Шрыла Прабхупада пра Шрымаці Радхарані

img

…Вы бачылі карціну, на якой адлюстраваны віддхі-марг і рага-марг. Радхарані і Крышну пакланяюцца на ўзроўні чыстай любові, а пакланенне Лакшмі-Нараяну заснавана на рэгулявальных прынцыпах. Датуль, пакуль мы не абудзілі нашай чыстай любові, мы павінны пакланяцца, кіруючыся рэгулявальнымі прынцыпамі.

 

Ёсць мноства правілаў і прадпісанняў. Існуе сама меней 64 правілы і прадпісанні. Мы будзем уводзіць іх паступова, па меры вашага развіцця. У віддхі-маргу, калі няма любові да Бога ці Крышны, мы павінны выконваць рэгулявальныя прынцыпы… гэта практыка. Гэтак жа, як вы практыкуеце граючы на мрыдангу. Спачатку ў вас няма стройнага рытму, але калі вы, дзякуючы практыцы, навучыцеся, вы зможаце атрымваць цудоўныя гукі.

Так сама, калі мы пакланяемся Радхарані і Крышну на аснове рэгулявальных прынцыпаў, гэта называецца віддхі-марг, але калі ў нас ёсць любоў, гэта называецца рага-марг. Будзе глупствам спрабаваць спасцігнуць рага-марг неадкладна, абыходзячы віддхі-марг. Гэта глупства. Ніхто ня можа атрымаць навуковую ступень, ня скончыўшы перад гэтым пачатковай школы і коледжа. Таму я не расказваю пра Радху і Крышну проста так. Спачатку выконвайце рэгулявальныя прынцыпы.

 

Паступова, па меры таго, як вы будзеце ачышчацца, па меры таго, як вы будзеце ўмацоўвацца на трансцэндэнтным узроўні, вы зразумееце, хто такія Радха і Крышна.

 

Не спрабуйце адразу зразумець Радху і Крышну. Гэта вельмі глыбокая тэма. Калі мы хочам зараз жа зразумець Радху і Крышну, тады з’явіцца мноства пракрыта-сахаджыяў. У Індыі ёсць пракрыта-сахаджыі. Яны танцуюць як Радха і Крышна. Радха і Крышна сталі цацкамі. На карцінах малююць як Крышна цалуе Радху ці Радха цалуе Крышну. Гэта абсурд. Філасофію Радхі і Крышны можа спасцігнуць вызваленая душа, а не абумоўленая.

Мы павінны чакаць, пакуль не надыдзе шчаслівы момант, калі мы атрымаем вызваленне, тады мы зразумеем радха крышна-праная-вікрыцір. Прычына ў тым, што Крышна і Радха па-за матэрыяльнымі сферамі. Паспрабуйце гэта зразумець. Гэта аналіз Джывы Госвамі, Крышна – Вярхоўны Брахман. Вярхоўны Брахман ня можа прыняць што-небудзь матэрыяльнае. Такім чынам Радха па-за матэрыяльнай сферай.

 

А цяпер мы праспяваем цудоўны бхаджан. Калі вы будзеце іграць на гармоніі, я буду спяваць. Гэта бхаджан Рупы Госвамі:

радхе джая джая мадхава-дайітэ!
гокула-таруні мандала-махітэ (1)
дамодара-раці вардхана-вешэ!
хары-нішкута-врындавіпінэшэ! (2)
врышабхану-дадхі-нава-шашы-лекхе!
лаліта-сакхі! гуна-раміта-вішакхе! (3)
карунам куру майі каруна-бхарытэ!
санака-санатана-варніта-чарытэ! (4)

Рупа Госвамі спяваў гэты бхаджан. Ён сапраўды той, хто разумее Радху і Крышну. Ён кажа: «Слава Радхарані!». Радхе джая джая мадхава-дайітэ. «Яна вельмі дарагая Крышну». Крышна. Усе без выключэння хочуць любіць Крышну, але Сам Крышна хоча любіць нейкую асобу. Наколькі вялікай павінна быць гэта асоба. Проста ўявіце. Кожны, увесь свет, увесь сусвет, усё жывое імкнецца любіць Крышну. Крышна-прэма. Госпад Чайтанья кажа, – прэма-пумартхо махан, – і Рупа Госвамі тлумачыць: «Ты раздаеш крышна-прэму». Крышна-прэма такая бясцэнная, але Крышна імкнецца да Радхарані. Толькі паглядзіце, якая велічная Радхарані. Проста паспрабуйце зразумець веліч Радхарані. Гэта прычына, чаму Яна такая вялікая і мы павінны аказваць Ёй павагу. Радхе джая джая мадхава-дайітэ. Хто Яна? Гокула-таруні мандала-мохітэ. Таруні азначае «юныя дзяўчаты». Паглядзіце на карціны, на іх усе юныя. Але Яна самая прыгожая з усіх. Яна зачароўвае нават дзяўчат, такая Яна прыгожая.

гокула-таруні мандала-махітэ
дамодара-раці вардхана-вешэ

Яна з’явілася як дачка караля Врышабхану, а Яе спадарожніцы гэта Лаліта сакхі, Вішакха сакхі і іншыя адданыя. Рупа Госвамі ўзносіць малітву ад імя чыстых адданых Крышны, – карунам куру майі каруна-бхарытэ, — О дарагая Радхарані, Ты споўнена літасці. Я малю Цябе аб літасці, Ты лёгка адорваеш ёю. Разлі Сваю літасць. Малю Цябе.

карунам куру майі каруна-бхарытэ!
санака-санатана-варніта-чарытэ!

Нехта можа спытаць: «Але ты ж адукаваны чалавек, вучоны. Як такі вялікі святы як ты можа маліць пра літасць звычайную дзяўчыну? Як жа так?» Рупа Госвамі на гэта адказвае: «Яна ня простая дзяўчына – санака-санатана-варніта-чарытэ – толькі вялікія святыя, падобныя Санаку і Санатану могуць апісаць гэту дзяўчыну. Яна незвычайная».

 

Урок у тым, што мы не павінны ставіцца да Радхарані як да звычайнай дзяўчыны, а да Крышны як да звычайнага чалавека. Яны – Вярхоўная Абсалютная Ісціна. Але ў Вярхоўнай Ісціне ёсць энэргія асалоды, якая праяўляецца ў адносінах Радхі і Крышны. Усе гопі – гэта праявы Радхі, а Крышна гэта Вярхоўны Госпад.

 

Вялікі дзякуй. Паўтарайце Харэ Крышна.

Лекцыя на Радхаштамі (урывак), 30 жніўня 1968 г., Манрэаль
Навігацыя: