя істоты. Гуны вызначаюць лад жыцьця, мысьленьне і дзейнасьць душы.

Гуру – духоўны настаўнік.

Г’яна – веды; філязофскі шлях спазнаньня праўды.

 

 

Двіджа-бандху – той, хто нарадзіўся ў сям’і брахмана, але не валодае якасьцямі брахмана.

Джыва-шакці – жыцьцёвая сіла.

Дхіра – спакойны чалавек, які не зважае на матэрыяльную ілюзію.

 

Ёга-бхрашта – чалавек, які сышоў з шляху самарэалізацыі.

 

Ішавасья – канцэпцыя богацэнтрычнага грамадзтва.

 

Каніштха-адхікары – адданы-пачатковец; чалавек, які стаіць на ніжэйшай ступені ўсьведамленьня Бога.

Карма – дзеяньне, якое ўжыцьцяўляецца ў рамках наказаных абавязкаў чалавека.

Карма-бандхана – дзейнасьць, якая прывязвае чалавека да матэрыяльнага сьвету.

Карма-ёга – прапанаваньне ўсіх плёнаў сваёй дзейнасьці Крышну.

Кармі – тыя, хто занятыя задавальненьнем пачуцьцяў і працуюць дзеля асалоды плёнамі сваёй працы.

Кшатрыі – стан ваяроў і ўладнікаў; другі з чатырох станаў ведыйскага грамадзтва.

 

Мадх’яма-адхікары – той, хто знаходзіцца на сярэдняй ступені ўсьведамленьня Бога.

Мая – ілюзія; энэргія Бога, што ўводзіць жывую істоту ў аблуду.

Маяяпахрыта-г’яні – тыя, хто вераць, што яны ёсьць Богам.

Маха-бхагавата – адданы, які дасягнуў дасканаласьці.

Мрыцьюлока – прыстаньне сьмерці, матэрыяльны сьвет.

Мудхі – неразумнікі; людзі, падобныя да аслоў.

 

Найшкарма – гл. Акарма.

Нарадхама – ніжэйшыя зь людзей.

Нараяна – поўная экспансія Госпада Крышны.

Ніргуна – «які ня мае матэрыяльных якасьцяў», эпітэт Вярхоўнага Госпада.

 

Парабрахман – Вярхоўны Дух.

Параматма – Звышдуша, экспансія Госпада Крышны.

Парампара – ланцуг вучнёўскае пераемнасьці.

Пара-пракрыці – найвышэйшая энэргія Госпада.

Прана-ваю – паветраныя струмені ў целе, якія забясьпечваюць ягонае функцыяваньне.

Прасад – адухоўленая ежа, якая была прапанаваная Крышну.

Працьякша – веды, атрыманыя падчас беспасярэдняга назіраньня.

Пуруша – той, хто атрымоўвае асалоду; экспансіі Вярхоўнага Госпада ў матэрыяльным сьвеце, якія ствараюць, падтрымоўваюць існаваньне матэрыяльных сусьветаў і бураць іх.

 

Сагуна – той, хто валодае якасьцямі.

Сат – аспэкт вечнасьці Вярхоўнага Госпада.

Сач-чыд-ананда-віграха – Вярхоўны Госпад, вечная форма асалоды і веданьня.

Сура – сьвяты, пабожны чалавек.

 

Трыпад-вібхуці – духоўная прырода, што складае тры чвэрці энэргіі Госпада.

 

Уттама-адхікары – чалавек, які дасягнуў найвышэйшае ступені ўсьведамленьня Бога.

 

Хіранмая патра – асьляпляльнае зьзяньне, што хавае аблічча Вярхоўнай Асобы Бога.

 

Шабда – мэтад спазнаньня Трансцэндэнтнага, заснаваны на слуханьні аўтарытэтных ведыйскіх пісьмаў.

Шрыматвайш’я, чалец стану гандляроў.

Шруці – веды, якія набываюцца падчас слуханьня. Гл. Шабда.

Шуддха – антысэптычны; эпітэт Вярхоўнага Госпада.

Шудры – працоўныя; чацьвёрты з чатырох станаў ведыйскага грамадзтва.

Шукра – усёмагутны.

Шучы – духоўна разьвіты брахман.

Навігацыя: