Заўвагі

1. Першапачаткова была адзіная Веда. Каля пяці тысяч гадоў таму мудрэц В’ясадэва падзяліў яе на чатыры Веды («Рыг», «Яджур», «Сама» і «Атхарва-веда»), для таго каб нават не вельмі разумныя маглі зразумець яе. В’ясадэва быў увасабленнем Бога, надзеленым пэўнымі паўнамоцтвамі. Ён таксама прыняў на сябе місію распаўсюджвання ведыйскае мудрасці, напісаўшы васямнаццаць Пуранаў, «Махабхарату» і «Веданта-сутру». І ўсё ж ён не быў здаволены сваёй працай. Таму пад кіраўніцтвам свайго духоўнага настаўніка Нарады Муні ён напісаў «Шрымад-Бхагаватам», які ёсць «спелым плодам мудрасці Ведаў».

 

2. «Бхагавад-гіта» шырока вядомая ўва ўсім свеце. Яна лічыцца квінтэсенцыяй ведыйскай філасофіі. У ёй змяшчаюцца святыя настаўленні, дадзеныя Вярхоўнай Асобай Бога, Госпадам Крышнам, Свайму адданаму Арджуну на полі бітвы Курукшэтра. У гэтых настаўленнях Госпад Крышна дае апісанне дасканалага шляху самарэалізацыі.

Спачатку напісаная на санскрыце, «Бхагавад-гіта» перакладзеная амаль на ўсе мовы свету (існуе больш за шэсцьсот перакладаў толькі на англійскую), але «Бхагавад-гіта як яна ёсць» Яго Боскай Міласці А.Ч. Бхакціведанты Свамі Прабхупады стала першым англійскім перакладам «Бхагавад-гіты», напісаным чыстым адданым Госпада з сапраўднага ланцуга вучнёўскай пераемнасці духоўных настаўнікаў. Таму «Бхагавад-гіта як яна ёсць» перадае вучэнне Госпада Крышны без аніякіх скажэнняў і ўласных інтэрпрэтацый.

 

3. Баньян – святая індыйская смакоўніца (ficus religiosa). Яе галіны пускаюць атожылкі, якія даходзяць да зямлі, даюць карані і так падтрымліваюць бацькоўскія галіны.

 

4. «Шрымад-Бхагаватам» – адна з васямнаццаці Пуранаў, часам называная «бездакорнай Пуранай». Створаны пяць тысяч гадоў таму Шрылам В’ясадэвам, «Шрымад-Бхагаватам» ёсць натуральным каментарыем да «Веданта-сутры» і становіць сабой «вяршкі» ўсёй ведыйскае літаратуры. Шрыла Прабхупада спасылаецца на верш з Другой песні «Бхагаватам» (2.3.19): «Людзі, падобныя да сабак, свіней, вярблюдаў і аслоў, усхваляюць тых, хто ніколі не чуў пра трансцэндэнтныя гульні Госпада Шры Крышны, які вызваляе ад усякага зла».

 

5. Часам вельмі галодны чалавек падбірае на дварэ выкінуты кавалак цукровага трыснягу, у якім ужо не засталося цукровага соку, і жуе перажаваную іншым мякаць у надзеі адчуць на языку салодкі смак. Гэта называецца «перажоўваннем жаванага».

 

6. Шрыла Бхакцівінода Тхакур (1838-1914) – адзін з вялікіх ачар’яў, настаўнікаў свядомасці Крышны, у ланцугу пераемнасці духоўных настаўнікаў. Яго сын, Шрыла Бхакцісіддханта Сарасваці Госвамі Махараджа Прабхупада, быў духоўным настаўнікам Яго Боскай Міласці А.Ч. Бхакціведанты Свамі Прабхупады. Шрыла Бхакцівінода Тхакур напісаў шмат кніг пра навуку свядомасці Крышны.

 

7. Ува ўзыходным працэсе пазнання чалавек імкнецца зразумець праўду пры дапамозе асабістых назіранняў і высноў, а ў сыходным працэсе пазнання ён прымае наказы з аўтарытэтнае крыніцы. Гэтыя два метады даследавання вядомыя, адпаведна, як індукцыя і дэдукцыя.

 

8. Пад «маім гуру махараджам» маецца на ўвазе духоўны настаўнік Шрылы Прабхупады, Шрыла Бхакцісіддханта Сарасваці Госвамі Махараджа.

 

9. «Гуру ўсяго свету».

 

10. Вайшнаў – адданы Госпада Вішну. Крышна – гэта адвечная форма Вішну, таму ўсе адданыя Крышны таксама ёсць вайшнавамі.

 

11. Рагхунатха дас Госвамі – адзін з шасці Госвамі, бліжэйшых спадарожнікаў Шры Чайтаньі Махапрабху, на якіх быў ускладзены абавязак працягваць місію Госпада Чайтаньі распаўсюджваць свядомасць Крышны ўва ўсім свеце. Вылучаўся незвычайным аскетызмам.

 

12. «Той, хто дасягае гэтага трансцэндэнтнага ведання, неадкладна спасцігае Вярхоўнага Брахмана. Ён ніколі не смуткуе і не мае ніякіх жаданняў. Ён аднолькава ставіцца да ўсіх жывых істот. Такі чалавек атрымлівае права служыць Мне з чыстаю любоўю і адданасцю» (Бхагавад-гіта, 18.54).

 

13. Слова карма азначае «дзейнасць». Пад законам кармы маюцца на ўвазе заканамернасці дзеянняў і рэакцый, якія вызначаюць наступствы кожнае дзейнасці жывой істоты. У самай агульнай фармулёўцы закон кармы зводзіцца да сцверджання «што пасееш, то і пажнеш».

 

14. Малекулы ДНК ёсць носьбітамі спадчыннай інфармацыі ў жывой клетцы. Інфармацыя, запісаная ў іх, да некаторае ступені вызначае фізічную структуру цела жывой істоты.

 

15. Паўбагі – гэта больш высокаразвітыя, чым людзі, жывыя істоты, якія жывуць на вышэйшых планетах матэрыяльнага сусвету.

 

16. «Няўдачлівы ёг пасля многіх і многіх гадоў шчаслівага жыцця на планетах, дзе жывуць пабожныя істоты, нараджаецца ў сям’і прыстойных людзей або ў багатай арыстакратычнай сям’і» (Бхагавад-гіта, 6.41).

 

17. «Вярхоўны Госпад знаходзіцца ў сэрцы кожнага, о Aрджуна, і кіруе вандроўкамі ўсіх жывых істот, якія нібы знаходзяцца ў машыне, створанай матэрыяльнай энергіяй» (Бхагавад-гіта, 18.61).

 

18. Радхарані – вечная жонка Госпада Крышны і самая блізкая Яго адданая – ёсць увасабленнем унутранай духоўнай энергіі Крышны, энергіі асалоды.

 

19. Брахмастра – гэта астральная ядзерная зброя, якая ўжывалася ў ведыйскія часы. Прыводзілася ў дзеянне пры дапамозе паўтарэння мантры.

 

20. Валмікі – вялікі мудрэц і навуковец, які напісаў «Рамаяну».

 

21. Госпад Чайтанья Махапрабху – вялікі святы і рэлігійны рэфарматар. Паклаў пачатак сумеснаму спеву святых імёнаў (маха-мантры Харэ Крышна) у пятнаццатым стагоддзі ў Бенгаліі. Вайшнавы ўважаюць Яго за ўвасабленне Крышны ў гэты век (Калі-югу), юга-аватару.

 

22. Гэтыя чатыры святыя гарады Індыі знаходзяцца на адлегласці сотняў кіламетраў адзін ад аднаго.

 

23. Назва ўладарства Бога на санскрыце. Даслоўна азначае «месца, дзе няма трывог».

 

24. Сорак тысяч светлавых гадоў складаюць больш за 235 квадрыльёнаў міль.

 

25. Гопі – гэта дзяўчаты-пастушкі Врындавану, якіх звязваюць з Крышнам повязі трансцэндэнтнага кахання.

 

26. Камса – найвялікшы дэман свайго часу, закляты вораг Крышны, які неаднаразова спрабаваў забіць Яго, але замест гэтага сам загінуў ад Яго рукі.

 

27. Путана – страшная дэманіца, якую Камса паслаў у Врындаван, каб забіць Крышну. Яна змазала свае грудзі атрутай і дала іх пасмактаць Крышну. Крышна, які ведаў пра намеры Путаны, разам з малаком высмактаў яе жыццё.

Навігацыя: