Гэты рух свядомасці Крышны прынамсі спрабуе даць людзям разуменне таго, што ёсць мэтаю жыцця, як можна стаць шчаслівымі, як адрадзіць свой вечны стан шчаслівага жыцця.
І ўсё гэта аўтарытэтна. Калі мы скарыстаемся магчымасцю гэтага руху, то мы станем шчаслівымі, мы знойдзем дасканалыя веды, шчаслівае жыццё нават у гэтым жыцці. У наступным жыцці вы вернецеся дамоў, да Бога.