Чалавечую форму жыцця атрымліваюць пасля нялічаных мільёнаў гадоў эвалюцыі: марскія формы, вусякі, рэптыліі, птушкі, жывёла, нецывілізаваныя формы і потым цывілізаваныя формы людзей. Іх называюць арыямі. Такім парадкам, чалавек, цывілізаваны чалавек, ёсць вышэйшаю праяваю тварэння. І ў яго ў параўнанні з ніжэйшымі жывёлінамі развітая свядомасць. Таму філасофія Веданты кажа, што чалавечая форма жыцця прызначаная дзеля спазнання Абсалюта, атрымання ведаў пра Абсалюта. Атхато брахма джыгйаса [ШБ 1.1.1]: «Брахман, ці Абсалютная Праўда, – гэта тое, з чаго ўсё паходзіць». Павінна існаваць спрадвечная крыніца ўсяго. Таму разуменне гэтае спрадвечнае крыніцы ўсяго – гэта веданне пра Абсалюта.