Ужо даўно даведзена і выпрабавана на практыцы, што важным фактарам захавання і ўмацавання фізічнага здароўя выступае сухое галаданне – сістэмныя суткавыя ўстрыманні ад вады і ежы. Такія суткавыя сухія галаданні (без вады і ежы) праводзяцца рэгулярна два разы на месяц – на 11-ы дзень ад маладзіка і поўні, г. зн. у 11-ы і 26-ы месяцовыя дні. Гэтыя дні на Усходзе называюцца экадашы.
Экадашы спрыяюць ачышчэнню чалавека на фізічным, ментальным і духоўным узроўні. У Аюрведзе (ад санскр. «навука жыцця») гаворыцца, што пост у экадашы прадухіляе і вылечвае шмат якія хваробы.
Арганізм чалавека на 80% складаецца з вады, а мозг – на 95-98%. Натуральна, што Зямля і Месяц заўсёды ўзаемапрыцягваюцца, але ў пэўныя дні праз максімальную іхную блізкасць гэтае прыцягненне робіцца найбольш моцным. У гэтыя дні Месяц бліжэй за ўсё падыходзіць да Зямлі і робіць магутны гравітацыйны ўплыў на воды планеты.
Уласна гэтае прыцягненне выклікае прылівы і адлівы ў морах і акіянах. Аналагічна пад уплывам Месяца адбываюцца прылівы і адлівы і ў біялагічных структурах. Гравітацыйная сіла Месяца ўплывае на вадкасць у чалавечым арганізме гэтак жа як на адкрытую ваду ў прыродзе. Гэта прыводзіць да парушэння раўнавагі ў гармонах і вадкасцях цела, што, у сваю чаргу, становіцца прычынай узнікнення многіх паталогій і псіхічнага дысбалансу.
У дні экадашы прыцягненне Месяца, павялічанае гравітацыяй Сонца, мацней, чым звычайна. Адпаведна, такое моцнае, скіраванае ўверх прыцягненне вадкасцяў у арганізме стварае ў грудной клетцы і галаве надмерную напругу.
Ямо мы рэгулярна, а цыкл поўнага стрававання ежы займае доўгі час, і таму наш кішэчнік змушаны работаць практычна без перапынку. І толькі ў перыяд суткавага галадання ён можа адпачыць і набрацца сіл. Падчас галадання ў целе вызваляецца энергія, якая звычайна патрабуецца для стрававання ежы, і арганізм пераключаецца на працэс ачышчэння ад таксінаў. Вось чаму галаданне так станоўча ўплывае на здароўе і павялічвае працягласць жыцця.
Такім парадкам, на фізічным узроўні пост на экадашы складаецца з устрымання ад ежы і пітва, каб стварыць вакуум у стрававальным тракце ды нейтралізаваць месяцовае прыцягненне. Такі пост рэкамендуецца выконваць усім людзям ад 12 гадоў. Але кожны чалавек абірае сабе прымальны для яго від посту, згодна з ягонымі фізічнымі мажлівасцямі. Пра гэта гаворка пойдзе далей.
Рэч у тым, што ў дні экадашы ўся дрэнная карма і нашыя грахі напаўняюць ежу на зямлі. Калі мы ямо ў гэтыя дні, мы павялічваем запасы негатыўнага лёсу.
Але калі мы посцім у гэты дзень, то мы спальваем сваю дрэнную карму і павялічваем шчаслівы лёс. Чыста фізіялагічна гэта праяўляецца ў тым, што падчас посту ў экадашы аздараўляюцца клеткі нашага арганізма, выходзяць шлакі, адбываецца мяккае ачышчэнне цела, якое павялічвае энергетыку, бадзёрасць і прыгажосць.
У старажытных Ведыйскіх тэкстах (пуранах) сказана, што адмова ад ежы ў гэты дзень змякчае негатыўнасць наступстваў ад нашых непрыстойных дзеянняў.
1. Надмернае ўжыванне цяжкай ежы ўвечар напярэдадні галадання становіцца прычынаю моцнай смагі на наступны дзень. Таму перад галаданнем лепш есці ежу лягчэйшую, чым звычайна.
2. Галаданне праводзіцца ад узыходу Сонца да пачатку наступнага дня – у гэты час вы не прымаеце ніякай ежы і ніякага пітва. Увечар, у дзень галадання, вы можаце адчуць галаўны боль, млоснасць, слабасць (а можаце і нічога не адчуць). Гэта, вядома, непрыемна, але не так дрэнна. Цела «перапальвае» таксіны і непатрэбныя рэчывы. З цягам часу дзякуючы рэгулярным галаданням вашае цела будзе ачышчацца, і гэтыя сімптомы паступова знікнуць.
З галадання трэба выходзіць, выпіўшы на наступную раніцу нашча 0,5 л вады з растворанай у ёй кухоннай соллю (адна лыжачка з горкай) і сокам паловы лімона. Вада вымые з арганізма таксіны і іншыя рэшткі прадуктаў метабалізму.
ВАЖНА! Завялікая колькасць солі можа выклікаць млоснасць, а калі солі занадта мала, то вада можа пачаць усмоктвацца ў страўнік, і ачышчэнне не наступіць, таксіны зноў будуць увабраныя. Чалавек будзе адчуваць мяккія сімптомы атручвання: слязлівасць, дрымотнасць, ціск на вокавыя яблыкі, раздражненне і г. д.
Пасля прыёму кісла-салёнай вады ачыстка мае адбыцца цягам гадзіны. Страўнік не прымае салёнай вады, і тады яна хутка паступае ў кішэчнік. Такі раствор нейтралізуе кіслотнасць пустога страўніка, цалкам прамывае кішэчнік і выганяе з яго ўсе нявыведзеныя таксіны.
Праз 10 хвілін пасля прыёму вады можна з’есці саспелы банан, які зачыняе адкрытую ў кішэчніку адтуліну і змазвае страўнік. Апроч таго, банан – шчолачны прадукт, які ўсмоктвае таксіны і кіслату са стрававальнай сістэмы.
Яшчэ праз 10 хвілін можна з’есці лёгкі сняданак (садавіна, ёгурт і да т. п.) – тое, што не запатрабуе шмат энергіі ды часу на страваванне. Далей сілкавацца як звычайна.
Трэба памятаць, што падчас галадання страўнік не работае, таму ўжыванне цяжкай ежы ў перыяд выйсця з сухога посту можа знерваваць здароўе ўсяго арганізма.
Пасля трымання экадашы на наступны дзень трэба перапыніць пост цягам 2,5 гадзін пасля ўзыходу сонца.
1. Падчас сухога галадання звычайна не бывае пачуцця голаду, але можа быць смага, асабліва ў гарачым клімаце. Прымайце паўванну і рабіце поўнае абліванне вадой, калі ў гэтым будзе патрэба. Такім спосабам вада будзе паступаць у арганізм праз скуру. Гэта дапаможа вам пазбавіцца смагі і дыскамфорту з прычыны перагравання цела.
2. Калі чалавек не можа галадаць у наказаны дзень, ён павінен галадаць ці ў папярэдні, ці ў наступны дзень.
3. Людзі, якія пакутуюць ад камянёў у жоўцевым пузыры ці нырках, павінны галадаць з вадою.
4. Людзі са слабым здароўем павінны галадаць з дастатковай колькасцю лімонавага соку і вады.
5. Слабыя людзі могуць прымаць трохі садавіны і малака.
6. Прымаць гамеапатычныя лекі ў дзень экадашы могуць толькі хворыя.
7. Людзі, якія не галадаюць, павінны ў дзень экадашы ўнікаць ужывання прадуктаў з збожжавых і бабовых, круп (асабліва рысу), смажанае гародніны.
8. Раніцай у экадашы трэба прыняць душ і ўвесь пост імкнуцца трымаць розум і цела ў чысціні ды спакоі, не даючы выйсця гневу і іншым негатыўным эмоцыям.
Традыцыйны індыйскі падыход палягае на поўнай адмове ад ежы і пітва ў гэты дзень. Аднак, з прычыны стану здароўя, цяжкае працы (як фізічнае так і разумовае) ці іншых фактараў не ўсім падыходзіць такі суровы метад. Таму існуе пералік прадуктаў, якія можна ўжываць у экадашы і якіх варта ўнікаць.
У гэты дзень нельга ўжываць:
– усякія віды збожжавых і бабовых;
– усякія віды круп (асабліва рыс);
– шпінат, мёд, баклажаны, асафетыду, ваніль, шамбалу і марскую соль (іншыя віды солі, такія як кухонная соль, дазволены).
Таксама трэба ўнікаць прыняцця ежы ў чужых дамах.
Якія прадукты можна ўжываць у экадашы:
– ваду і свежавыціснутыя сокі;
– свежую садавіну і гародніну;
– сухафрукты;
– арэхі;
– малочныя прадукты.
Апошняе і, мабыць, самае важнае. Трэба зразумець, што пост – гэта не проста адмова ад ежы ці некаторых прадуктаў. Калі ў гэты дзень вы адхіляецеся ад маральна-этычных прынцыпаў ці даяце волю раздражняльнасці і гневу, вы на самай рэчы не выконваеце экадашы, а проста не ясцё. Трэба адпачатку настроіцца на правільнае выкананне посту, інакш не варта сябе гвалтаваць!