Парады ад турбот:

img

Сачыць за тым, каб розум быў рэгулярна заняты.

Заўсёды займаць розум – вельмi карысная парада. Напружаная дзейнасць ёсць адным з лепшых тэрапеўтычных сродкаў для розуму, якi паглынуты турботамi. Нярэдка прычынаю нашых турбот ёсць тое, што мае цела i розум не занятыя карыснай дзейнасцю. А невыпатрабаванай энергii патрэбны нейкi выхад. Таму самае простае – сачыць за тым, як мы выкарыстоўваем час. Калi мы занятыя чымсцi карысным, мы не маем вялiкiх турбот.

Не турбуйцеся праз дробязі.

Мы ўсяляк павiнны ўнікаць турбавацца праз дробязі, таму што гэта можа разбурыць нашае шчасце, нашую веру ў Госпада, духоўнага настаўнiка i святых. Часам трэба быць практычным i паспрабаваць ацанiць імавернасць таго, што нашыя самыя дрэнныя асцярогі збудуцца. Якая імавернасць таго, што я павалюся ды паламаю сабе нагу? Без сумневаў, такое часам здараецца, але якая імавернасць гэтага ў цяперашнi час?

Дапамагайце людзям i служыце iм.

Яшчэ лепшы сродак унікаць турбот – думаць пра тое, як дапамагчы каму-небудзь. Мы можам заняць вялiкую колькасць энергii ў тым, каб знайсцi спосаб i дапамагаць iншым. Заўсёды існуюць людзi, чые праблемы намнога большыя, чымся нашыя. Калi мы можам ахвяраваць некаторую долю свайго эгаiзму на карысць iншым, мы не будзем марнаваць час на стварэнне праблемы, якой намагаемся ўнікнуць. Думаючы пра iншых, мы натуральным спосабам забываем на свае турботы i патрэбы, i гэта павялiчвае нашую моц. Калi ж мы вельмi засяроджаныя на сабе, мы робiмся бездапаможнымi, бо не даём Госпаду дзеяць праз нас. Чым больш мы эгаiстычныя, тым слабейшае нашае духоўнае жыццё, таму што гэта не дае энергii Госпада, духоўнай моцы, выявiцца ў нашым жыццi. Мы не даём здзейснiцца тым цудам, якiя мажлівы толькi тады, калi мы адкiдваем свае фiзічныя турботы i турботы розуму i звяртаемся да боскага кiравання.

Разуменне закону кармы.

Калi мы спрабуем перамагчы звычку турбавацца, мы часам разумеем, што не можам змянiць становішча i павiнны прымiрыцца з iм. Некаторыя праблемы могуць быць проста часткаю нашае кармы. Некаторым людзям карма не дазваляе зарабiць у гэтым жыццi шмат грошай, а другiя, наадварот, атрымлiваюць велiзарны прыбытак, уклаўшы зусiм не шмат. Хтосьцi можа нязменна прытрымлiвацца пэўнай дыеты, кожны дзень займацца гiмнастыкай, але пры гэтым, ягонае здароўе, здаецца, зусiм не паляпшаецца. Калi згодна з кармай чалавеку належыць памерцi ў пэўны час, ён можа паслiзнуцца на бананавай лупіне ды разбiцца, нягледзячы на ўсе спробы палепшыць сваё здароўе. Такiм парадкам, беручы пад увагу фактар кармы, мы можам паспрабаваць змянiць сітуацыю, але, калi нiчога не ўдаецца, трэба прымiрыцца з акалічнасцямі i перастаць турбавацца.

Вылучыць час для турбот.

I, на заканчэнне, каб унікнуць лiшнiх турбот, мы павiнны ўстанавiць для iх пэўныя межы. Быць можа нам спатрэбiцца вылучыць для гэтага акрэслены час, каб на трывогу, што сталася нашаю неад’емнаю часткаю, мы звярнулi пэўную долю ўвагi. Можна вылучыць адну гадзiну на развязанне праблемы i пасля заканчэння гэтага часу заняцца чым-колечы iншым. Такiм парадкам, праблемы не будуць займаць увесь наш час, а толькi той, што вылучаны на iх. Акрамя гэтага, глядзець у прышласць, мы павiнны, спасцiгаючы ўрокi мiнулага. Часам прычынаю нашых турбот ёсць якая-небудзь сітуацыя з нашага мiнулага, але гэта не азначае, што мы назаўсёды маем застацца ў мiнулым.

Я. С. Бхакцi Цiртха Свамi
Падрыхтавала м. Марына Шушкевіч, 22.04.2022
Навігацыя: