Наконт бацькоўскіх настаўленняў можна сказаць, што ўсе жывыя істоты, нават нікчэмныя коткі, сабакі і змеі, нараджаюцца ад бацькі і маці. Таму атрымаць матэрыяльных бацькоў – не праблема. У кожнай форме жыцця, нараджэнне за нараджэннем, жывая істота атрымлівае бацьку і маці. Аднак у чалавечым грамадстве, калі хтосьці здавольваецца матэрыяльнымі бацькамі і іхнымі настаўленнямі і не робіць далейшага прагрэсу, прымаючы духоўнага настаўніка і навучаючыся шастрам, ён, безумоўна, застаецца ў цемры. Матэрыяльныя бацька і маці важныя толькі тады, калі яны зацікаўлены ў выхаванні свайго сына, каб ён вызваліўся з кіпцюроў смерці. Згодна настаўленням Рышабхадэвы (Бхаг. 5.5.18): піта̄ на са сйа̄дж джананī на са̄ сйа̄т / на мочайед йах̣ самупэта-мр̣тйум. «Не трэба імкнуцца стаць маці або бацькам, калі не здольны выратаваць свайго залежнага сына, ад надыходзячай небяспекі смерці». Бацькі, якія не ведаюць, як выратаваць свайго сына, нічога не вартыя, таму што такія бацька і маці могуць быць у кожнай форме жыцця, нават сярод катоў, сабак і гэтак далей. Сумленнымі бацькамі ёсць толькі тыя, хто могуць падняць свайго сына на духоўны ўзровень. Таму, згодна з ведыйскай сістэмай, гаворыцца: джанмана̄ джа̄йатэ ш́ӯдрах̣, чалавек нараджаецца ад матэрыяльных бацькі і маці як шудра. Аднак мэта жыцця – стаць брахманам, першакласным чалавекам.

З каментара Шрылы Прабхупады да «Шрымад-Бхагаватам», Верш 6.5.20
Навігацыя: