Слоўнік імёнаў і тэрмінаў

Авідзья – невуцтва.

Ав’якта – непраяўлены стан стварэння.

Акарма, ці найшкарма – дзейнасць, якая пазбаўляе чалавека ад пагрозы застацца ў колазвароце нарадзінаў і смерці.

Амара – неўміручасць.

Ананда – асалода, аспект Вярхоўнага Госпада.

Ананта (Ананта-Шэша) – першая экспансія Госпада Вішну ў выглядзе тысячагаловага змея.

Анумана – веды, атрыманыя пры дапамозе індукцыйнай логікі.

Апапа-віддха – чысты і неапаганены; той, каго не можа крануць грэх.

Апара пракрыці – ніжэйшая энергія Госпада.

Апаўрушэя – тое, што расказана нематэрыяльнай асобай; словы Вярхоўнага Госпада.

Ароха – узыходны працэс спазнання.

Арча-віграха – форма Госпада, якой пакланяюцца ў храме.

Асур – дэман.

Атма – душа.

Атма-ха – забойца душы.

Ачар’я – духоўны настаўнік, які вучыць уласным прыкладам.

 

Брахма – першая са створаных жывых істот у сусвеце, стваральнік планет і біялагічных відаў.

Брахмадж’ёці – ззянне, што зыходзіць ад цела Вярхоўнага Госпада, і якое асвятляе духоўны свет.

Брахман – безасабовы аспект Абсалютнай Праўды.

Брахманы – носьбіты ведаў, жрацы; першае з чатырох саслоўяў ведыйскага грамадства.

Брахма-рандхра – адтуліна на верхавіне галавы, праз якую ёг, які дасягнуў дасканаласці, пакідае сваё цела, каб адправіцца на любую планету паводле свайго выбару.

Бхагаван – Вярхоўная Асоба Бога.

Бхакты— адданыя.

Бхакці – адданае служэнне Вярхоўнаму Госпаду.

 

Вайкунтхалокі – планеты духоўнага неба.

Вайш’і – саслоўе гандляроў; трэцяе з чатырох саслоўяў ведыйскага грамадства.

Варнашрама – сістэма дзялення грамадства на чатыры саслоўі і чатыры ступені духоўнага жыцця.

Веда – веды.

Веда-вада-раты – тыя, хто дае ўласныя тлумачэнні Ведам.

Веды – спрадвечныя святыя пісьмы, расказаныя Самім Госпадам.

Відзья – веды.

Вікарма – дзеянні, забароненыя святымі пісьмамі.

Вішну-татва – поўная экспансія Вярхоўнага Госпада.

Врындаван – мясцовасць у Індыі, дзе 5 000 гадоў таму назад Госпад Крышна правёў Свае дзіцячыя гады.

 

Гуны – іх налічваецца тры: саттва-гуна (даброць), раджа-гуна (жарсць) і тама-гуна (невуцтва). Пад гунамі разумеюць тры асноўныя пачаткі матэрыяльнай прыроды, тры «рэжымы дзейнасці» ілюзорнай матэрыяльнай энергіі, якая абумоўлівае жывыя істоты. Гуны вызначаюць лад жыцця, мысленне і дзейнасць душы.

Гуру – духоўны настаўнік.

Г’яна – веды; філасофскі шлях спазнання ісціны.

 

 

Двіджа-бандху – той, хто нарадзіўся ў сям’і брахмана, але не валодае якасцямі брахмана.

Джыва-шакці – жыццёвая сіла.

Дхіра – спакойны чалавек, які не зважае на матэрыяльную ілюзію.

 

Ёга-бхрашта – чалавек, які сышоў са шляху самарэалізацыі.

 

Ішавасья – канцэпцыя богацэнтрычнага грамадства.

 

Каніштха-адхікары – адданы-пачатковец; чалавек, які стаіць на ніжэйшай ступені ўсведамлення Бога.

Карма – дзеянне, якое ажыццяўляецца ў рамках прадпісаных абавязкаў чалавека.

Карма-бандхана – дзейнасць, якая прывязвае чалавека да матэрыяльнага свету.

Карма-ёга – прапанаванне ўсіх плёнаў сваёй дзейнасці Крышну.

Кармі – тыя, хто занятыя задавальненнем пачуццяў і працуюць дзеля асалоды плёнамі сваёй працы.

Кшатрыі – саслоўе ваяроў і кіраўнікоў; другое з чатырох саслоўяў ведыйскага грамадства.

 

Мадх’яма-адхікары – той, хто знаходзіцца на сярэдняй ступені ўсведамлення Бога.

Мая – ілюзія; энергія Бога, што ўводзіць жывую істоту ў аблуду.

Маяяпахрыта-г’яні – тыя, хто вераць, што яны ёсць Богам.

Маха-бхагавата – адданы, які дасягнуў дасканаласці.

Мрыцьюлока – прыстанне смерці, матэрыяльны свет.

Мудхі – неразумнікі; людзі, падобныя да аслоў.

 

Найшкарма – гл. Акарма.

Нарадхама – ніжэйшыя з людзей.

Нараяна – поўная экспансія Госпада Крышны.

Ніргуна – «які не мае матэрыяльных якасцяў», эпітэт Вярхоўнага Госпада.

 

Парабрахман – Вярхоўны Дух.

Параматма – Звышдуша, экспансія Госпада Крышны.

Парампара – ланцуг вучнёўскай пераемнасці.

Пара-пракрыці – найвышэйшая энергія Госпада.

Прана-ваю – паветраныя струмені ў целе, якія забяспечваюць ягонае функцыяванне.

Прасад – адухоўленая ежа, якая была прапанавана Крышну.

Працьякша – веды, атрыманыя падчас наўпроставага назірання.

Пуруша – той, хто атрымлівае асалоду; экспансіі Вярхоўнага Госпада ў матэрыяльным свеце, якія ствараюць, падтрымліваюць існаванне матэрыяльных сусветаў і бураць іх.

 

Сагуна – той, хто валодае якасцямі.

Сат – аспект вечнасці Вярхоўнага Госпада.

Сач-чыд-ананда-віграха – Вярхоўны Госпад, вечная форма асалоды і ведання.

Сура – святы, пабожны чалавек.

 

Трыпад-вібхуці – духоўная прырода, што складае тры чвэрці энергіі Госпада.

 

Уттама-адхікары – чалавек, які дасягнуў найвышэйшай ступені ўсведамлення Бога.

 

Хіранмая патра – асляпляльнае ззянне, што хавае аблічча Вярхоўнай Асобы Бога.

 

Шабда – метад спазнання Трансцэндэнтнага, заснаваны на слуханні аўтарытэтных ведыйскіх пісьмаў.

Шрыматвайш’я, чалец саслоўя гандляроў.

Шруці – веды, якія набываюцца падчас слухання. Гл. Шабда.

Шуддха – антысептычны; эпітэт Вярхоўнага Госпада.

Шудры – працоўныя; чацвёртае з чатырох саслоўяў ведыйскага грамадства.

Шукра – усёмагутны.

Шучы – духоўна развіты брахман.

Навігацыя: