Заўсёды ўражвала тая прастата з якой Шрыла Прабхупада перадаваў сур’ёзныя філасофскія палажэнні свядомасці Крышны. Без залішніх сантыментаў, але і без кніжнае сухасці ды фармалізму. Простыя словы, як кажуць...

«Калi вам падабаюцца не ўсе сябры нашае суполкi, кшама азначае той, хто ўмее цярпець. Вас нiшто не павiнна непакоiць. Вы ёсць часткаю гэтае суполкi Свядомасцi Крышны. Вы не можаце чакаць, што ўсе сябры суполкi будуць першакласнымi асобамi. Як гэта магчыма? Мы ёсць выхадцамi з розных слаёў гэтага грамадства. I людзi бываюць у даброцi, жарсцi i невуцтве. Але калi вы лiчаце: «О, гэта дрэнны чалавек, той дрэнны», – вы павiнны быць цярплiвымi. У вас няма звязка з тым цi iншым чалавекам, вы звязаныя з фiласофiяй, з працэсам. Да прыкладу, вы на караблi. I на iм не ўсе людзi вам падабаюцца. Там вельмi розныя людзi. Але вам да гэтага няма нiякае справы. Вам трэба перасякчы Атлантычны акiян з цярплiвасцю. Проста знаходзьцеся на караблi i будзьце рады гэтай магчымасцi. Вось вашая справа. Гэта – кшама. Кшама азначае – той, хто ўмее дараваць i цярпець».

А. Ч. Бхакціведанта Свамi Прабхупада
Падрыхтавала м. Марына Шушкевіч, 19.04.2022
Навігацыя: