img

Гэты маленькі ўрывак з кнігі «Крыніца вечнай асалоды» добра ілюструе такі аспект духоўнай культуры як дабраславенні. Нават Сам Вярхоўны Госпад, крыніца ўсіх дабраславенняў, здолеў расказаць Гіту Арджуну толькі пасля таго, як атрымаў дабраславенні ад Свайго гуру.

 

«Пасля таго, як Крышна і Баларама выканалі просьбу Свайго духоўнага настаўніка вярнуць яму ягонага сына, які патануў у акіяне, Яны запыталіся, ці не мае настаўнік яшчэ якіх-небудзь просьбаў, але той адказаў: «Дарагія сыны, Вы ўжо досыць зрабілі для мяне, і я адчуваю вялікую радасць. Што яшчэ застаецца жадаць чалавеку, у якога такія вучні, як Вы? Дарагія сыны, зараз Вы можаце адпраўляцца дадому. Слава пра Вашыя дзеі заўсёды будзе жыць у гэтым свеце. Вы не маеце патрэбы ў дабраславеннях, і ўсё ж мой абавязак – дабраславіць Вас. Хай усё сказанае Вамі будзе такім жа вечным, як настаўленні Ведаў. Вашыя настаўленні будуць шанаваць не толькі ў гэтым сусвеце і ў гэту эпоху, але і паўсюль і ўва ўсе часы – яны будуць напаўняцца ўсё новым зместам і ніколі не страцяць свайго значэння».

 

Дзякуючы гэтаму «Бхагавад-гіта», расказаная Госпадам Крышнам, ніколі не састарваецца і славіцца не толькі ў нашым сусвеце, але і на іншых планетах у іншых сусветах».

Падрыхтаваў Садху-бхушана дас, студзень 2023
Навігацыя: