Гледзячы на гэта з філасофскага пункта гледжання, мы разумелі, што, выходзячы распаўсюджваць кнігі, мы робім тое, чаго хоча ад нас наш духоўны настаўнік. Мы ведалі гэта. Тут нам усё было ясна. Да таго ж мы былі ідэалістамі ў сапраўдным сэнсе гэтага слова: мы верылі, што гэтыя кнігі і часопісы зменяць свет. Прыняўшы свядомасць Крышны вы пачынаеце ясна бачыць, які варты жалю гэты свет, які ён апаганены, якія зайздрослівыя людзі і якое жудаснае матэрыяльнае жыццё. Вы бачыце гэта зусім выразна. Вы адчуваеце, што самі нічога не можаце змяніць, але пры гэтым вы ведаеце, што, калі чалавек возьме ў рукі кнігу Прабхупады і зазірне ў яе, ягонае жыццё зменіцца, гэтыя кнігі адухавяць яго. Гэта не выклікала ў нас ніякіх сумневаў. Мы разумелі, што з пaшырэннeм свядомасці Крышны ў свеце адбудуцца карэнныя змены. Больш за тое, Прабхупада казаў, што чалавеку дастаткова дакрануцца да адной з гэтых кніг, каб ягонае жыццё змянілася. Мы верылі ў гэтыя кнігі і верылі ў Шрылу Прабхупаду. (Успамінае Санджая дас)