Бхакці, альбо адданае служэньне Вярхоўнай Асобе Бога, – гэта навука. І як любая навука, яна складаецца з тэорыі і практыкі. Кнігі Шрылы Прабхупады простай, даступнай мовай апісваюць шлях да вышэйшае мэты жыцьця – аднаўленьне сваіх узаемаадносінаў з Госпадам і вяртаньне ў духоўны сьвет, наш спрадвечны дом. Шрыла Прабхупада хацеў, каб ягоныя кнігі былі перакладзены на ўсе мовы сьвету, каб кожны чалавек, дзе б ён ні жыў, меў магчымасьць рэалізаваць сваё вышэйшае прызначэньне, вывучаючы духоўную літаратуру на сваёй роднай мове.
Прадстаўляем вашай увазе электронны варыянт «Бхагавад-гіты як яна ёсьць» у перакладзе і з камэнтарамі Шрылы Прабхупады, ачар’і-заснавальніка Руху сьвядомасьці Крышны. Падобна, што гэта першы пераклад гэтай сусьветна вядомай філязофскай кнігі на беларускую мову. Шрыла Прабхупада казаў: «Я буду жыць у сваіх кнігах». І таму мы ўпэўнены, што гэтая спроба зрабіць беларускую «Гіту» задаволіць Шрылу Прабхупаду і падоўжыць ягонае жыцьцё яшчэ як мінімум на сто разоў. Як аднавіць парушаную раўнавагу ў сыстэме каштоўнасьцяў грамадзтва? Якім чынам забясьпечыць сапраўднае адзінства ўсіх людзей і як усталяваць мір ва ўсім сьвеце, – пра гэта і ня толькі вы зможаце даведацца, прачытаўшы «Бхагавад-гіту як яна ёсьць».