1. У гэтым свеце нас чакае шмат выпрабаванняў. Пераадолець іх змогуць толькі тыя, хто спявае кіртан у супольнасці адданых.
2. Нашая галоўная хвароба – валоданне рэчамі, якія не звязаныя з Крышнам.
3. Хай у мяне не застанецца іншых пажаданняў, апроч найвышэйшага дабра для маіх лютых ворагаў.
4. Наколькі ў нас павялічваюцца бяздзейннасць ды імкненне да лёгкага жыцця, нагэтулькі змяншаецца дух служэння Бхагавану.
5. Шлях абраных Богам усеяны цернямі.
6. Не шукайце супакою і шчасця ў свецкім жыцці: навокал толькі замяшанне ды мітусня.
7. Паўтарайце маха-мантру гучна і з прыхільнасцю. Гэта прагоніць апатыю, заганы і ворагаў.
8. Заставайцеся абыякавымі да плётак, цвёрда трымайцеся свае жаданае мэты, і тады нішто і ніхто не ўстане ў вас на шляху.
9. Выказвайце належную павагу да свецкіх людзей, але не бярыце з іх прыкладу. Выкіньце іх са свайго розуму.
10. Адданы паўсюль адчувае бытнасць Бога, а бязбожнік адмаўляе Ягонае існаванне дзе б там ні было.
11. Немажліва спасцігнуць духоўныя аб’екты з дапамогаю свецкай логікі. Неразумны той, хто спрабуе памераць іх лінейкаю свайго розуму.
12. Жыццё дадзенае нам для ўслаўлення Хары. Калі мы спыняемся славіць Яго, то які сэнс жыць?
13. Лепш быць хворым, здзяйсняючы бхаджан, чым здаровым без бхаджана.
14. Нашае жыццё на зямлі кароткае. Калі цела згарэла ў агні пропаведзі хары-катхі, значыць, жыццё завяршылася поспехам.
15. Ліслівец не можа быць гуру ці казаннікам.
16. Пакуль мы не прысвецім жыццё Бхагавану, свецкія памкненні не пакінуць нас.
17. У гэтым свеце маі, поўным выпрабаванняў, нягод і атэізму, нашы сябры і памагатыя ў Хары-бхаджане – цярплівасць, пакорлівасць і павага да іншых.
18. Шры Гаўрасундар ставіць Сваіх адданых у розныя цяжкія сітуацыі, каб праверыць іхную цярплівасць ды мэтаскіраванасць. Поспех залежыць ад іхнай духоўнай удачы.
19. Калі вас бянтэжаць і збіваюць з панталыку чужыя заганы, цярпіце, зазірайце ў сваё сэрца і шукайце заганы ў сабе.
20. Я хачу, каб кожны адданы ў Гаўдыя Матху быў бескарыслівым і мяккасардэчным, гатовым праліць тысячу літраў крыві дзеля духоўнага дабра кожнае джывы ў гэтым свеце.