Пытанне: Як знайсцi сiлу, каб не апускаць рукi ў складаных сітуацыях?
Адказ: Каб знайсцi рэальную крынiцу сiлы, трэба зразумець, адкуль сiла прыходзiць. Калi мы цалкам знаходзiмся ў хаосе бессэнсоуных акалічнасцяў: памiрае родзiч, губляецца фiнансавая стабiльнасць, у дадатак карона-вiрус – тады чалавеку цяжка супрацiўляцца гэтаму цi знаходзiць сiлы жыць сярод гэтага. Мусім зразумець, што ўсё гэта навучае мяне, усё гэта дапамагае мне стаць лепшым. Варта зразумець, што за ўсiм гэтым стаiць Бог, i Ягонае жаданне палягае ў тым, каб навучыць нас любiць, служыць iншым. Таму маем вельмі добрую але няпростую параду. Калі мы жадаем даць рады складанай сітуацыі, трэба пачаць дапамагаць iншым. Дзякуючы гэтаму, мы развяжым i нашыя асабiстыя праблемы. Калi ў чалавека дэпрэсія, трэба служыць iншым, i гэта дапаможа выйсцi з засяроджанасцi на сваёй праблеме. Дапамога iншым дапамагае адчуць шчасце. На самай справе, існуе шмат людзей, якiя знаходзяцца ў больш цяжкай сітуацыі, чымся мы, i iм патрэбная дапамога.