Як чытаць санскрыт лацінскай транслітарацыяй

Пры вусным дэкламаванні санскрыцкіх тэкстаў звычайна дапускаецца шэраг фанетычных умоўнасцяў, якія набліжаюць вымаўленне санскрыцкіх гукаў да роднае мовы чытача. Перадаванне некаторых санскрыцкіх гукаў пры гэтым мусіць адрознівацца ад традыцыйна прынятай у беларускай мове. Напрыклад, спалучэнні «re», «ri», «te», «ti» «de» і «di», перадаюць гукі, якія ў беларускай мове звычайна пішуцца як «рэ», «ры», «тэ» або «це», «ты» або «ці», «дзе» або «дэ», «дзі» або «ды».

 

Трэба мець на ўвазе, што скарыстаная тут сістэма ёсць сістэмаю транслітарацыі, а не транскрыпцыі санскрыцкіх слоў. Таму лёгкасць вымаўлення прынесеная ў ахвяру дакладнаму напісанню, якое наследуе дэванагары.

Фанетыка:

Галосныя вымаўляюцца наступным парадкам:

 

a – як у слове «пар»

ā – у два разы даўжэйшы

ai – як у слове «гай»

au – як у слове «аўторак»

e – калі гэта э, то як у слове «гэта»

i – як у слове «пір»

ī – у два разы даўжэйшы

o – як у слове «дом»

u – як у слове «туга»

ū – у два разы даўжэйшы

r – складаўтваральнае р у слове «трывай»

– у два разы даўжэйшы

 

У большасці санскрыцкіх школ r, , звычайна чытаюцца як рі, рī, лрі адпаведна.

Зычныя вымаўляюцца наступным парадкам:

 

Заднеязычныя (вымаўляюцца горлам):

k – як у слове «кілім»

g – як у слове «гіль»

– як у слове «Конга»

 

Губныя (вымаўляюцца вуснамі):

p – як у слове «пітво»

b – як у слове «бок»

m – як у слове «маці»

 

Палатальныя (вымаўляюцца прыцісканнем сярэдняй часткі языка да паднябення):

c – як у слове «човен»

jh – як англійскае «hedgehog», падобна да беларускага дж

ñ – як у слове «конь»

 

Зубныя (вымаўляюцца таксама, як і цэрэбральныя, але з кончыкам языка, прыціснутым да асновы зубоў):

t – як у слове «тона»

d – як у слове «дом»

n – як у слове «ноч»

 

Цэрэбральныя (, ṭh, , ḍh, ) вымаўляюцца з кончыкам языка, ніжнім бокам прыціснутым да пярэдняга паднябення. Паводле гучання нагадваюць англійскія альвеалярныя гукі.

 

Прыдыхальныя (kh, gh, ch, jh, ṭh, ḍh, th, ph, bh) адрозніваюцца ад адпаведных непрыдыхальных тым, што асноўны элемент суправаджаецца слабым прыгукам англійскага h, звонкага ці глухога, у залежнасці ад асноўнага элемента.

Паўгалосныя:

y – як англійскае «yak»

r – цэрэбральнае р

l – зубное англійскае l

v – як беларускае в, а пасля зычнай як англійскае w

 

Шыпячыя:

s – беларускае с

ś – беларускае ш, англійскае «sheep»

– як мяккае ш у расійскім слове «общность», амерыканскае «worship»

 

Вісарга:

– глухі гук, у канцы страфы вымаўляецца з прыгукам папярэдняй галоснай літары: aḥ вымаўляецца як аха, iḥ – як іхі

 

Анусва̄ра:

– насавы прыгук пасля галоснай, як у французскім слове bon

 

Гартанныя:

h – як звонкае англійскае h

 

У санскрыце не існуе фіксаванага танічнага націску. У вершаваных тэкстах націскнымі лічацца склады, якія стаяць у моцных месцах вершаваных стоп. Доўгімі – склады з падоўжанымі галоснымі (ā, ai, au, e, ī, o, , ū) або склады са скарочанымі галоснымі, якія стаяць за болей чым адну зычную (уключна і ).

Навігацыя: