Нярэдка ў сучасных псіхолагаў можна пачуць, што перш трэба любiць сябе. Што азначае «любiць сябе», паясняе Я. М. Вальмiкi Прабху ў лекцыi па ШБ 1.17 35-37.

img

«Мы павiнны дайсцi да такога стану, каб любiць Крышну стала. Мы пачынаем з таго, што з любоўю ставімся да кожнага. Але найперш трэба палюбiць сябе. Трэба сябе спачатку палюбiць. Калi мы хочам кагосцi палюбiць, трэба сябе спачатку палюбiць. Але тут патрэбна разабрацца: што такое палюбiць сябе? Гэта не самалюбства. Гэта здаровы сэнс, калi мы разбярэмся, што гэта такое. Палюбiць сябе – гэта азначае палюбiць душу. Не гэтае цела. А як раз душу. І палюбiць душу – гэта азначае пабудзiць яе. Пабудзiць яе, змясцiць яе ў такiм месцы, дзе яна будзе абуджацца канчаткова. Таму што пабудзiць мала. Часам мы бачым, што мы кагосцi будзiм. Мы самi абудзiлiся, але імавернасць таго, што мы зноў заснём усё ж такi iснуе. Мы кагосцi пабудзiлi, выйшлi, прыйшлi – ён iзноў спiць. «Уставай». «Так, так, ужо ўстаю». «Напраўду ўстаеш?» «Так, так, напраўду. Вось я ж рухаюся. Вось ужо ўстаю». Але толькi мы пайшлi, i ён зноў перастаў рухацца. Зноў заснуў.

 

Таксама i тут. Калi мы апынулiся ў суполцы адданых, мы павiнны зразумець, што душа зараз павiнна канчаткова абудзiцца. I гэта мае назву «палюбiць сябе». То бок змясцiць сябе ў такiя варункі, дзе стала будзе гучаць святое iмя, стала будзе гучаць Крышна-катха i стала будзе практычная дзейнасць. Там, дзе маецца духоўная адукацыя, там жывуць вельмi ўдачлiвыя душы. Яны любяць сябе. Так яны выяўляюць любоў да Крышны. I Крышна разумее, што гэтыя намаганнi не дарэмныя. Гэта не самалюбства. I калi мы ўжо абуджаемся, вось тады мы можам будзiць iншых. Тады мы можам любiць iншых. Таму што калi мы самi не абуджаныя, каго мы зможам разбудзiць? Нiкога. А гэта мае назву «палюбiць Бога». I гэта першы запавет. Але каб гэта рабiць, трэба мець пэўную квалiфiкацыю, самую найменьшую – самому быць абуджаным».

Падрыхтавала м. Марына Шушкевіч, 20.04.2022
Навігацыя: