Бхагавад-гіту можна разглядаць па-рознаму, але ў кожным разе гэта будзе вельмі лагічны і структураваны твор.
Кнігу ўмоўна можна падзяліць на тры раздзелы.
Першы (часткі 1-6). Сцісла: душа пакутуе ў клетцы цела. Існуюць розныя практыкі спазнання сваёй прыроды. Шлях бхакці, адданага служэння – найлепшы. Ягоная найвышэйшая мэта – Крышна.
Другі (часткі 7-12): каб займацца бхакці, трэба ведаць пра Крышну. Апісваецца прырода Абсалютнае Праўды, стан і якасці Госпада, а таксама стан душы – Ягонае вечнае слугі. Але незалежна ад таго, у якім стане мы знаходзімся (душкрыці, сукрыці, махатма), мы заўсёды залежым ад Госпада. Бхакці – натуральная для душы.
Трэці (часткі 13-18): чалавек прызнае натуральнасць бхакці і пагаджаецца служыць. Але як быць з пакутамі? Даецца грунтоўны адказ на гэтае пытанне. Вызваленне – пабочны эфект адданага служэння. Таксама апісваецца, як утвораны гэты свет, звязак душы з матэрыяй, закон кармы і тры гуны (якасці) матэрыяльнае прыроды. Вызваленне з кайданоў матэрыіі магчыма праз Веды. Душа і Звышдуша.
Часткі з 1 па 6 апісваюць карма-ёгу, з 7 па 12 – бхакці-ёгу, а з 13 па 18 – г’яна-ёгу. Апроч гэтага першую частку можна разглядаць як Уступ да ўсяго твора. Частка другая – кароткі змест. З трэцяй па сямнаццатую ідзе падрабязнае выкладанне, а апошняя, васямнаццатая частка, падсумоўвае ўсю кнігу.