Адзiнае дабро для нас самiх – гэта клапацiцца пра iншых

Пытанне да Я. С. Бхакцi Вiг’яна Госвамi:

«Гуру Махарадж, Вы стала падкрэслiваеце, што, мiласць ня мае прычыны, i адначасова падкрэслiваеце, што мiласць трэба заслужыць. У мяне з-за гэтага пачас унутры ўзнiкаюць некаторыя складанасцi. Што значыць заслужыць? Як правiльна гэта разумець?»

 

Адказ:

«Мiласць ня мае прычыны ў тым сэнсе, што яна даецца спачатку, але калi чалавек ня цэнiць тую мiласць, якую ён ужо атрымаў, то ён не атрымае новую порцыю мiласцi. I заслужыць мiласць азначае цанiць тую мiласць, што ў нас ужо ёсць, а не прымаць яе як нешта звычайнае. То бок заслужыць азначае, што мы не выслужваемся дзеля таго, каб атрымаць штосьцi яшчэ, мы прыкладаем намаганнi, каб атрымаць давер, каб нам далi мiласць. Таму што няма сэнсу сыпаць бiсер перад жывымi iстотамi, што рохкаюць, якiя ня змогуць гэты бiсер цi перлiны ацанiць. Сутнасць у тым, што мiласць даецца кожнаму, але хтосьцi можа прыняць яе i ацанiць, i зберагчы, а хтосьцi ня можа.

 

У рэшце рэшт, адзiнае дабро для нас самiх – гэта клапацiцца пра iншых. Увесь свет зараз разбураецца таму, што людзi забылiся на гэтую iсцiну. Веданне, якое пануе цяпер у вумах людзей, што кожны сам па сабе, сам насам. I ня мае значэння, хто знаходзiцца побач, што адбываецца побач. Галоўнае, каб у мяне ўсё было добра. Гэта самая жахлiвая i разбуральная фiласофiя. У перакладзе на ўкраiнскую (i беларускую) мову яна гучыць: «Мая хата з краю». Мне няма справы да ўсiх астатнiх. Але ў рэшце рэшт, як гаворыцца ў «Шрымад-Бхагаватам», калi Дурваса Мунi раззлаваўся на Махараджа Амбарышу, то ён адчуў нянавiсць да самога сябе. Таму што ў выніку любая нянавiсць – гэта тое, што звяртаецца на нас самiх перш за ўсё. I калi мы зразумелi гэтыя духоўныя iсцiны, мы будзем жыць па-iншаму. Мы будзем служыць iншым, мы будем натхняць iншых, адчуваць радасць, калi радуецца iншы, жадаць iншым толькi дабра, прабачаць i прасiць прабачэння».

Я. С. Бхакцi Вiг’яна Госвамi
(Падрыхтавала м. Марына Шушкевіч, 09.05.2022)
Навігацыя: