Калі адданае служэнне выконваецца нашымі цяперашнімі пачуццямі, гэта называецца практычным адданым служэннем. Фактычна, адданае служэнне – гэта вечнае жыццё жывой істоты, і яно дрэмле ў сэрцы кожнага. І практыка, якая заклікае да гэтага дрымотнага адданага служэння, называецца практычным адданым служэннем. Сэнс у тым, што жывая істота паводле сваёй канстытуцыі ёсць неад’емнай часцінкай Вярхоўнага Госпада; Госпада можна прыраўнаць да сонца, а жывыя істоты – да карпускулаў сонечнага святла. Зачараваная ілюзорнай энергіяй, духоўная іскра амаль загасла, але з дапамогаю практычнага адданага служэння можна вярнуцца ў свой натуральны канстытуцыйны стан. Калі чалавек практыкуе адданае служэнне, гэта азначае, што ён знаходзіцца на шляху вяртання да свайго спрадвечнага, нармальнага вызваленага стану. Адданае служэнне можна практыкаваць сваімі пачуццямі пад кіраўніцтвам сапраўднага духоўнага настаўніка.