Боб: Вялікі дзякуй за тое, што дазволілі задаць мне ўсе мае пытанні.
Шріла Прабхупада: У гэтым мая місія. Людзі павінны зразумець навуку пра Бога. Калі мы не аб’яднаемся з Вярхоўным Госпадам, наша жыццё пройдзе дарэмна. Я часта прыводжу такі прыклад: калі дэталь выпадае з машыны, ад яе няма ніякай карысці, але калі яе вярнуць у машыну, яна ізноў робіцца каштоўнай. Падобна да гэтага, мы – неад’емныя часцінкі Бога. Дык у чым наша каштоўнасць без Бога? Яе няма! Вось чаму мы павінны зноў зрабіцца прыхільнымі да Бога, і адрадзіць сваю мінулую каштоўнасць.
Боб: Я размаўляў сёння з адным адданым чалавекам, што завітаў сюды папоўдні. Прычына яго прыхода, напэўна, будзе здавацца вам смешнай. Ён проста пачуў пра тое, што ў Майяпур прыехалі хіппі.
Шріла Прабхупада: Што?
Боб: Ён пачуў, што ў Майяпуры з’явіліся хіппі. Спачатку з ім размаўляў я, потым яшчэ некалькі адданых. Ён гаварыў мне пра такія рэчы, на якія я быў няздольны адказаць. Затым ён сказаў, што прыйдзе заўтра, каб ізноў пабачыцца з некаторымі адданымі. Мабыць, вы дазволіце мне пераказаць нашу гутарку з ім. Я быў некалькі збянтэжаны словамі гэтага чалавека. Калі ён быў малады…
Шріла Прабхупада: Ён індус?
Боб: Індус. Жыве тут побач і нядрэнна размаўляе па-англійску. У маладосці гэты чалавек пакланяўся Калі [вядомай у Індыі паўбагіне]. Ён штодзённа і вельма старанна выконваў усе абрады, але аднойчы здарылася навадненне. Яно прынесла шмат цяжкасцей людзям, і тады гэты чалавек адышоў ад рэлігіі. Зараз ён гаворыць, што знайшоў сваё шчасце, спрабуючы развіць любоў паміж людзьмі. І я нічога не змог прапанаваць яму, каб зноў вярнуць Бога і рэлігію ў яго жыццё. Ён сказаў: «Мабыць, пасля смерці я і зраблюся часцінкай Бога, а, мабыць, і не». Гэта яго зусім не турбуе. Ён гаворыць, што прайшоў праз розную рэлігійную практыку, але гэта не прынесла яму ніякай карысці. Я вырашыў спытацца ў вас яшчэ і таму, што калі я вярнуся ў Амерыку, мне прыйдзецца вельмі часта сустракацца з падобнымі людзьмі. Яны бачаць, што пакланенне Калі або іншая рэлігійная практыка не прыносіць ніякіх вынікаў. Я ж не ведаю, як пераканаць іх у тым, каб яны паспрабавалі пайсці па такому шляху.
Шріла Прабхупада: Не спрабуйце рабіць гэта зараз. Спачатку пераканайце самога сябе.
Боб: Так. Таму я і падказаў гэтаму чалавеку, каб ён пабачыўся з іншымі адданымі, але потым, калі ён вяртаўся назад, мы зноў сустрэліся. Я прапанаваў яму: «Прыходзьце яшчэ», – але… О, здаецца, я зразумеў.
Шріла Прабхупада: Перш-наперш вы самі павінны пераканацца, а потым ужо спрабуйце пераконваць іншых. Чайтанья Махапрабху гаварыў, што вы палепшыце дабрабыт іншых толькі тады, калі ваша ўласнае жыццё таксама паспяхова:
Спачатку ўдасканальце сваё жыццё, а потым спрабуйце навучыць гэтаму іншых.
Боб: Адданыя сказалі мне, што не знаходзячыся ўвесь час у свядомасці Крішны, немагчыма зрабіцца шчаслівым. Але ж я часам усё роўна адчуваю шчасце.
Шріла Прабхупада: Часам. Незаўсёды.
Боб: Так.
Шріла Прабхупада: Калі вы знаходзіцеся ў свядомасці Крішны, вы будзеце пастаянна адчуваць шчасце.
Боб: Значыць, яны хацелі сказаць, што немагчыма зрабіцца шчаслівым без свядомасці Крішны?
Шріла Прабхупада: Гэта факт. Напрыклад, калі вы жывеце на сушы, а вас кідаюць у ваду, вы не адчуеце шчасця ў вадзе ні пры якіх умовах. Але калі вас ізноў вярнуць на зямлю, вы зробіцеся шчаслівым. Такім чынам, мы – неад’емныя часцінкі Крішны і мы не будзем шчаслівымі, пакуль зноў не адчуем сябе Яго часцінкамі. Вось вам той жа самы прыклад: звычайная дэталь без самой машыны не дае ніякай карысці, але ў машыне яна можа выконваць вельмі важную ролю. Мы – часцінкі Крішны і павінны далучыцца да Яго. Вы можаце наблізіцца да Крішны неадкладна праз вашу свядомасць, проста думайце: «Я належу Крішне, Крішна належыць мне». Вось і ўсё.
Боб: Як вы сказалі? Крішна…
Шріла Прабхупада: Мой Крішна.
Боб: Як гэта мой?
Шріла Прабхупада: Так. Мой. Мой Крішна.
Боб: А-а…
Шріла Прабхупада: Мой Крішна. Крішна належыць мне.
Боб: Так.
Шріла Прабхупада: Я належу Крішне. Вось наша сапраўднае становішча.
Боб: Мы – часцінкі Крішны.
Шріла Прабхупада: Так. Усё існае з’яўляецца неад’емнай часткай Крішны, таму што ўсё выходзіць з энергіі Крішны і з’яўляецца Яго энергіяй.
Індыйскі госць: Шріла Прабхупада, у мяне ёсць адно пытанне. У чым карысць служэння без адданасці?
Шріла Прабхупада: Хм-м? Што гэта за служэнне? Гэта – бізнес (Усе смяюцца). Напрыклад, тут у Майяпуры мы наймаем падрадчыка, аднак, гэта бізнес, а не служэнне. Хіба не так? Часам можна сустрэць такую рэкламу: «Наш пакупнік – наш гаспадар». Бачылі? Але нягледзячы на такую прыгожую мову: «Наш пакупнік – наш гаспадар», – гэта бізнес, таму што калі ў вас няма грошай, вы не пакупнік. Сапраўднае служэнне выглядае зусім не так. Чайтанья Махапрабху маліўся:
«Ты можаш рабіць усё, што толькі пажадаеш, але ўсё роўна Ты застанешся маім высокашаноўным Госпадам, якому я пакланяюся». Вось што такое служэнне. «Мне нічога не трэба наўзамен ад Цябе». Гэта служэнне. Але калі вы чакаеце нейкай карысці – гэта бізнес.
Боб: Мне трэба спытаць вашай парады. Што я павінен рабіць, каб наблізіцца да Бога? Вельмі хутка мне прыйдзецца пакінуць вас. І я…
Шріла Прабхупада: Вы павінны ачысціцца.
Боб: Часам я завітваюся ў храм, але, пакідаючы яго, я не ўпэўнены ў тым, што сапраўды набываю там нешта карыснае для сябе.
Шріла Прабхупада: На ачышчэнне не патрабуецца шмат часу. Праз шэсць месяцаў вы ўжо адчуеце прагрэс. Толькі для гэтага вы павінны трымацца рэгулюючых прынцыпаў, і тады ўсё будзе добра. Так атрымалася з усімі нашымі юнакамі і дзяўчынамі.
Боб: Так, я зразумеў.
Шріла Прабхупада: У іх няма нават ніякага жадання пайсці зараз у кіно ці ў рэстаран. Не. Яны адмовіліся ад усіх анартх, непатрэбных рэчаў.
Боб: Я адчуваю, што калі я вярнуся назад, яны…
Шріла Прабхупада: Усё чалавечае жыццё прызначана для ачышчэння.
Боб: Так.
Шріла Прабхупада:
Саттава значыць «існаванне». І калі вы не ачысціце ваша існаванне, вам прыйдзецца мяняць целы: пераходзіць з гэтага цела ў іншае, часам вышэйшае за цяперашняе, а часам – ніжэйшае. Напрыклад, калі вы не будзеце лячыць хваробу, то потым яна прынясе вам шмат непрыемнасцей. Падобна да гэтага, калі вы не ачысціце свайго існавання, вам прыйдзецца падарожнічаць з аднаго цела ў другое. Гэта вельмі тонкі закон прыроды. Зараз у вас няма ніякай гарантыі, што ў будучым вы атрымаеце якое-небудзь зручнае цела, напрыклад, цела амерыканца. Вось чаму для чалавечай істоты вельмі значна ачысціць сваё існаванне. Да таго часу, пакуль вы не зробіце гэта, вы будзеце проста ганяцца за шчасцем, але ў вас так і не атрымаецца быць заўсёды шчаслівым.
Боб: Калі я вярнуся да сваёй працы ў Нью-Йорке, то, мачыма, зраблюся больш чыстым, але я ўпэўнены, што не да такой ступені, як вашыя адданыя. Я проста не магу ўявіць сябе ў іх становішчы.
Шріла Прабхупада: Вы павінны рабіць тое, што робім мы. Яны таксама спачатку не былі чыстымі, але зараз ачысціліся. Падобна да гэтага, і вы можаце зрабіцца чыстым. Як, напрыклад, у дзяцінстве вы не былі адукаваны, але зараз вы маеце добрую адукацыю.
Боб: Дык што мне трэба рабіць? Калі я вярнуся, я буду вымушаны…
Шріла Прабхупада: А калі вам трэба вяртацца?
Боб: Хутка я паеду ў Чайбасу, каб дакончыць там некаторую працу, а потым…
Шріла Прабхупада: А што там, у Чайбасе?
Боб: Гэта месца, дзе я вучу. Я там жыву.
Шріла Прабхупада: Але лепш не вучыць, таму што вы не ведаеце, якім рэчам патрэбна вучыць.
Боб (смяецца): Але, так ці інакш, я з’еду адсюль. Мне не вельмі падабаецаа настаўніцкая праца, і ў траўні я разлічваю вярнуцца ў Амерыку. Аднак зараз я павінен быць тут, таму што падпісаў кантракт на часовае знаходжанне ў Індыі.
Шріла Прабхупада: Калі вы сапраўды сур’ёзны, вы будзеце падтрымліваць сябе чыстым усюды. Зусім нязначна, дзе вы зараз знаходзіцеся, у Індыі ці ў Амерыцы. Вам проста трэба ведаць, як гэта рабіць, вось і ўсё.
Боб: Гэта значыць трымацца рэгулюючых прынцыпаў?
Шріла Прабхупада: Так. Я, напрыклад, таксама быў у Амерыцы, але і ў Амерыцы, і ў Індыі я застаўся той жа асобай.
Боб: Вы ведаеце, калі я ўпершыню сустрэў вас, я спрабаваў прытрымлівацца гэтых прынцыпаў. [На працягу кароткага падарожжа ў Калькуту ў лістападзе 1971 года.]
Шріла Прабхупада: Хм-м. Але прытрымлівацца… Калі вы сапраўды сур’ёзны, вы павінны няўхільна трымацца.
Боб: Мабыць… Добра… Мусіць тое, што я скажу вам зараз будзе самым вялікім глупствам з усяго, што я гаварыў, але дазвольце мне паведаміць пра мае адчуванні.
Шріла Прабхупада: Не, не, не глупства. Я не гаварыў пра глупства, я сказаў пра недасканаласць.
Боб: Добра (Смяецца). Недасканаласць. Але ўсё ж дазвольце расказаць вам пра мае адчуванні. Я зачараваны вашымі адданымі і вельмі паважаю іх, але зусім не ўяўляю сябе на іх месцы, і нават не маю ніякага жадання зрабіцца адным з іх. Я думаю, што проста жадаў бы… жадаў бы выбраць верны шлях – наблізіцца да Бога, і калі ў наступным жыцці мне будзе лепш, то мяне гэта задавальняе.
Шріла Прабхупада: Вельмі добра.
Боб: Гэта, напэўна, мая прыхільнасць да матэрыяльнага, але…
Шріла Прабхупада: Таму вы павінны проста ісці па стапах адданых, і тады ўсе вашы жаданні будуць задаволены. Вось чаму мы вучым людзей, як ачысціцца і зрабіцца шчаслівымі. Такая наша місія. Мы жадаем бачыць кожнага шчаслівым. Сарве сукхіно бхаванту. Але людзі не ведаюць, як гэта зрабіць. Яны не жадаюць прымаць верны шлях, што вядзе да шчасця, а спрабуюць выдумляць штосьці сваё. Аднак дасягнуць шчасця нейкім няпэўным шляхам вельмі цяжка. Таму Рішабхадэва даў такую параду сваім сынам: «Мае дарагія дзеці, каб усвядоміць трансцэндэнтнае, вы павінны прымаць аскезы». Кожны павінен прымаць аскезы. Я ведаю аднаго хлопца, якому прыйшлося паехаць у іншую краіну, каб вучыцца на менеджэра. Аднак зараз ён ужо займае нейкую значную пасаду. Такім чынам, кожны павінен прайсці праз аскезу, каб палепшыць сваё будучае. Дык чаму б не прыняць аскезу дзеля вечнага шчасця? Для гэтага вам патрабуецца толькі ачысціць цела і існаванне. Колькі разоў вы прымаеце новае цела, столькі разоў вы мяняеце яго. Але як толькі вы атрымаеце духоўнае цела, ні пра якую перамену не можа быць і размовы. У вас ужо ёсць духоўнае цела. Але зараз, па прычыне матэрыяльнага забруджання, вы даеце развіццё толькі матэрыяльнаму. Аднак як толькі вы адрадзіце сваё духоўнае жыццё, у вас пачне развівацца духоўнае цела. Я часта прыводжу такі прыклад: калі вы пакладзеце жалезны пруток на агонь, ён зробіцца падобны да агню. Хіба не так?
Боб: Пакласці прут на агонь?
Шріла Прабхупада: Так, і ён зробіцца падобным агню.
Боб: Так.
Шріла Прабхупада: Хоць ён і жалезны.
Боб: Так.
Шріла Прабхупада: Такім чынам, калі вы пачынаеце займацца духоўнай дзейнасцю, паступова ваша цела таксама ўздымецца на духоўны ўзровень, хаця і застанецца матэрыяльным. Той жа прыклад, калі вы паспрабуеце дакрануцца да распаленага жалезнага прута, то неадкладна апячэцеся, бо ён набыў якасці агню. Падобна да гэтага, калі вы заўсёды падтрымліваеце сябе ў свядомасці Крішны, дык зробіцеся духоўным. Вы пачнеце духоўна дзейнічаць, і ў вас не застанецца ніякіх матэрыяльных жаданняў.
Боб: Як мне зрабіць гэта?
Шріла Прабхупада: Праз дадзены працэс, як робяць усе адданыя. Вы бачылі тых шасцярых хлопцаў, якім далі сёння ініцыяцыю. Вы таксама можаце трымацца чатырох асноўных рэгулюючых прынцыпаў і паўтараць на цотках мантру. Усё вельмі проста.
Боб: Добра, аднак, як вы разумееце, калі я вярнуся ў Біхар і пачну весці свой звычайны вобраз жыцця, я, можа, і паспрабую трымацца рэгулюючых прынцыпаў… некаторых я прытрымліваюся нават зараз, але не ўсіх…
Шріла Прабхупада: Што значыць «некаторых»?
Боб: «Некаторых»?
Шріла Прабхупада: Існуе толькі чатыры рэгулюючых прынцыпы. «Некатроых» – гэта значыць трох ці двух?
Боб: Трох ці двух.
Шріла Прабхупада: Але чаму ні яшчэ аднаму?
Боб: Не, не, я меў на ўвазе аднаго ці двух. Зараз я трымаюся аднаго ці двух рэгулюючых прынцыпаў.
Шріла Прабхупада (смяецца): А чаму не прыняць яшчэ тры іншых? Хіба гэта цяжка? Дык якіх прынцыпаў вы кіруецеся?
Боб: Якіх? Я вегетарыянец, але ем яйкі.
Шріла Прабхупада: Значыць і гэты прынцып вы выконваеце не цалкам.
Боб: Так. Нават і гэты не цалкам. Я зрабіўся вегетарыянцам у мінулую сустрэчу з вамі [у лістападзе], але…
Шріла Прабхупада: Вегетарыянства – невялікае дасягненне.
Боб: Я ведаю.
Шріла Прабхупада: Нават галубы і тыя вегетарыянцы. Малпы, нягодныя стварэнні, таксама вегетарыянцы…
Боб: Усё верна.
Шріла Прабхупада: Малпы – усе вегетарыянцы, вы ж ведаеце гэтых голых саньясі, што жывуць у лесе… найвялікшыя гарэзы…
Боб: Я… я ўсё ж адчуў нейкі прагрэс, таму што спачатку было вельмі цяжка, потым лягчэй, а потым я зноў вярнуўся да…
Шріла Прабхупада: Не, вы зможаце няўхільна трымацца ўсіх рэгулюючых прынцыпаў толькі тады, калі прыміце свядомасць Крішны, а інакш гэта немагчыма.
Боб: Верна, гэта сапраўды так. Калі я зноў вярнуся ў Біхар, мае сябры, напэўна, скажуць… Вось, напрыклад, сядзім мы ўвечары, няма чаго рабіць, толькі, мабыць, змагацца з маскітамі, і яны гавораць: «А як ты наконт марыхуаны?» І я згаджаюся: «Добра, усё роўна нечага рабіць». Потым я сядаю і цешуся ўвесь вечар. Спачатку мы быццам знаходзімся тут, потым нас кудысьці ўносіць. Раней мы рабілі так кожны дзень, ведаючы, што прычыняем сабе шкоду. Часам мы спрабавалі спыніцца, але потым усё роўна працягвалі займацца гэтым.
Шріла Прабхупада: Вы павінны жыць разам з намі. І тады вашы сябры ўжо не скажуць вам: «Як наконт марыхуаны?» (Боб смяецца). Вам трэба пастаянна падтрымліваць зносіны з адданымі. Вось чаму мы адкрываем цэнтры і даём людзям магчымасць мець зносіны з намі. З якой мэтай мы ўзялі столькі зямлі [у Майяпуры]? Для таго, каб тыя, хто маюць сур’ёзныя намеры, маглі прыйсці і жыць разам з намі. Гэта сапраўды робіць вельмі моцны ўплыў на свядомасць чалавека. Калі вы жывеце з прапойцамі, вы робіцеся прапойцай, але калі вы жывеце з садху, вы самі робіцеся садху.
Шьямасундара: Ён можа прыехаць і застацца з вамі ў Бамбеі.
Шріла Прабхупада: Так, вы можаце застацца з намі ў Бамбеі. Але ён, напэўна, жадае сустрэць сяброў з марыхуанай. Вось у чым цяжкасць.
Боб: Дазвольце мне задаць яшчэ адно пытанне, а потым мы, мабыць, вернемся да гэтай тэмы. Я заўважыў, што вельмі многа думаю пра сябе, але не магу думаць столькі пра Бога. Дзе б я ні знаходзіўся, усе мае думкі накіраваны толькі на мяне. Скажыце, як мне забыць пра сябе і засяродзіцца на больш значных рэчах?
Шріла Прабхупада: Як гэта робяць яны [адданыя].
Боб (смяецца): Вы сказалі мне, што мой шлях… я думаю, што вы хаціце мне сказаць, што, для таго, каб я ачысціўся, мне трэба зрабіцца адданым?
Шріла Прабхупада: А што, у вас яшчэ засталіся сумненні?
Боб: Добра, я…
Шріла Прабхупада: Няўжо так цяжка зрабіцца адданым?
Боб: Для мяне – так. Я проста не адчуваю такога жадання. З самага пачатку адданыя гаварылі мне, што яны пакінулі матэрыяльнае жыццё. Як яны потым растлумачылі мне, гэта магчыма зрабіць праз чатыры рэгулюючых прынцыпы, і я добра разумею гэта. Але замест такога жыцця ў іх ёсць…
Шріла Прабхупада: А што значыць, па вашаму, матэрыяльнае жыццё? (Боб маўчыць). Я сяджу на гэтым ложку, ён матэрыяльны ці духоўны?
Боб: Матэрыяльны.
Шріла Прабхупада: Дык як тады магчыма пакінуць матэрыяльнае жыццё?
Боб: Па-майму разуменню, «матэрыяльнае жыццё» – значыць імкненне да нейкай матэрыяльнай карысці…
Шріла Прабхупада: Але якой «матэрыяльнай»?
Боб: Працаваць дзеля матэрыяльных вынікаў і не адмаўляць нічога матэрыяльнага.
Шріла Прабхупада: Матэрыяльнае жыццё – гэта калі вы жадаеце задавальняць толькі свае пачуцці. Але калі вы жадаеце служыць Богу – гэта ўжо духоўнае жыццё. Вось у чым адрозненне паміж матэрыяльным і духоўным. Зараз мы спрабуем служыць сваім пачуццям, але як толькі мы пачнем служыць Богу, усё робіцца духоўным. Дык у чым тады адрозненне паміж нашымі дзеяннямі і дзеяннямі астатніх людзей? Мы карыстаемся тымі ж рэчамі: сталамі, крэсламі, ложкамі, магнітафонамі і друкарскімі машынкамі – дык у чым адрозненне? Адрозненне ў тым, што мы скарыстоўваем усё толькі для служэння Крішне.
Боб: Адданыя сказалі, што яны змянілі ўласнае пачуццёвае задавальненне на іншую, духоўную асалоду, але, разумееце, я не магу адчуць яе.
Шріла Прабхупада: Духоўная асалода прыходзіць тады, калі вы жадаеце задавальняць Крішну. Тады гэта будзе сапраўдная асалода. Напрыклад, маці больш задавальняецца, калі бачыць задаволеным сваё дзіця. Яна можа не есці сама, але калі бачыць, як добра есць яе сын, яна атрымлівае асалоду.
Боб: Хм-м. Значыць, духоўная асалода – гэта задавальненне Бога.
Шріла Прабхупада: Духоўная асалода прыходзіць, калі мы задавальняем Крішну.
Боб: Значыць, мы павінны задавальняць Крішну.
Шріла Прабхупада: Так. На матэрыяльным жа ўзроўні мы ўсё робім толькі дзеля сваіх пачуццяў. Вось у чым адрозненне. Калі вы проста паспрабуеце задавальняць Крішну, ужо адно гэта прынясе вам духоўную асалоду.
Боб: У маім уяўленні задавальняць Бога, значыць…
Шріла Прабхупада: Не вынаходжвайце сваіх шляхоў задавальнення Крішны. Нічога не трэба выдумляць. Напрыклад, я жадаю даць вам задавальненне, таму я спытаю: «Што я магу для вас зрабіць?» Я не павінен нічога вынаходжваць сам, таму што тады гэта ўжо не прынясе вам ніякага задавальнення. Дапусцім, я жадаю шклянку вады, аднак у вас з’яўляецца ідэя: «Сваміджы будзе больш задаволены, калі я прынясу яму шклянку малака, гарачага малака». Але я не буду задаволены гэтым. Калі вы сапраўды жадаеце майго задавальнення, вы павінны спытаць: «Як я магу вам служыць?» – а потым усё дакладна выканаць. Тады я буду здаволены.
Боб: Значыць, даць задавальненне Крішне магчыма праз Яго адданага?
Шріла Прабхупада: Адданым з’яўляецца той, хто заўсёды задавальняе Крішну і ў яго няма больш ніякіх заняткаў акрамя гэтага. Вось хто такі сапраўдны адданы.
Боб: А ці можаце вы больш падрабязна расказаць пра паўтарэнне Харе Крішна мантры? Раней я ўжо спрабаваў паўтараць яе, але рабіў гэта нерэгулярна. Зараз я ўжо маю цоткі і часам адчуваю вялікую асалоду ад паўтарэння, а часам не адчуваю нічога наогул. Мабыць, я раблю штосьці не так як трэба. Растлумачце, калі ласка. Мабыць, гэта проста ад майго няведання?
Шріла Прабхупада: Так, усё мае свой метад. І вам трэба асвоіць яго.
Боб: Адданыя гаварылі мне, што яны адчуваюць сапраўдны экстаз ад паўтарэння мантры.
Шріла Прабхупада: Так, чым больш вы будзеце ачышчацца, тым больш будзе павялічвацца ваш экстаз. Паўтарэнне мантры – гэта ачышчальны працэс.