БГ. 1.1
дхрытараштра увача
дхарма-кшэтрэ куру-кшэтрэ
самавета йуйутсавах
мамаках пандаваш чайва
кім акурвата санджайа
Дхрытараштра спытаў: О Санджая, што сталі рабіць мае сыны і сыны Панду, калі, палаючы жаданнем уступіць у бой, сабраліся ў месцы паломніцтва, на поле Курукшэтра?
Паспрабуем падумаць, як можна прымяніць гэты верш у нашым жыцці. У сваёй лекцыі да гэтага верша Шрыла Прабхупада кажа, што прырода матэрыяльнага свету такая, што ў ім заўсёды прысутнічае палітыка, зайздрасць і злосць. Ад гэтага і ўзнікаюць бойкі паміж людзьмі. Нават сваякі могуць спрачацца і ваяваць адны з аднымі праз дробязі. Кожны нездаволены паступкамі іншага і хоча, каб усе рабілі толькі тое, што ён уважае за патрэбнае і слушнае для сябе.
Рух свядомасці Крышны прызначаны дзеля таго, каб навучыць людзей таму, як не зайздросціць. Гэта першакласны навуковы рух. Ягоны працэс палягае ў тым, каб атрымліваць веды з аўтарытэтнай крыніцы. Атрымаўшы веды, мы імкнемся дзейнічаць паводле іх і такім парадкам атрымліваем досвед. Калі мы паўтараем Святое Імя Госпада, нашае сэрца ачышчаецца і злосць і зайздрасць пакідаюць яго.