Бог вельмі спачувальны. Ён хоча, каб мы больш не адчувалі пакут, але мы спрабуем неяк прыстасавацца да іх. Мы ёсць неад’емнымі часцінкамі Бога, мы не створаныя для пакут, але чамусці пагадніліся з іхнай непазбежнасцю.
Пакуты, якія мы адчуваем, прычыняюць нам нашыя цела і розум, іншыя жывыя істоты, а таксама стыхійныя бедствы. І нам даводзіцца адчуваць або ўсе тры віды пакут адразу, або які-небудзь адзін. Нашае змаганне за існаванне зводзіцца да таго, што мы спрабуем развязаць гэтыя праблемы, але зрабіць гэта з дапамогаю нашых маленькіх мазгоў немажліва. Толькі знойдучы прыстанне ля лотасавых стоп Вярхоўнага Госпада, можна пазбавіцца гэтых праблем.
Шчаслівымі мы станем толькі тады, калі вернемся ў свой спрадвечны, натуральны стан, і «Бхагавад-гіта» прызначаная дзеля таго, каб дапамагчы нам у гэтым. Госпад і Ягоныя прадстаўнікі таксама гатовыя прыйсці да нас на дапамогу.