img

Цяпер нас скоўвае мноства целавых атаясамленняў. «Індыец», «амерыканец», «афрыканец», «еўрапеец» гэта атаясамленне з целам. Нашае цела яшчэ не мы самі, і ўсё ж мы атаясамляем сябе з ім. Дапусцім, нехта атрымаў навуковую ступень і называе сябе магістрам, бакалаўрам ці доктарам. Ён сам і гэтая ступень – не адно і тое ж, аднак ён атаясамляе сябе з гэтай назвай. І бхакці мае на ўвазе вызваленне ад гэтых самаатаясамленняў (сарвопадхі-вінірмуктам). Упадхі азначае «атаясамленне».

 

Дапусцім, цяпер вы амерыканец. Але наступнае цела, якое вы атрымаеце, можа быць целам кітайца. Такім парадкам, раз нашыя целавыя назвы ўвесь час змяняюцца, мы павінны спыніць атаясамляць сябе з імі. Да бхакці можна прыйсці, толькі калі вы поўныя рашучасці вызваліцца ад усіх гэтых недарэчных самаатаясамленняў.

 

У гэтым вершы з «Нарада-панчаратры» слова нірмалам азначае «зусім/цалкам чысты». Што ж гэта за чысціня? Чалавек мае быць перакананы: «Я – душа (ахам брахмасмі). Я не матэрыяльнае цела, якое ёсць толькі маёй абалонкай. Я вечны». Той, хто здолеў вызваліцца ад памылковых самаатаясамленняў ды зацвердзіўся ў сваім запраўдным, спрадвечным стане, заўсёды служыць Абсалютнай Праўдзе ўсімі сваімі пачуццямі.

«Падарожжа ўглыб сябе» А.Ч. Бхакціведанта Свамі Прабхупада
Падрыхтаваў Садху-бхушана дас, студзень 2023
Навігацыя: