Хтосьці можа лічыць, што матэрыяльныя прыхільнасці з часам назаўжды пакінуць нашае сэрца, але, нажаль, гэтага не адбываецца. Маладыя людзі часта кажуць: «Мне зараз 18 гадоў, і ў мяне шмат матэрыяльных жаданняў, але калі мне споўніцца 60 гадоў, прыхільнасці сыдуць самі сабой». Мы павінны зразумець, што інтэнсіўнасць матэрыяльных жаданняў залежыць не ад узросту фізічнага цела, а ад хваробы душы. Аб’ект нашай прыхільнасці не з’яўляецца прычынай нашае прыхільнасці. Юнак глядзіць на дзяўчыну, думаючы: «О, якая яна цудоўная, таму я адчуваю да яе такую моцную прыхільнасць». Але прычына прыхільнасці не ў прыгажосці дзяўчыны, сапраўдная прычына – гэта хвароба, якая ўкаранілася ў нашым сэрцы.