Корань нашае нездаволенасцi ўсiмi – у нашай нездаволенасцi Крышнам. Выяўна або скрыта, але мы жадаем, каб Ён нас прыняў з усiмi вантробамi. На жаль, мы не ведаем, што Ён нас заўжды прымае.
Такая Ягоная прырода – прырода любовi. Дзеля таго, каб Ён нас прыняў, нам няма патрэбы рабiцца кiмсьцi або чымсьцi, а заўсёды дастаткова быць сабой. Уласна з Iм i толькi з Iм мы можам у рэчаіснасці быць сабой. I толькi пасля гэтага мы зможам быць такiмi ж i з iншымі.
Намагаючыся быць кiмсьцi або чымсьцi, мы проста спрабуем штучна стаць лепшымi, каб нас палюбiлi. Але, згубiўшы Крышну, душа робiцца яшчэ меншаю, амаль нiчым. Тады, рухомая сваiм упадкам ды эгаiзмам, яна iнтуiтыўна намагаецца стацца большай i лепшай за iншых, каб спатолiць нястачу любовi i дачыненняў, што не сцiхае. I калi мы змарнавалi на падтрыманне гэтых вобразаў гэтулькі часу i энергii, то нас пачынаюць раздражняць тыя, хто асаблiва не прыкладае намаганняў у стварэннi сваiх хiмер. Маглi б хоць з пачуцця ветлiвасцi трохi паспрабаваць)).
I яшчэ адзiн аспект. Кожны чалавек i кожны адданы мае i добрыя, i дрэнныя якасцi. Мы можам бачыць добрыя якасцi па-сапраўднаму толькi тады, калi будзем бачыць, што гэтая асоба звязаная з Богам. А ейныя дрэнныя якасцi, як i мае, iснуюць толькi таму, што ён цi яна гэтую сувязь страцiлi... Для таго, каб утрымлiваць гэта ўнутры сябе заўсёды, патрэбныя глыбокая самбандха (існасцю якой ёсць давер да Крышны, а не выклiк) і спагадлiвасць да тых, хто паў, пацверджаная нашым служэннем iм, як часцiнкам Крышны. Усё астатняе будзе штучным i часовым. Таму нам не ўдасца зберагчы такi настрой у стаўленні да iншых на працяглы тэрмiн.
Такiм парадкам, нашая практыка палягае ў тым, каб свядома выхоўваць у сабе бачанне пчалы, што немагчыма без разумення таго, што Крышна прымае ўдзел ува ўсiх нашых жыццёвых акалічнасцях. А заганы бачаць нават дзецi...