img

Вы проста глядзіце на добра ўпрыгожанага Крышну ў храме. Гэта бхакці. Проста гатуеце для Крышны ежу. Гэта бхакці. Проста паўтараеце святое імя Крышны. Гэта бхакці. Такім парадкам мы можам выкарыстоўваць усе пачуцці. Мы можам выкарыстоўваць нашыя рукі дзеля таго, каб збіраць кветкі і прыбіраць храм. Калі ў нас няма адукацыі, мы неадукаваныя, гэта не патрабуецца. Проста займіце свае пачуцці, хрышыкена хрышыкеша сэванам. Тады вы станеце дасканалымі. Вы маеце вашыя пачуцці. Скарыстайце вашыя пачуцці ў служэнні Крышну. Тады вы станеце дасканалымі. Вельмі добра. Вам не трэба рабіцца вельмі вялікім філосафам, вельмі багатым чалавекам, з вельмі добрай адукацыяй, нікім з гэтага. Вы проста маеце пачуцці. Скарыстайце пачуцці ў служэнні Крышну, тады вашае жыццё будзе дасканалым.

З лекцыі Шрылы Прабхупады па Бхагават-гіце, 1.20.
17 ліпеня 1973г., Лондан
Падрыхтаваў Садху-бхушана дас, студзень 2023
Навігацыя: