Частка 3

Ёга як медытацыя на Крішну

У Індыі існуе шмат самотных месц, куды, як гэта раіцца ў «Бхагават-гіце», ідуць медытыруючыя ёгі. Па старой традыцыі ёга не павінна выконвацца ў людным месцы. Але кіртана-мантра-ёга, або сумеснае ўсхваленне Харе Крішна-мантры: Харе Крішна, Харе Крішна, Крішна Крішна, Харе Харе / Харе Рама, Харе Рама, Рама Рама, Харе Харе – робіцца больш эфектыўнай, калі яе спяваюць як мага болей людзей. Пяцьсот год назад у Індыі, калі Госпад Чайтанья праводзіў такі кіртан, Ён у кожную групу паставіў па 16 галоўных спяваючых, і тысячы людзей паўтаралі за імі. Такім чынам, кожны можа прыняць удзел у такім кіртане, публічным усхваленні імёнаў і славы Бога. Усё гэта лёгка выканаўча ў сучасны век дэградацыі, тады як медытацыйны метад самотнай ёгі вельмі складаны для гэтага часу. «Бхагават-гіта» асабліва зазначае, што ёгу трэба практыкаваць толькі ў самотным і свяшчэнным месцы. Іншымі словамі, каб выконваць гэты працэс, неабходна пакінуць дом. Але ў гэты век перанасельніцтва нельга знайсці зручнае самотнае месца. Для выканання ж бхакці-ёгі такія ўмовы не патрабуюцца.

У сістэме бхакці-ёгі існуе дзевяць асноўных працэсаў: слуханне, паўтарэнне, памятанне, служэнне, пакланенне Боству ў храме, выкананне загадаў, служэнне Крішне як сябру і поўнае адданне сябе Яму. І з усяго гэтага ш́раван̣ам-кīртанам (слуханне і паўтарэнне), з’яўляюцца най60льш важнымі. На публічным кіртане спачатку адна асоба паўтарае: Харе Крішна, Харе Крішна, Крішна Крішна, Харе Харе / Харе Рама, Харе Рама, Рама Рама, Харе Харе, – у той час як іншыя слухаюць, а потым паўтараюць за ёй. Такі ўзаемаабмен паміж слуханнем і паўтарэннем. Кіртан можна праводзіць як у хаце разам з сябрамі, так і ў людным месцы. Вядома, хтосьці спрабуе таксама практыкаваць медытацыйную ёгу недзе ў вялікім горадзе з вялікай колькасцю людзей, але трэба зразумець, што гэта проста ўласная выдумка, а не сапраўдны метад ёгі, які тлумачыцца ў «Бхагават-гіце».

Увесь працэс сістэмы ёгі прызначаецца для самаачышчэння. Што гэта такое? Ачышчэнне – гэта ўсведамленне свайго сапраўднага становішча. Гэта разуменне таго, што «я ёсць чысты дух, я – не матэрыя». Сутыкаючыся з матэрыяй, мы атаясамліваем сябе з ёй і лічым, што «я ёсць цела». Але каб практыкаваць сапраўдную ёгу, трэба ведаць, што наша натуральнае становішча адметна ад матэрыі. Мэта самоты ў практыцы ёгі патрэбна толькі для таго, каб зразумець гэта. Аднак, калі такую ёгу выконваць у недарэчны час, ад яе не будзе ніякай карысці. У Чайтаньі Махапрабху ёсць адно вядомае сцвярджэнне на гэты конт:

харер на̄ма харер на̄ма
харер на̄маіва кевалам
калау на̄стй ева на̄стй ева
на̄стй ева гатір анйатха̄

«У гэты век разладу і крывадушнасці (Калі-югу) няма іншага шляху для духоўнага ўсведамлення, акрамя паўтарэння святых імёнаў. Няма іншага шляху, няма іншага шляху, няма іншага шляху».

Шмат людзей, асабліва ў заходнім свеце, лічаць, што сістэма ёгі прызначаецца для медытацыі на пустату. Але ведычная літаратура не раіць займацца такой медытацыяй. Насупраць, «Веды» гавораць, што ёга – гэта медытацыя на Вішну. Такое сцвярджэнне ёсць і ў «Бхагават-гіце». У вялікім мностве суполак ёгі можна сустрэць цікавых людзей, якія сядзяць у медытацыйных позах, заплюшчыўшы вочы, нібы ў глыбокім трансу. Але ў пяцідзесяці працэнтах яны проста спяць, таму што, не маючы ніякай мэты для сузірання, чалавек засынае. Зразумела, не гэта раіў Крішна ў Сваёй «Бхагават-гіце» калі гаварыў, што трэба трымаць спіну роўна, заплюшчываць вочы і засяроджваць позірк на кончыку носа. Але калі не трымацца астатніх павучэнняў «Ведаў», вынікам будзе толькі сон. Часам, вядома, медытацыя можа адбывацца і ў сне, але ў пісаннях адхіляецца такі метад практыкі ёгі. Такім чынам, каб не заснуць, Крішна раіць трымаць позірк на кончыку носа. Чалавеку трэба знаходзіцца ў поўным супакою, бо калі розум усхвалёўваецца або пачынае разважаць пра якую-небудзь дзейнасць, сканцэнтраванасць на медытацыі цалкам знікае. Для практыкі ёгі неабходна вызваліцца ад пачуцця боязі, таму што на духоўнай платформе такога пачуцця проста не існуе. Таксама трэба быць брахмачарі, або заўсёды ўтрымлівацца ад сексуальнага жыцця. Больш за тое, у медытыруючага ёга не павінна ўзьнікаць ніводнай патрэбы. І калі ў чалавека больш не з’яўляецца ніякіх жаданняў, і сам працэс ёгі выконваецца дасканала, ён зможа авалодаць сваім розумам. Гэтак, пасля ўсіх перашкод на шляху самаўсведамлення, ёг атрымлівае магчымасць перанесці свае думкі на Крішну ці Вішну. Гэта зусім не тое, што медытыраваць на пустату. Вось чаму Крішна гаворыць, што чалавек, які дасягнуў дасканаласці ў медытацыйнай ёзе, «заўсёды думае пра Мяне».

Адсюль відавочна, што ёгі павінны прайсці шмат розных цяжкасцей для ачышчэння сваёй атмы (розуму, цела і душы), але гэтага значна лягчэй дасягае той, хто проста ўслаўляе імёны Бога: Харе Крішна, Харе Крішна, Крішна Крішна, Харе Харе / Харе Рама, Харе Рама, Рама Рама, Харе Харе. Чаму менавіта так? Таму што трансцэндэнтная гукавая вібрацыя не адрозніваецца ад Самога Крішны. Калі мы паўтараем Яго імёны з поўнай адданасцю, то Крішна знаходзіцца побач з намі. Дык як магчыма тут застацца нячыстым? Паглыбляючыся ў свядомасць Крішны, усхваляючы імёны Крішны і па-рознаму служачы яму, мы набываем карысць усіх найвышэйшых формаў ёгі. Перавага такога працэсу ў тым, што нам не прыйдзецца прымаць усіх цяжкасцей медытацыйнай ёгі. Вось у чым асаблівая прывабнасць свядомасці Крішны.

У ёзе спачатку неабходна навучыцца кіраваць сваімі пачуццямі, і калі яны будуць пад кантролем, розум займецца думкамі пра Вішну. Толькі пасля поўнай перамогі над матэрыялыным жыццём ён стане цалкам заспакоеным.

джіта̄тманах̣ праш́а̄нтасйа
парама̄тма̄ сама̄хітах̣

«Той, хто перамог розум, ужо дасягнуў Звышдушы і прыйшоў да поўнага спакою» (Бх. 6.7). Матэрыяльны свет падобны да вялікага ляснога пажару. Як у лесе можа аўтаматычна ўзнікнуць пажар, так і ў гэтым матэрыяльным свеце, нягледзячы на нашыя спробы жыць спакойна, усё роўна ўзнікаюць розныя цяжкасці і праблемы. Ні ў якой частцы матэрыяльнага свету немагчыма жыць у міры. Гэта могуць толькі тыя, хто займаюць трансцэндэнтнае становішча, якое было дасягнута пры дапамозе медытацыйнай ёгі, эмпірычнай філасофіі ці бхакці-ёгі. Любая сістэма ёгі ўзвышае чалавека на трансцэндэнтны ўзровень, але для гэтага веку асабліва карысна толькі паўтарэнне святых імёнаў Бога. Так, напрыклад, кіртан можа цягнуцца шмат гадзін, і ніхто не адчуе стомы, аднак сядзець у позе лотасу цяжка нават і некалькі мінут. Вось чаму так важна патушыць пажар матэрыяльнага існавання. Гэга зусім не тое, што звяртацца да імперсанальнай пустаты. Хутчэй, як гаварыў Крішна Арджуне, значна прыемней трапіць у Яго вярхоўнае селішча.

йун̃джанн евам̇ сада̄тма̄нам̇
йогī нійата-ма̄насах̣
ш́а̄нтім̇ нірва̄н̣а-парама̄м̇
мат-сам̇стха̄м адхігаччхаті

«Так, заўсёды медытыруючы, кіруючы целам, розумам і дзейнасцю, містык-трансцэндэнталіст дасягае царства Бога праз спыненне матэрыяльнага існавання» (Бх. 6.15). Селішча Крішны – не пустата. Там існуе вялікая духоўная разнастайнасць, і ёгі, якія дасягнулі вялікіх поспехаў, трапяць туды. Мэта ўсіх сістэм ёгі – дапамагчы вярнуцца назад у селішча Крішны. Раней мы і так жылі там, але з-за нашай няпамятлівасці мы трапілі сюды, у матэрыяльны свет, падобна да страціўшага розум чалавека, якога адпраўляюць лячыцца ў псіх-шпіталь. Матэрыяльны свет – гэта адна з разнастайнасцей такіх псіх-шпіталяў, і можна лёгка заўважыць, што тут няма нічога здаровага. Таму наша сапраўдная задача – вызваліцца адсюль і вярнуцца ў царства Бога. У «Бхагават-гіце» Крішна падрабязна апісаў нам Сваё царства і даў тлумачэнні пра наша сапраўднае становішча, і пра тое, хто такі Ён, а хто – мы. «Бхагават-гіта» змяшчае ў сабе шмат неабходнай інфармацыі, і разважлівыя чытачы, безумоўна, змогуць верна скарыстацца ёю.

Навігацыя: