Няма нiякага здавальнення ў тым, каб атрымаць матэрыяльнае цела. Ад яго заўсёды бясконцыя пакуты – з самага пачатку i да моманту смерцi адныя толькi пакуты. Розум палягае ў тым, каб разумець, што пакуты паходзяць ад матэрыяльнага цела. Таму перастаць пакутаваць азначае больш не нараджацца ў гэтым матэрыяльным свеце. Гэта павiнна быць мэтаю жыцця – больш не нараджацца.
Мы неаднаразова паўтаралi, што дасягнуць гэтага вельмi проста: tyaktvā dehaṁ punar janma naiti [Бг. 4.9]. Калi мы пакiнем гэтае цела, мы больш нiколi не атрымаем новае матэрыяльнае цела – пры варунку, што мы будзем у поўнай свядомасцi Крышны. У момант смерцi, калi мы будзем проста памятаць пра Крышну, yaṁ yaṁ vāpi smaran bhāvaṁ tyajaty ante kalevaram... [Бг. 8.6]. Такая найвышэйшая дасканаласць жыцця, проста памятаць пра Крышну.
Пра гэта сказана таксама ў другiм месцы. Калi мы зможам свядома памятаць пра Крышну: «Усё, на што я быў здольны, я зрабiў, як мог. Цяпер надышла мая апошняя гадзiна. Рабi са мной усё, што пажадаеш». Вось i ўсё.
Крышна вельмі добры. Ён адразу ж забярэ нас назад дадому, назад да Бога. Ante nārāyaṇa-smṛtіḥ. Гэта найвышэйшая дасканаласць жыцця. Таму нам належыць практыкавацца. Харэ Крышна Харэ Крышна Крышна Крышна Харэ Харэ / Харэ Рама Харэ Рама Рама Рама Харэ Харэ. Трэба практыкавацца: sadā tad-bhāva-bhāvіtaḥ [Бг. 8.6]. Варта заўсёды думаць: man-manā bhava mad-bhakto. Крышна раіць: «Заўсёды думай пра Мяне». Што тут складанага? У кожным выпадку мы пра нешта думаем. Мы не можам ні пра што не думаць, гэта немажліва. Таму проста зрабіце так, каб заўсёды думаць пра Крышну, вось і ўсё. Думайце пра Крышну. І калі вы спяваеце, займайце свой язык Харэ Крышна, і калі вы слухаеце, то ў вас у поўнай меры разаўецца свядомасць Крышны.