Не марнуйце дарма сваё жыццё. Калі вы паглыбляецеся ў думкі пра матэрыяльныя асалоды, тады нічога дзіўнага няма ў тым, што вы зноў змушаныя нараджацца ў нейкім іншым целе, можа быць у чалавечым целе, а можа быць і не ў чалавечым. Але, пакуль вы не ачысціце свой розум і свядомасць, вы будзеце вымушаныя прымаць матэрыяльнае цела. Калі вы прымаеце матэрыяльнае цела, тады вы зноў прымаеце ўсе пакуты, якія павінны зведаць у гэтым целе. Гэта не погляд песыміста на жыццё. Гэта факт. Толькi адказныя людзi могуць зразумець гэта.
…
Існуе дзве катэгорыі людзей:
99,9% людзей – ёсць людзьмі, якія ўсведамляюць цела. Яны ўвесь час думаюць пра цела.
Іншую катэгорыю людзей называюць атма-віт. Самаўсвядомленыя людзі. У свядомасці Крышны.
…
Такім парадкам, гэты рух свядомасці Крышны навучае вас перад тым, як вам давядзецца сустрэцца нарэшце са смерцю. І змагацца. Вось такая парада дадзена Шукадэвам Госвамі.