Прадмова

Бог, духоўнае жыццё – пра ўсё гэта перад сустрэчай з Шрілай Прабхупадай я меў вельмі цьмянае ўяўленне. Мяне заўсёды цікавіла рэлігія, але да таго часу, пакуль я не сустрэў адданых свядомасці Крішны, у мяне не было добрых ведаў для таго, каб верна ставіць пытанні пра духоўнае жыццё. Існаванне Творцы для мяне было відавочным, але хто Ён такі? А хто – я? Калісьці я вывучаў усходнюю філасофію ў яўрэйскай школе, але я так і не атрымаў задавальняючых адказаў на свае пытанні.

Упершыню я пачуў Харе Крішна мантру ў канцы 1968 года на Грынвідж Віллыдж у Нью-Йорке.

Харе Крішна Харе Крішна
Крішна Крішна Харе Харе
Харе Рама Харе Рама
Рама Рама Харе Харе

Усхваленне было захапляючым і зрабіла мяне вельмі запакоеным. Мантра ўрэзалася ў мой розум, і вельмі хутка я пашкадаваў, што не купіў у адданых часопісу. Але як мне потым растлумачылі, што менавіта тады было ўпершыню пасаджана трансцэндэнтнае семя, якое ўрэшце павінна было выспець у любоў да Бога.

Праз некалькі месяцаў я атрымаў паштоўку з Харе Крішна мантрай. Картка абяцала: «Усхваляйце імёны Бога, і вашае жыццё зробіцца ўзвышаным!» Час ад часу я пачаў паўтараць мантру і заўважыў, што яна сапраўды прыносіць спакой майму розуму.

Пасля заканчэння каледжу я атрымаў ступень бакалаўра хімічных навук і ў 1971 годзе, далучыўшыся да Корпуса Свету, трапіў у Індыю ў якасці вучонага і настаўніка. Там я спрабаваў разведаць пра рух Харе Крішна. Мяне вельмі вабіла паўтарэнне мантры, цікавіла філасофія, і мне проста хацелася мець верагодныя сведкі пра гэты рух. Перад адпраўленнем у Індыю я некалькі разоў наведваў нью-йоркскі храм, але палічыў, што аскетычнае жыццё адданых не падыходзіць для мяне.

У Індыі я сустрэўся з адданымі свядомасці Крішны на свяце, якое яны праводзілі ў кастрычніку 1971 года. Тады адданыя растлумачылі мне мэту ёгі і неабходнасць задаваць пытанні пра духоўнае жыццё. Я пачаў разумець, што ўсе іх рытуалы і абрады не проста сумны і сантыментальны абавязак, а рэальны і разумны шлях жыцця.

Спачатку, аднак, мне было вельмі цяжка зразумець філасофію свядомасці Крішны. Маё заходняе выхаванне карысталася мноствам вытанчаных сродкаў, каб адвесці мяне ад гэтых самых відавочных рэчаў. На шчасце, адданыя ўсё ж пераканалі мяне ў неабходнасці трымацца некаторых прынцыпаў і абмежаванняў, і з таго часу я пачаў нарошчваць сваё разуменне духоўнага жыцця. Цяпер я прыгадваю, наколькі прыблізным і цьмяным было маё ўяўленне пра духоўнае і трансцэндэнтнае існаванне. У лістападзе 1971 года я некалькі разоў сустракаўся з Шрілай Прабхупадай і хутка вырашыў зрабіцца вегетарыянцам. (Тады я быў вельмі горды за гэта, але аднойчы Прабхупада заўважыў мне, што галубы таксама вегетарыянцы).

У лютым 1972 года я зноў убачыў адданых у Калькуце, і яны запрасілі мяне на фестываль у Маяпур (свяшчэнны востраў, які знаходзіцца ў 90 мілях на поўначы ад Калькуты). Фестываль праводзіўся ў гонар Госпада Чайтаньі Махапрабху, які лічыцца інкарнацыяй Самога Крішны. Я планаваў зрабіць паездку ў Няпал, але Корпус Свету не даў мне дазволу пакідаць Індыю, і тады я адправіўся ў Маяпур.

Я разлічваў застацца ў Маяпуры не больш чым на два дні, але, у рэшце, затрымаўся там на цэлы тыдзень. На востраве я апынуўся адзіным заходнім не-адданым, які атрымаў унікальную магчымасць жыць разам з адданымі на іх зямлі і бліжэй пазнаёміцца з рухам свядомасці Крішны.

На трэці дзень фестывалю мне прапанавалі пазнаёміцца з Шрілай Прабхупадай. Ён жыў у невялічкай паўглінянай паўсаламянай хаціне, абсталяванай вельмі простай мэбляй. Шріла Прабхупада прапанаваў мне сесці, спытаўшыся хто я такі і ці ёсць у мяне якія-небудзь пытанні. Адданыя растлумачылі мне, што Шріла Прабхупада можа адказаць на ўсе мае пытанні, таму што ён прадстаўляе вучнёўскую пераемнасць духоўных настаўнікаў. Тады я падумаў, што, напэўна Шріла Прабхупада ведае ўсё, што адбываецца ў свеце. Прынамсі, так сцвярджалі яго вучні, да якіх я ставіўся з вялікай пашанай і зачараваннем. Такім чынам, маючы ўсё гэта на ўвазе, я пачаў задаваць яму пытанні. Так, незнарок, я звярнуўся да гуру, духоўнага настаўніка, як гэта патрабуюць «Веды» – пакорліва пытаючыся пра духоўнае жыццё.

Здавалася, Шріла Прабхупада быў задаволены мной, і на працягу некалькіх дзён ён адказваў на ўсе мае пытанні. Хаця я грунтаваў іх на акадэмічным пункце гледжання, Прабхупада даваў мне асабістыя адказы, якія дапамаглі адухавіць маё жыццё. Яго адказы былі лагічныя, навуковыя, задавальняючыя і дзіўна ясныя. Да сустрэчы з ім і яго вучнямі духоўнае жыццё здавалася мне чымсьці невыразным, але нашы размовы зрабілі яго рэальным і захапляючым. Шріла Прабхупада цярпліва дапамагаў мне зразумець, што Крішна – Бог, што Ён вярхоўны цешачыйся, вярхоўны сябра і вярхоўны заступнік. Я сам сабе перашкаджаў у прыняцці відавочнага: што я павінен сур’ёзна ставіцца да свядомасці Бога, каб атрымаць магчымасць зразумець Яго. Таму Шріла Прабхупада вельмі настойліва і дабразычліва ўпэўніваў мяне ў гэтым. І хаця я не заўсёды верна выказваў сябе, ён разумеў кожнае маё пытанне і дасканала адказваў на яго.

Боб Коэн,
14 жніўня 1974 года
Навігацыя: