img

Часам можна бачыць выявы Госпада Шывы, паглыбленага ў медытацыю. У гэтым вершы паясняецца, што Госпад Шыва, знаходзячыся ў трансе, заўсёды сканцэнтраваны на вобразе Госпада Санкаршаны. Шыва адказвае за разбурэнне матэрыяльнага свету. Госпад Брахма стварае гэты свет, Госпад Вішну падтрымлівае яго, а Госпад Шыва знішчае. Усякае разбурэнне належыць да гуны невуцтва, таму Госпада Шыву, а таксама Санкаршану – Боства, якому ён пакланяецца, апісваюць словам тамасі. Госпад Шыва – гэта ўвасабленне Госпада, якое загадвае тама-гунай. І Госпад Шыва, і Санкаршана заўсёды знаходзяцца на духоўным узроўні, таму на іх не ўплываюць гуны матэрыяльнае прыроды – даброці, жарсці і невуцтва; але праз тое, што іхная дзейнасць звязаная з гунай невуцтва, іх часам называюць словам тамасі.

Шрымад-Бхагаватам 5.17.16 кам.
Падрыхтаваў Садху-бхушана дас, студзень 2023
Навігацыя: