Абавязкова выказвайце павагу сваiм бацькам

Вонкавыя формы паступкаў дазваляюць чалавеку, канец канцом, не апускацца ўнутры. I наадварот, чалавек, якi адказваецца ад вонкавых абмежаванняў, вельмi хутка дэградуе як асоба i скатваецца да ўзроўню эгаiстычнай жывёліны, не здольнай любiць цi выклiкаць любоў iншых. Абавязкова выказвайце павагу сваiм бацькам на знак падзякі за ўсё тое, што яны дзеля вас зрабiлi. Нават калi вы лiчыце, што яны вам чагосьцi недадалi, гэта мiзер у параўнаннi з тым, што яны вам далi. I заўсёды памятайце, што i вы калі-небудзь будзеце мець дзiця, i калi вы самi не навучылiся паважаць бацькоў, то не зможаце i яго навучыць гэтаму. У нейкi момант увесь той боль, што адчувалi вашыя бацькi ад вашае непавагi вернецца да вас з каптуром. I, наадварот, вы можаце выхаваць сваё дзiця ўдзячным i зрабiць яго шчаслiвым, калi навучылiся быць удзячнымi самi. Мы не ў стане адвольна змянiць свой унутраны настрой проста на сваё жаданне, але мы спрабуем уплываць на яго i фармаваць свой унутраны настрой з дапамогай правiлаў ветлiвасцi i этыкету. Знутры мы можам не адчуваць падзякi, але тым не менш мы павiнны сказаць чалавеку «дзякуй» за зробленую паслугу. Так, з цягам часу, мы навучымся адчуваць падзяку. Калi ж мы будзем зневажаць гэтае простае правiла, то нiколi не навучымся адчуваць тое, што павiнен адчуваць высокародны чалавек. Урэшце ўсё гэта трэба дзеля таго, каб мы навучылiся адчуваць падзяку да Бога. У гэтым i палягае сэнс выхавання. Чалавек, якi ўмее сябе паводзiць, у выніку атрымлiвае ў якасцi ўзнагароды ўзнёслыя пачуццi i пазбаўляецца ад зайздрасці ды эгаiзму, што атручваюць ягонае сэрца.

 

Паспрабуйце прымусiць сябе пакланiцца чалавеку, на якога вы пакрыўдзiлiся цi раззлавалiся, вы адразу адчуеце перамену, якая адбылася ў вашым стаўленні да яго. Служэнне бацькам дапамагае чалавеку прыглушыць сваю эгаiстычную жывёльную прыроду, таму той, каго бацькi не прывучылi служыць, назаўжды застанецца капрызлівым недалеткам i не зможа абярнуцца ў сталага ды мудрага чалавека. Па прыклады далёка хадзiць няма патрэбы.

Я. С. Бхакцi Вiг’яна Госвамi
Падрыхтавала м. Марына Шушкевіч, 13.05.2022
Навігацыя: