Ілюстрацыі

img Вярхоўная Абсалютная Праўда – Асоба Бога Шры Крышна. Ягоная трансцэндэнтная форма споўненая вечнасці, ведання і асалоды.
img Параматма, Звышдуша, усёпранікальная праява Вярхоўнага Госпада, у якой Ён бытуе ў кожным атаме і ў сэрцы кожнай жывой істоты.
img У матэрыяльных сусветах жывыя істоты трапляюць у цыкл паўторных нарадзінаў і смерцяў, цыкл перасялення душы.
img Дасягнуўшы брахма-рандхры, найвышэйшага паветранага цыклу, дасканалы ёг здольны на ўласнае жаданне перанесціся на іншую планету.
img У трансцэндэнтнай сядзібе Госпада Крышны тысячы багінь росквіту атачаюць Яго, служачы Яму з глыбокай павагай і любоўю.
img Форма арча не ёсць формай, якая створана на жаданне або з прыхамаці таго, хто пакланяецца, але існуе вечна з усімі Сваімі атрыбутамі.
img У Сваёй сядзібе Вярхоўны Госпад займаецца трансцэндэнтнымі гульнямі са Сваімі вечнымі спадарожнікамі, напрыклад, хлопчыкамі-пастушкамі Врындавана.
img «Заўсёды думай пра Мяне, стань Маім адданым, пакланяйся Мне і ўшаноўвай Мяне. Так ты абавязкова прыйдзеш да Мяне. Я абяцаю табе гэта, бо ты – Мой дарагі сябар». (Бхагавад-гіта 18.65)
Навігацыя: