Шлях культывавання ведаў

У «Бхагавад-гіце» (13.8-12) шлях культывавання ведаў апісаны наступным чынам:

 

1. Неабходна стаць бездакорным чалавекам і навучыцца аказваць належную павагу іншым.

2. Ня варта выстаўляць сябе вернікам толькі дзеля імя і славы.

3. Ня варта прыносіць турботы іншым сваімі дзеяннямі, думкамі ці словамі.

4. Трэба навучыцца быць цярплівым і не паддавацца ні на чые правакацыі.

5. Неабходна навучыцца пазбягаць двудушнасці ў адносінах з іншымі.

6. Чалавек павінен знайсці сапраўднага духоўнага настаўніка, які зможа паступова прывесці яго да духоўнага самаўсведамлення, безадгаворачна выконваць усе ўказанні такога духоўнага настаўніка, служыць яму і задаваць дарэчныя пытанні.

7. Каб дасягнуць узроўня самаўсведамлення, неабходна кіравацца рэгулёўнымі прынцыпамі, якія змяшчаюцца ў богаадкрытых пісаннях.

8. Трэба няўхільна прытрымлівацца ўказанняў богаадкрытых пісанняў.

9. Трэба цалкам устрымлівацца ад усяго, што можа перашкодзіць працэсу самаўсведамлення.

10. Ня варта прымаць больш таго, што патрэбна для падтрымання цела.

11. Ня варта атаесамляць сябе з фізічным целам ці лічыць сваёй уласнасцю тых, хто мае дачыненне да яго.

12. Заўсёды трэба помніць пра тое, што, пакуль у нас будзе матэрыяльнае цела, мы будзем асуджаны на мукі народзінаў, старасці, хваробаў і смерці. Кожныя нашы спробы пазбавіцца гэтых пакутаў матэрыяльнага цела ні да чаго не прывядуць. Самае лепшае – гэта знайсці спосаб зноў атрымаць сваё духоўнае «я».

13. Ня трэба прывязвацца ні да чаго, апроч таго, што неабходна для духоўнага прагрэсу.

14. Ня трэба прывязвацца да жонкі, дзяцей і жытла мацней, чым рэкамендуецца ў богаадкрытых пісаннях.

15. Ня варта цешыцца ці засмучацца з-за таго, што ўяўляецца нам пажаданым ці непажаданым, ведаючы, што крыніцай гэтых эмоцый з’яўляецца розум.

16. Неабходна стаць чыстым адданым Вярхоўнай Асобы Бога, Шры Крышны, і служыць Яму з поўнай засяроджанасцю.

17. Трэба развіваць у сабе смак да самотнага жыцця ў ціхім і спакойным месцы, атмасфера якога спрыяе духоўнай практыцы, і пазбягаць людных месцаў, дзе збіраюцца матэрыялісты.

18. Трэба стаць навукоўцам ці філосафам і вывучаць духоўную навуку, усвядоміўшы, што матэрыяльным ведам прыходзіць канец са смерцю цела і што духоўныя веды ёсць вечнымі і нязменнымі.

 

Гэтыя васямнаццаць пунктаў уяўляюць сабой метадалогію паступовага працэсу спазнання ісціны. Усе іншыя метады адносяцца да катэгорыі невуцтва. Шрыла Бхакцівінода Тхакур, вялікі ачар’я, казаў, што ўсе формы матэрыяльных ведаў ёсць толькі вонкавымі аспектамі ілюзорнай энэргіі і той, хто дасканаліць такія веды, робіцца не разумнейшым за асла.

«Шры Ішапанішад», каментар Шрылы Прабхупады да Мантры дзясятай
(Падрыхтаваў Садху-бхушана дас, 30.05.2022)
Навігацыя: