Частка 2

Ведычная культура: варнашрама-дхарма
28 лютага 1972 года

Боб: Я запытваўся у адданых пра тое, як яны ставяцца да сексу. Але я не магу ўявіць сябе на іх месцы. Разумееце, у канцы лета я хацеў бы ажаніцца.

Шріла Прабхупада: Хм-м?

Боб: Калі я вярнуся ў Амерыку, у жніўні ці ў верасні, я жадаў бы ажаніцца. Адданыя сказалі мне, што сямейныя людзі павінны мець секс толькі для зачацця дзяцей, але я нават не магу ўявіць сябе ў такім становішчы. Якім жа павінна быць сексуальнае жыццё чалавека, які жыве ў матэрыяльным свеце?

Шріла Прабхупада: Па ведычных прынцыпах, сексу трэба пазбягаць цалкам. Ведычны працэс непасрэдна вучыць, як вызваліцца з матэрыяльных ланцугоў, бо людзі няўхільна цягнуцца да шматлікіх матэрыяльных асалод, асабліва да сексуальнага жыцця. У «Бхагаватам» гаворыцца, што гэты матэрыяльны свет…

пум̇сах̣ стрīйа̄ мітхуні-бха̄вам етам

Мужчына прыхільны да жанчыны, жанчына – да мужчыны. Так адбываецца не толькі ў чалавечым грамадстве, але і сярод звяроў. Гэтая прыхільнасць з’яўляецца асноўным прынцыпам матэрыяльнага жыцця. Такім чынам, жанчына шукае мужчыны, а мужчына – жанчыны. Уся мастацкая літаратура, раманы, драмы, кіно і нават звычайная рэклама, як вы бачыце, прысвечана адлюстраванню прыхільнасці паміж мужчынай і жанчынай. У кожнай вітрыне магазіна вы знойдзеце ўсю тую ж жанчыну і таго ж мужчыну.

правр̣ттір еша̄ бхӯта̄на̄м̇
нівр̣ттіс ту маха̄пхала̄м

Такім чынам, гэта прыхільнасць вечная.

Боб: Прыхільнасць паміж мужчынай і жанчынай?

Шріла Прабхупада: Мужчынай і жанчынай. А калі вы жадаеце вызваліцца з матэрыяльнага свету, прыхільнасць да сексу павінна звесціся да нуля. Інакш вы будзеце вымушаны вяртацца да паўторных нараджэнняў, як у целе чалавечай істоты, паўбога, так і ў целе жывёл, змеяў, птушак, звяроў. Вам зноў прыйдзецца нарадзіцца тут. Таму павялічваць свае прыхільнасці – не для нас, хаця менавіта гэта з’яўляецца асноўнай тэндэнцыяй усяго грамадства. Гр̣ха, кшетра, сута [хата, зямля, сыны]. Але калі чалавек можа паменшыць або, яшчэ лепш, цалкам спыніць іх – гэта найвышэйшы ўзровень. Вось чаму наша ведычная сістэма перш-наперш выхоўвае хлопчыкаў-брахмачарі, няведаючых сексуальнага жыцця. Галоўны прынцып у тым, каб паменшыць, а не павялічыць свае прыхільнасці. З гэтай мэтай была створана сістэма варнашрама-дхармы. Такая сістэма, прынятая ў Індыі, размяжоўвала грамадства па варнах і ашрамах, на чатыры сацыяльных і чатыры духоўных уклады жыцьця. Брахмачар’я [жыццё вучня, які трымаецца зарока бясшлюбства], гріхастха [сямейнае жыццё], ванапрастха [адыход ад людскога жыцця] і саньяса [поўнае адрачэнне ад свету] – гэта чатыры духоўныя ўклады. Прадстаўнікамі сацыяльнага ўкладу з’яўляюцца брахманы [інтэлектуалы], кшатрыі [адміністратары], вайшьі [гандляры і фермеры] і шудры [звычайныя рабочыя]. Такім чынам, сістэма варнашрама-дхармы так аблягчае выкананне рэгулюючых прынцыпаў жыцця, што нават калі чалавек і пажадае атрымаць нейкую матэрыяльную асалоду, у рэшце рэшт, ён усё роўна вызваліцца і трапіць дамоў, назад да Бога. Вось які працэс. Паступова сексуальнае жыццё робіцца для нас проста непатрэбным, але мы заўсёды прыхільныя да яго, і менавіта для гэтага былі дадзены рэгулюючыя прынцыпы, якіх мы павінны заўсёды трымацца. (Дзесьці пачаўся кіртан, чуецца барабан-мріданга, смех і громкія гукі ракавін).

Шріла Прабхупада: У «Шрімат-Бхагаватам» гаварыцца:

пум̇сах̣ стрійа̄ мітхунī-бха̄вам етам̇
тайор мітхо хр̣дайа-грантхім а̄хух̣
ато гр̣ха-кшетра-сута̄пта-віттаір
джанасйа мохо ’йам ахам̇ маметі
[Бха̄г. 5.5.8]

Секс – прыхільнасць да мужчыны ці жанчыны – асноўны прынцып матэрыяльнага існавання. І калі яны злучаюцца, калі мужчына і жанчына сыходзяцца разам, іх прыхільнасць павялічваецца, што вымушае іх набываць грыху (дом), кшэтру (зямлю), суту (дзяцей), апту (сяброў і знаёмых) і вітту. Вітта азначае грошы. Такім чынам – гр̣ха-кшетра-сута̄пта-віттаіх паступова заблытвае чалавека. Джанасйа мохо ’йам: гэта – ілюзія. Чалавек, які знаходзіцца ў ілюзіі разважае так: ахам̇ маметі: «Я ёсць цела, і ўсё, што датычыцца яго, – маё».

Боб: Што, што, паўтарыце, калі ласка, яшчэ раз?

Шріла Прабхупада: Калі матэрыяльная прыхільнасць павялічваецца, у нас пачынаюць з’яўляцца такія думкі: «Я ёсць цела, якое я атрымаў у пэўным месцы. Цяпер гэта мая радзіма». Далей чалавек пачынае рабіць вынікі: «Я – амерыканец, я – індус, я – немец, я – гэтае, я – тое, я – цела. Гэта мая радзіма. Я магу паахвяраваць усім дзеля сваёй краіны і грамадства». Такім чынам, ілюзія ўзрастае. Той, хто ў момант смерці знаходзіцца пад уплывам такой ілюзіі, прымае іншае цела. Гэта можа быць як вышэйшы тып цела, так і ніжэйшы, адпаведна карме чалавека. Калі нехта, напрыклад, атрымлівае вышэйшы тып цела, што таксама з’яўляецца пасткай, ён трапляе на райскія планеты. А калі ён робіцца катом ці сабакай, значыцца, яго папярэдняе жыццё было проста змарнавана. Ці ён нараджаецца дрэвам, што таксама магчыма. Аднак гэта навука невядома ў свеце: як душа пераходзіць з аднаго цела ў другое, і я як яна потым заблытваецца, атрымліваючы розныя целы. Гэта навука малавядомая. Таму калі Арджуна гаварыў: «Як я магу забіць майго брата і дзеда, якія зараз пастроіліся на тым баку…» – ён засноўваўся на цялеснай канцэпцыі жыцця. Такім чынам, не маючы магчымасці вырашыць свае праблемы, Арджуна аддаўся Крішне, прыняўшы Яго сваім духоўным настаўнікам. І як толькі Крішна зрабіўся настаўнікам Арджуны, Ён адразу адчытаў яго:

аш́очйа̄н анваш́очас твам̇
праджн̃а̄-ва̄да̄м̇ш́ ча бха̄шасе
гата̄сӯн агата̄сӯм̇ш́ ча
на̄нуш́очанті пан̣д̣іта̄х̣

«Ты гаворыш як вучоны чалавек, але ты глупец нумар адзін, таму што выходзіш з цялеснай канцэпцыі жыцця». Секс толькі павялічвае цялесную канцэпцыю, і наша задача ў тым, каб звесці яго да нуля.

Боб: Трэба абмяжоўваць яго на ўсіх узроўнях жыцця?

Шріла Прабхупада: Так. Абмяжоўваць. Хлопчыкі, якія праходзяць навучанне да дваццаці пяці год, цалкам утрымліваюцца ад сексу. Яны – брахмачарі. Некаторыя з іх застаюцца наіштіка-брахмачарі [захоўваюць цнатлівасць на працягу ўсяго жыцця], бо атрымаўшы адукацыю і добра валодаючы духоўнымі ведамі, яны ўжо не жадаюць жаніцца. Ёсць яшчэ адно абмежаванне – секс па-за шлюбам забаронены. Па гэтай прычыне ў чалавечым грамадстве існуе шлюб, а ў жывёл яго няма.

Але людзі мала-памалу ператвараюцца з чалавечага грамадства ў грамадства жывёл. І як было прадказана ў шастрах, яны забываюць пра шлюб. Да̄мпатйе бхіручір хетух̣ – «У Калі-югу [цяперашні век разладу], шлюб, у рэшце, перастане існаваць». Хлопец і дзяўчына будуць проста дамаўляцца жыць разам, і іх узаемаадносіны будуць трымацца толькі на сіле сексу. А калі мужчына ці жанчына не будуць задавальняць сексуальныя жаданні адзін аднаго, яны проста разыйдуцца. Шмат заходніх філосафаў, такіх як Фрэйд і іншыя, стварылі вялікае мноства кніг на гэтую тэму. Мы ж карыстаемся сексам, як пра тое раіць ведычная культура – толькі для зачацця дзяцей, а не для вывучэння псіхалогіі сексуальнага жыцця. Чалавек мае прыродную схільнасць да сексу. Нават калі хтосьці і не вывучаў ніякай філасофіі, ён усё роўна схільны да гэтага. Нікому не трэба навучацца сексу ў школе, у каледжы ці дзе-небудзь яшчэ, таму што кожны ўжо ведае як гэта рабіць (Смяецца). Гэта ж наша асноўная тэндэнцыя. Але ж адукацыя можа дапамагчы спыніць гэта. Сапраўдная адукацыя (Доўгая паўза, якую перапаўняюць гукі званкоў веласіпедаў, дзецячыя выкрыкі і галасы людзей, клікаючых адзін аднаго).

Боб: У сучасны момант гэта канцэпцыя для Амерыкі вельмі радыкальная.

Шріла Прабхупада: Так, у Амерыцы ёсць шмат таго, што патрабуе змяненняў. Свядомасць Крішны была пранесена сюды менавіта з гэтай мэтай. Калі я прыехаў у вашу краіну і ўбачыў, што хлопцы і дзяўчыны жывуць разам, як сябры, я загадаў сваім вучным: «Вам нельга жыць, як сябры, вы павінны ажаніцца».

Боб: Многія людзі заўважылі, што шлюб страціў сваё таемства, і таму яны не жадаюць жаніцца. Людзі бачаць, што калі ў сям’і ўзнікае нейкае разнагалоссе, то яна вельмі лёгка разбураецца.

Шріла Прабхупада: Так, гэта таксама верна.

Боб: Таму многія лічаць, што шлюб страціў свой сэнс.

Шріла Прабхупада: Яны, напэўна, лічаць, што шлюб – гэта законная форма прастытуцыі. Нават у адной хрысціянскай газеце, як яе? «Вотч…»?

Шьямасундара: «Вотчтаўэр»?

Шріла Прабхупада: «Вотчтаўэр». У ёй крытыкаваўся адзін свяшчэннік, які дазволіў шлюб паміж двума мужчынамі і тым самым падтрымаў гомасексуалізм. Вось што адбываецца. Людзі проста прымаюць шлюб за нейкую форму прастытуцыі. Яны думаюць: «Якая карысць трымаць пастаянную прастытутку, калі гэта так дорага каштуе? Лепш проста не жаніцца».

Шьямасундара: Вы неяк карысталіся прыкладам з каровай і рынкам.

Шріла Прабхупада: Так. Калі малако можна купляць на рынке, якая ж карысць трымаць карову? (Усе смяюцца). Вельмі агідныя ўмовы ў заходніх краінах – я сам назіраў за гэтым. Тут, у Індыі, усё таксама дэградуе. Таму мы распаўсюджваем рух свядомасці Крішны і даем людзям веды пра асноўныя прынцыпы духоўнага жыцця. Гэта ж не сектанцкая рэлігія, а культурны рух, які павінен даць дабро кожнаму.

Навігацыя: