Шріла Прабхупада: Гэты рух дае людзям магчымасць дасягнуць сапраўднай мэты жыцця.
Боб: Сапраўднай мэты жыцця?
Шріла Прабхупада: Сапраўднай мэты жыцця.
Боб: Гэта мэта – усвядоміць Бога?
Шріла Прабхупада: Так. Вярнуцца назад, дамоў да Бога. Вось сапраўдная мэта. Вада вылучаецца з мора ў форме аблокаў, аблокі выпадаюць на зямлю ў выглядзе дажджу, але ісцінная мэта – зноў трапіць у рэкі і вярнуцца ў мора. Мы таксама адхіліліся ад Бога і заблыталіся ў матэрыяльным жыцці. Такім чынам, наша мэта – выблытацца з гэтай пасткі і вярнуцца назад, дамоў да Бога. Вось у чым ісцінная мэта.
[«Дасягнуўшы Мяне, вялікія душы, ёгі-адданыя, больш ніколі не вяртаюцца ў гэты поўны пакутаў часовы свет, бо яны дасяглі вышэйшай дасканаласці».] Гэта верш з «Бхагават-гіты». «Калі хтосьці прыходзіць да Мяне (ма̄м упетйа), ён не вяртаецца назад». Куды? У гэты свет – дух̣кха̄лайам аш́а̄ш́ватам. Матэрыяльны свет заўсёды поўны пакут. Кожны чалавек адчувае гэта, але ўсё роўна паддаецца абдурванню так званых лідэраў. Матэрыяльнае жыццё – жыццё, поўнае пакут. Крішна, Бог, гаворыць, што гэты свет – дух̣кха̄лайам – месца, дзе ўсе пакутуюць, і ён – аш́а̄ш́ватам – часовы. Вы не можаце зрабіць кампраміс: «Добра, хай будуць пакуты, а я проста жадаю назаўсёды застацца тут амерыканцам ці індусам». Не. Менавіта гэтага вы і не зробіце. Вы не застанецеся амерыканцам. Вы, напэўна, лічыце, што нарадзіўшыся ў Амерыцы, вам вельмі пашанцавала, але ніхто не застанецца амерыканцам надоўга. Вас проста вышпурнуць з гэтага месца, а што чакае вас у наступным жыцці, вы не ведаеце! Такім чынам, усё тут – дух̣кха̄лайам аш́а̄ш́ватам – часовае і поўнае пакут. Вось у чым наша філасофія.
Боб: А калі вы будзеце мець нейкія веды пра Бога, вы будзеце жыць без пакут?
Шріла Прабхупада: Не! «Нейкія веды» вам не дапамогуць. Вы павінны мець дасканалыя веды.
Таттватах̣ азначае «дасканалае». Дасканалым ведам вучыць «Бхагават-гіта». Такім чынам, мы даем кожнаму чалавеку магчымасць вывучаць «Бхагават-гіту як яна ёсць» і зрабіць сваё жыццё дасканалым. Такі сэнс нашага руху свядомасці Крішны. А што, напрыклад, ваша навука гаворыць пра пераўвасабленне душы?
Боб: Я думаю… што навука… яна і не згаджаецца, і не адмаўляе, яна проста не ведае гэтага.
Шріла Прабхупада: Таму я і кажу, што навука не дасканалая.
Боб: Аднак навука ўсё ж такі можа штосьці сказаць. Напрыклад, яна гаворыць, што энергія ніколі не разбураецца, яна – змяняецца.
Шріла Прабхупада: Гэта верна. Але што адбываецца з энергіяй далей, як навука сведчыць пра гэта? Вось, напрыклад, хто кіруе энергіяй? Як пры дапамозе розных маніпуляцый такая энергія робіць разнастайныя дзеянні? Напрыклад, электрычнасць. Ёй можна па-рознаму карыстацца ў награванні і ахладжэнні. І хаця гэтыя працэсы цалкам супрацьлеглыя – электрычная энергія адна. Дых хто, адкажыце, кіруе жывой энергіяй? Як яна рухаецца і як пераносіць вынікі сваёй працы ў наступнае жыццё? На гэта навука не дае адказу. «Бхагават-гіта» вельмі проста тлумачыць:
Зараз вы носіце нейкае адзенне, напрыклад, кашулю. І вось калі ваша кашуля зношваецца, вы змяняеце яе. Тое ж самае адбываецца з целам, якое падобна да кашулі ці паліто. Калі яно больш не дзеепрыгодна, мы змяняем яго.
Боб: А хто такія «мы», што мяняюць целы? Што застаецца пастаянна?
Шріла Прабхупада: Душа.
Боб: Яна захоўваецца з аднаго жыцця ў другое?
Шріла Прабхупада: Душа – гэта наша «я». Хто той «вы», які зараз гаворыць? Вы! Што за «я», якое гаворыць? Асоба: атма, або душа.
Боб: А мая душа адрозніваецца ад вашай?
Шріла Прабхупада: Так. Вы – індывідуальная душа, і я – індывідуальная душа.
Боб: Але вы ўжо пазбавіліся ад кармічнага ўплыву, а калі, напрыклад, я таксама пазбаўлюся яго, нашыя душы зробяцца падобнымі ці застануцца рознымі?
Шріла Прабхупада: Па якасцях душа аднолькавая ва ўсіх. Зараз вы знаходзіцеся пад нейкай канцэпцыяй жыцця і вашыя суайчыннікі [адданыя свядомасці Крішны], раней таксама знаходзіліся пад рознымі канцэпцыямі, але пры дапамозе навучання яны прыйшлі да іншага разумення, якое заключаецца ў тым, каб усвядоміць Крішну. І гэта з’яўляецца сапраўднай дасканалсцю.
Боб: А калі дзве душы знаходзяцца ў свядомасці Крішны, яны падобны адна да другой?
Шріла Прабхупада: Душы заўсёды падобныя.
Боб: Ва ўсіх асобах душы аднолькавыя?
Шріла Прабхупада: Так.
Боб (паказвае на двух адданых): Калі гэтыя два чалавекі знаходзяцца ў свядомасці Крішны, іх душы аднолькавыя?
Шріла Прабхупада: Яны аднолькавыя, але – індывідуальныя, незалежна ад таго знаходзіца чалавек у свядомасці Крішны ці не. Напрыклад, вы жывая істота, і я жывая істота. І нават калі я не хрысціянін, а вы не індус, мы ўсё роўна застаемся жывымі істотамі. Падобна да гэтага, душа можа знаходзіцца ў свядомасці Крішны, а можа не знаходзіцца – не мае розніцы. Душа заўсёды душа.
Боб: А не маглі б вы мне даць больш грунтоўныя тлумачэнні пра гэта?
Шріла Прабхупада: Душа з’яўляецца чыстым духам, таму ўсе душы роўныя паміж сабой, нават у жывёл. Гаварыцца: пан̣д̣іта̄х̣ сама-дарш́інах̣ – сапраўдны вучоны не бачыць адрознення паміж вонкавым пакрыццём жывой істоты – чалавек гэта ці жывёла.
Боб: А можна задаць яшчэ адно пытанне на конт гэтага?
Шріла Прабхупада: Так.
Боб: Я лічыў, што душа – гэта частка Бога. Часам мне здавалася, што я адчуваю Бога. Я знаходжуся тут, і можна сказаць, што Бог таксама тут. Такім чынам, калі душа ўнутры мяне, як мне адчуць там Бога? Мабыць, не ўсяго, а…
Шріла Прабхупада: Частку Бога.
Боб: Я не магу адчуць Бога ўнутры сябе. Мусіць, Ён і блізка, але толькі асобна ад мяне. Дык ці магу я адчуць Госпада ўнутры сябе, калі мая душа з’яўляецца Яго часткай?
Шріла Прабхупада: Так. Бог таксама і ўнутры. Ён – усюды. Ён адначасова можа знаходзіцца і звонку і ўнутры. Вы павінны гэта ведаць.
Боб: А як вы адчулі Бога?
Шріла Прабхупада: Гэта адбываецца не адразу. Спачатку трэба набыць веды з свяшчэнных пісанняў і ведычнай літаратуры. Напрыклад, «Бхагават-гіце» гаварыцца: īш́варах̣ сарва-бхӯта̄на̄м̇ хр̣д-деш́е ’рджуна тішт̣хаті – Бог знаходзіцца ў сэрцы кожнага. Парама̄н̣у-чайа̄нтара-стхам – Бог таксама існуе ў кожным атаму. Вось першасная інфармацыя. А ўжо далей праз ёгічны працэс вы ўсвядоміце гэта.
Боб: Праз ёгічны працэс?
Шріла Прабхупада: Так.
Боб: Паўтарэнне Харе Крішна, гэта ёгічны працэс?
Шріла Прабхупада: Верна. Гэта таксама дачыняецца да ёгі.
Боб: А якім працэсам ёгі я павінен карыстацца, каб атрымаць гэтыя веды, адчуць душу ўнутры сябе?
Шріла Прабхупада: Існуе вялікае мноства розных ёгічных працэсаў, але для века Калі лепш за ўсё падыходзіць толькі гэты працэс.
Боб: Паўтарэнне?
Шріла Прабхупада: Так.
Боб: І праз яго я змагу адчуць Бога не толькі звонку, але і ўнутры?
Шріла Прабхупада: Вы зразумееце пра Бога ўсё: як Ён знаходзіцца ўнутры, як звонку, як дзейнічае. Для вас адкрыецца ўсё. У адказ на ваша служэнне Бог адкрые Сябе вам. Вы ніколі не зразумееце Бога сваімі ўласнымі намаганнямі, гэта магчыма толькі ў тым выпадку, калі Сам Госпад адкрые Сябе. Напрыклад, уначы, сонца знікае з вашых вачэй, і ніякія ліхтары, каганцы і свяцільні не дапамогуць вам убачыць яго. Але кожную раніцу вы можаце бачыць сонца аўтаматычна, не карыстаючыся дадатковым святлом. Падобна да гэтага, мы таксама павінны стварыць такія ўмовы і паставіць сябе ў такое становішча, каб Бог Сам адкрыў Сябе. Гэта не так, што вы запрашаеце Бога: «Калі ласка, прыйдзі да мяне. Я жадаю Цябе пабачыць». Не, Бог не павінен выконваць вашыя загады.
Боб: Нам трэба задаволіць Госпада, каб Ён адкрыў Сябе Сам. Верна?
Шріла Прабхупада: Так.
Ш́ьямасундара: А як нам даведацца, што мы задаволілі Бога?
Шріла Прабхупада: Вы даведаецеся пра гэта, калі ўбачыце Яго. Напрыклад, калі вы ясцё, хіба вам трэба пытацца ў іншых, ці адчуваеце вы прыліў сіл, або ці задаволіўся ваш голад? Вам няма неабходнасці пытацца пра гэта ў астатніх, таму што вы самі адчуеце прыліў свежай энергіі. Такім чынам, калі вы сапраўды служыце Богу, то хутка зразумееце: «Бог накіроўвае мяне. Я бачу Бога».
Адданы: Або прадстаўніка Бога.
Шріла Прабхупада: Так, верна.
Адданы: Тады ўсё робіцца больш прасцейшым.
Шріла Прабхупада: Вы павінны звяртацца да Бога праз Яго прадстаўніка.
«Толькі па літасці духоўнага настаўніка чалавек можа атрымаць літасць Крішны». Калі вы задаволіце прадстаўніка Бога, Бог таксама будзе задаволены, і тады вы зможаце ўбачыць Яго.
Індыйскі госць: Як трэба задавальняць прадстаўніка Бога?
Шріла Прабхупада: Вы павінны выконваць яго загады, вось і ўсё. Прадстаўнік Бога – гэта гуру. Ён просіцб вас зрабіць тое ці гэтае, і калі вы выконваеце ўсё як трэба, ён задавальняецца.
«Без літасці духоўнага настаўніка ніхто не дасягне ніякага прагрэсу». Калі вы не задаволіце прадстаўніка Бога, у вас нічога не атрымаецца, і вы нічога не дасягнеце. Таму мы пакланяемся гуру.
[«Духоўнага настаўніка трэба шанаваць як Вярхоўнага Госпада, бо ён найбольш блізкі слуга Бога. Гэта пацвярджаецца ва ўсіх свяшчэнных пісаннях і гэтага кіруюцца ўсе аўтарытэты. Таму я пачціва схіляюся да лотасных стопаў такога духоўнага настаўніка, які з’яўляецца ісцінным прадстаўніком Госпада Крішны».] Гуру трэба прымаць як Самога Бога. Так гавораць шастры.
Боб: Гуру павінен прымацца як прадстаўнік Бога?
Шріла Прабхупада: Так, таму што гуру і ёсць прадстаўнік Бога. Гуру – гэта вонкавая праява Крішны.
Боб: А яна адрозніваецца ад увасабленняў Бога, што сыходзяць сюды?
Шріла Прабхупада: Так.
Боб: Як тады мы можам адрозніць вонкавыя праявы гуру ад праяваў Крішны ці Чайтаньі, калі яны прыходзяць на зямлю?
Шріла Прабхупада: Гуру – прадстаўнік Крішны. Яго можна вызначыць па некаторых прыкметах. Асноўныя прыкметы духоўнага настаўніка апісваюцца ў «Ведах».
Гуру павінен належыць да вучнёўскай пераемнасці, яму трэба атрымаць «Веды» ад свайго духоўнага настаўніка. Асноўная прыкмета гуру ў тым, што ён – дасканалы адданы, вось і ўсё. Ён служа Крішне і прапаведуе Яго місію.
Боб: А Госпад Чайтанья – гэта іншы тып гуру за вас?
Шріла Прабхупада: Не, не. Гуру не бываюць розных тыпаў. Усе гуру аднаго тыпу.
Боб: Аднак Ён адначасова лічыўся ўвасабленнем Крішны?
Шріла Прабхупада: Так, Ён – Сам Крішны, але Ён выконваў ролю гуру.
Боб: Я… я зразумеў.
Шріла Прабхупада: Так.
Боб: І яшчэ…
Шріла Прабхупада: Бо Крішна Бог, Ён патрабаваў:
«Пакінь усе астатнія віды рэлігіі і проста аддайся Мне». Але людзі не зразумелі Яго. Таму Крішна ізноў прыняў ролю гуру і пачаў вучыць людзей як трэба аддавацца Крішне.
Шьямасундара: Хіба Ён не гаворыць у «Бхагават-гіце»: «Я – духоўны настаўнік»?
Шріла Прабхупада: Так. Ён – першы духоўны настаўнік кожнага, таму Арджуна прыняў Яго сваім гуру. Дык у чым тут цяжкасць? Ш́ішйас те ’хам̇ ш́а̄дхі ма̄м̇ тва̄м̇ прапаннам. Арджуна сказаў Госпаду: «Я Твой вучань і адданая Табе душа. Калі ласка, вучы мяне». Такім чынам, калі б Ён не быў духоўным настаўнікам, як бы тады Арджуна мог зрабіцца Яго вучнем? Ён – першапачатковы гуру. Тене брахма хр̣да̄ йа а̄ді-кавайе: «Менавіта Ён спачатку ўклаў «Веды» ў сэрца Брахмы, першастворанай істоты». Такім чынам, Ён – наш спрадвечны гуру.
Боб: Крішна?
Шріла Прабхупада: Так. Ён – пачатковы гуру. І Яго вучань – Брахма, таксама гуру, і вучань Брахмы – Нарада – гуру, і Вьяса, вучань Нарады – таксама гуру. І ўвесь гэты ланцуг завецца гуру-парампарай [вучнёўскай пераемнасцю духоўных настаўнікаў]. Эвам̇ парампара̄-пра̄птам: трансцэндэнтныя веды былі перададзены па ланцугу вучнёўскай пераемнасці.
Боб: Дык атрымліваецца, што гуру набываюць свае веды праз вучнёўскую пераемнасць, а не ад Самога Крішны непасрэдна? Мабыць, нейкія веды вы можаце набыць непасрэдна ад Крішны?
Шріла Прабхупада: Так. Крішна дае павучанні тут – у «Бхагават-гіце».
Боб: Я зразумеў, але ж…
Шріла Прабхупада: Аднак вы павінны атрымаць іх праз вучнёўскую пераемнасць, а інакш вы можаце ўсё няверна зразумець.
Боб: Але зараз вы не можаце атрымліваць настаўленні непасрэдна ад Крішны? Гэта ідзе толькі праз вучнёўскую пераемнасць, з кніг?
Шріла Прабхупада: Не мае значэння. Дапусцім, я гавару, што гэта аловак. Калі вы таксама гаворыце каму-небудзь: «Гэта аловак», і калі той чалавек гаворыць: «Гэта аловак», – дык у чым жа розніца паміж маімі словамі і яго?
Боб: Вы ведаеце гэта па літасці Крішны?
Шріла Прабхупада: У вас таксама ёсць магчымасць атрымаць літасць Крішны пры ўмове, што вы будзеце захоўваць веды як яны ёсць. Падобна да таго, як мы вучым іншых «Бхагават-гіце». У «Бхагават-гіце» Крішна гаворыць:
«Пакінь усе астатнія віды рэлігіі і проста аддайся Мне». Зараз мы таксама гаворым, каб вы пакінулі ўсё астатняе і аддаліся Крішне. Таму няма розніцы паміж нашымі павучаннямі і павучаннямі Крішны, бо тут няма ніякіх адхіленняў. Калі вы атрымаеце веды належным чынам, гэта адно і тое, што атрымаць іх непасрэдна ад Самога Крішны, таму што мы нічога не змяняем у іх.
Боб: А калі я малюся з глыбокай пашанай і верай, ці чуе Крішна мяне?
Шріла Прабхупада: Так.
Боб: І гэта даходзіць да Яго без дапамогі сведкаў?
Шріла Прабхупада: Так, таму што Ён знаходзіцца ў вашым сэрцы. Крішна заўсёды чуе вас, моліцеся вы Яму ці не. І калі вы пачынаеце гаварыць лухту, Ён таксама ўсё чуе. Калі ж вы моліцеся, вельмі добра, працягвайце гэта рабіць.
Боб: Крішна лепш чуе малітвы ці лухту?
Шріла Прабхупада: Не. Ён дасканалы, Ён чуе ўсё. Нават калі вы нічога не гаворыце, а просат разважаеце: «Я зраблю гэта», – Ён чуе вас. Сарвасйа ча̄хам̇ хр̣ді саннівішт̣ах̣: Крішна знаходзіцца ў сэрцы кожнага.
Боб: Але ж гэта добра, калі чалавек моліцц, так?
Шріла Прабхупада: Маліцца – яго непасрэдная справа.
Боб: Чыя?
Шріла Прабхупада: Кожнай жывой істоты. Гэта наш адзіны абавязак. Еко бахӯна̄м̇ йо відадха̄ті ка̄ма̄н. Так сцвярджаюць «Веды».
Боб: А што гэта азначае?
Шріла Прабхупада: Што Бог падтрымлівае ўсё. Ён забяспечвае патрэбы кожнага, таму што Ён – наш Бацька. Чаму вы не моліцеся: «Бацька, дай мне гэта»? Як у хрысціянскай Бібліі: «Бацька, дай нам наш хлеб штодзённы». Вядома, гэта добра, што яны прымаюць Вярхоўнага Бацьку, але дарослыя дзеці не павінны выпрошваць штосьці ў бацькі, хутчэй, іх абавязак – заўсёды служыць сваім бацькам. У гэтым сэнс бхакці [адданасці].
Боб: Вы так добра адказалі на мае пытанні.
Шріла Прабхупада: Вялікі дзякуй.
Боб: А можна мне задаць яшчэ адно пытанне?
Шріла Прабхупада: О, несумненна, так!