Парада, як пазбавiцца ад нашых пакутаў, крыўды, болю – вельмi простая. Трэба зразумець, што ўсё ў гэтым свеце суладна і натуральна. Гэты свет не безгаспадарны, не закiнуты. За ўсiм, што тут адбываецца, сочыць вельмi вялiкi i любячы Розум.

 

Мы ж у гэтым свеце – вучнi. Навучанне ў нас праходзiць розным прадметам: нехта засеў на кафедры «рэўнасць», i не вытрымаў экзамен, у некага кафедра «зайздрасць», «прагавiтасць», «страх». А ўсе мы хочам перайсцi на кафедру «Любоў», але гэта ўжо найвышэйшы пiлатаж. Для таго, каб туды перайсці, трэба вытрымаць выпыты з пакоры, вернасці, павагі, сяброўства, даравання, прыняцця. Трэба зразумець, што жыццё – гэта школа, а ўсе мы студэнты (некаторыя пачаткоўцы, а нехта зусiм у яслях знаходзiцца). I для кожнага з нас вельмi важны Настаўнiк, праз якога мы маглi б спасцiгаць навуку жыцця. I не менш важнымi ёсць дачыненні – суполка людзей, якія падштурхоўвалi б нас да развiцця.

Малiка мала дд.
Падрыхтавала м. Марына Шушкевіч, 28.04.2022
Навігацыя: