Прадмова

Кожная жывая істота, а асабліва цывілізаваны чалавек, жадае жыць у вечным шчасці. І гэта нядзіўна, бо па сваёй прыродзе ўсе жывыя істоты вечныя і блажэнныя. Аднак, знаходзячыся ў абумоўленым стане, і вымушаныя пастаянна змагацца супраць паўторных нараджэнняў і смерцяў, яны не могуць дасягнуць ні шчасця, ні неўміручасці.

Зараз людзі мараць пра міжпланетныя падарожжы. Гэта натуральна, бо кожны мае законнае права адправіцца ў любую частку матэрыяльнага і духоўнага светаў. Такія падарожжы вельмі прывабныя і хвалюючыя, таму што існуе незлічоная колькасць разнастайных нябесных цел, населеных разнатыповымі жывымі істотамі. Жаданне падарожнічаць можна задаволіць праз працэс ёгі, які дапамамае перанесціся на любую планету па ўласнаму жаданню, а асабліва туды, дзе жыццё не толькі вечнае і блажэннае, але і перапоўненае разнастайнымі энергіямі асалоды. Любы, хто атрымаў вольнае жыццё на духоўных планетах, больш ніколі не пажадае вяртацца на зямлю пакут, дзе яго чакаюць толькі нараджэнне, старасць, хваробы і смерць.

Кожны чалавек можа лёгка дасягнуць такой ступені дасканаласці нават пры дапамозе ўласных намаганняў. Для гэтага ён павінен проста практыкаваць у сябе дома прадпісаны метад бхакці-ёгі. Калі выконваць гэты метад пад верным кіраўніцтвам, ён робіцца яшчэ больш прасцейшым і прыемным. У гэтай кнізе мы паспрабавалі расказаць усім людзям, а асабліва філосафам і тэолагам, як пры дапамозе бхакці-ёгі – найвышэйшый з усіх сістэм ёгі – можна перанесціся на іншыя планеты.

Навігацыя: