Чаму Крышна сходзіць у гэты свет

img

Ведыйскія пісьмы сцвярджаюць, што Шры Крышна – Вярхоўная Асоба Бога, першая прычына ўсіх прычын. У перакладзе з санскрыту Крышна азначае «ўсёпрывабны». Крышна, хоць і ёсць жаралом матэрыяльнага стварэння, але ніколі не датыкаецца з матэрыяй і прыходзіць у Сваім спрадвечным духоўным целе, якое складаецца з вечнасці, ведаў і асалоды.

 

Крышна сходзіць у матэрыяльны свет у самыя складаныя часы, калі ў жыцці людзей запаноўвае хаос, несправядлівасць, лянота, жорсткасць ды бязбожнасць. Паводле згадванняў вялікага ведыйскага мудраца і найвялікшага з гісторыкаў старажытнасці В’ясадэвы, такія часы і надышлі 5000 гадоў назад. У той час у сем’ях уладнікаў пераважала несправядлівасць і ганьба. Уласна таму Госпад Шры Крышна і з’явіўся, каб напомніць чалавецтву пра сапраўдныя каштоўнасці і даць веды пра праведны гарманічны лад жыцця.

 

Гэтыя таемныя веды былі расказаныя Крышнам Свайму лепшаму сябру – Арджуну. І кожнаму з нас вельмі пашанцавала, бо гэтая размова была запісаная Шрылам В’ясадэвам і названая «Бхагавад-гітай».

 

У перакладзе з санскрыту «Бхагавад-гіта» азначае «Боская песня». Прачытаўшы «Бхагавад-гіту» мы зможам атрымаць самыя важныя веды ў жыцці: таму што з сябрамі дзеляцца толькі самым лепшым і важным. А ў гэтай кнізе сам Бог адкрывае таямніцы вечнасці і асалоды Свайму лепшаму сябру, які апынуўся ў палоне адносных аспектаў жыцця.

 

«О ўзнёслы брахман, тыя, хто выконвае зарок Джанмаштамі ці натхняе на гэта іншых, без сумневу, лепшыя сярод людзей. Сама Лакшмі ўвесь час жыве ў іхных дамах; о вялікі мудрэц, згодна з Ведамі і Пуранамі, няма зароку, роўнага ці больш вялікага, чым зарок Крышна Джанмаштамі».

Хары-бхакці-віласа
Падрыхтаваў Садху-бхушана дас, жнівень 2022
Навігацыя: