Малітва Бхакцівіноды Тхакура

img

У залежнасці ад мовы людзі па-рознаму называюць Бога і сваю рэлігію і чытаюць розныя малітвы. І таму рэлігіі свету, вядома ж, адрозніваюцца адна ад адной, але гэтая розніца ні ў якім разе не павінна рабіцца аб’ектам спрэчкі.

 

Калі нам давядзецца назіраць, як Богу пакланяюцца прыхільнікі іншага веравызнання, мы маем думаць так: «Тут праводзяць набажэнства майму Госпаду, але не так, як гэта раблю я, а інакш. Паколькі я выхаваны ў іншым асяроддзі, мне не да канца зразумелы такі метад пакланення. Тым не менш, з ягонай дапамогай я магу лепш зразумець і ацаніць сваю ўласную рэлігійную традыцыю. Бог адзіны для ўсіх. Я паважліва схіляюся перад гэтай сымбалічнай выявай Госпада. Дык хай жа ўзмоцніць Ён маю любоў да таго Ягонага аблічча, якое для мяне больш звыклае».

Падрыхтаваў Садху-бхушана дас, травень 2023
Навігацыя: